[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

BMW X6

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BMW X6
Агульныя даныя
Тып(ы) кузавы: 5‑дзв. красовер (5‑месн.)
На рынку
Звязаныя: BMW X5
Падобныя мадэлі: Acura ZDX
Mercedes-Benz GLE Coupe
Сегмент: J-сегмент
Пакаленні

BMW X6 — першы аўтамабіль красовер класа люкс нямецкай кампаніі BMW (або Sports Activity Coupé (SAC) ці спартовае SUVкупэ па вызначэнні вытворцы).

Першае пакаленне

[правіць | правіць зыходнік]

BMW X6 першага пакалення (E71) абсталяваны традыцыйнымі бензінавым ці дызельным рухавікамі, а для аматараў экалагічнага ладу жыцця меў версію з гібрыдным (электра-бензінавым) сілавым агрэгатам пад назвай «ActiveHybrid». Паўнапрывадныя версіі маюць серыйную класіфікацыю «xDrive».

Упершыню аўто як канцэпт-кар было прадэманстравана на Франкфурцкім аўтасалоне ў 2007 годзе. Канцэпт вельмі спадабаўся спецыялістам і патэнцыяльным спажыўцам. Таму серыйны выпуск і продаж пачаліся ўжо ў наступным 2008 годзе.

У 2009 годзе выйшла версія BMW X6M і ActiveHybrid X6 з V8 (індэкс E72) — гібрыдны аўтамабіль, аснашчаны парай электраматораў і сумарнай аддачай сілавой устаноўкі ў 485 к.с.

Х6 збіраюць на заводах ЗША, Расіі, Егіпта, Індыі, Тайланда, Малайзіі[1].

У 2012 годзе Х6 атрымаў невялікую мадэрнізацыю: злёгку змянілася знешнасць, з’явіліся новыя опцыі.

Мадэль Аб’ём, см³ Тып рухавіка Магутнасць, кВт Круцільны момант, Нм Максімальная хуткасць, км/г 0-100 км/г, сек Расход паліва, л/100 км Выкід CO2, г/км Вага, кг
Бензінавыя
xDrive35i 2979 R6 225 (306 к.с.) пры 5800-6250/хв 400 пры 1300-5000/хв 240 6.7 10.9 262 2145
xDrive50i 4395 V8 300 (407 к.с.) пры 5500-6400/хв 600 пры 1750-4500/хв 250 5.4 12.5 299 2265
X6 M 4395 V8 408 (555 к.с.) пры 6000/хв 680 пры 1500-5650/хв 250 4.7 13.9 325 2380
ActiveHybrid X6 4395 V8 357 (485 к.с.) (камбініравана) 780 236 5.6 9.9 231 2500
Дызельныя
xDrive30d 2993 R6 173 (235 к.с.) пры 4000/хв 520 пры 2000–2750/хв 220 8.0 8.2 217 2150
xDrive35d 2993 R6 210 (286 к.с.) пры 4400/хв 580 пры 1750–2250/хв 236 6.9 8.3 220 2185

У красавіку 2009 года грамадскасці была прадстаўлена спартыўная версія X6 M, якая ўяўляе сабой мадэль xDrive50i з фарсіраваным да 555 к.с. рухавіком з падвойным турбанаддзіманнем. Дапрацоўцы таксама падвергнуліся падвеска, рулявое кіраванне, сістэма поўнага прывада і, у нязначнай ступені, элементы інтэр’еру і экстэр’ера. BMW Х6 М і Х5 М сталі першымі ў гісторыі BMW Motorsport аўтамабілямі з поўным прывадам, турбіраваным рухавіком і ў сегменце SUV.

За магутнасць гэтага пазадарожніка адпавядае 4,4-літровы рухавік V8 з падвойным турбанаддзіманнем. Прадукцыйны васьміцыліндравы рухавік генерыруе ўражлівыя 567 конскіх сіл пры 6 000—6 500 абаротах у хвіліну і 76,5 кг/м круцільнага моманту пры 2 000-5 000 абаротах у хвіліну. Да таго ж, рухавік атрымаў спецыяльную масленую сістэму, якая дазваляе яму абсалютна нармальна функцыянаваць нават пры адносна нізкіх і высокіх тэмпературах. Васьміступеньчатая каробка перадач M Steptronic спалучаецца са спецыяльнай версіяй сістэмы поўнага прывада xDrive, якая, у сваю чаргу, раўнамерна размяркоўвае магутнасць на пярэднія або заднія колы ў залежнасці ад тыпу дарожнага пакрыцця. Каробку перадач можна пакінуць у аўтаматычным рэжыме або пераключаць з дапамогай рычага, размешчанага за рулявым колам. Усе гэтыя характарыстыкі дазваляюць аўтамабілю дасягаць адзнакі ў 96,5 км/г за 4,2 секунды, уражлівы паказчык, асабліва з улікам вагі пазадарожніка ў 2 268 кг. Гранічна дапушчальная хуткасць дасягае паказчыка ў 249,5 км/г. Чакаць празмернай эканамічнасці ад такога транспартнага сродку, вядома, не варта, але дзякуючы наяўнасці сістэмы старт/стоп, можна атрымаць такія паказчыкі, як: 16,8 л/100км у горадзе і 12,38 л/100км на трасе[2].

Другое пакаленне

[правіць | правіць зыходнік]
BMW X6 M50d (F16)

На аўтасалоне ў Лос-Анджэлесе восенню 2014 года дэбютаваў BMW X6 другога пакалення з індэксам F16, распрацаваны на аснове BMW X5 (F15).

Гама сілавых агрэгатаў спачатку была абмежавана адным бензінавым рухавіком V8 і двума раднымі шасціцыліндравымі дызелямі. Бензінавы бітурбаматор V8 4.4 л у BMW X6 xDrive 50i магутнасцю 450 к.с. і круцільным момантам 650 ньютан-метраў пры 2000 аб/хв, разгон да 100 км/г за 4,8 с. Да вясны 2015 года да яго далучыліся цяперашняя радная «шасцёрка» BMW X6 xDrive 35i (306 к.с., 400 Нм). З ёй BMW X6 xDrive 35i здольны дабрацца да сотні за 6,4 с. Базавы трохлітровы турбадызель на X6 xDrive 30d развівае 258 к.с. і 560 Нм. Захавалася і версія X6 M50d з лінейкі M Performance з трыма турбакампрэсарамі — 381 к.с. і 740 Нм. Да вясны 2015 лінейку папоўніў 313-моцны X6 xDrive 40d. Усе рухавікі — Еўра-6.

BMW X6 2016 атрымалі некалькі абнаўленняў, такія як мадэрнізаваны Bluetooth, а ў мадэлях V8 і 4-зонным клімат-кантролем.

Базавыя мадэлі BMW X6 2016 года камплектуюцца 6-цыліндравым рухавікамі, мадэль sDrive35i аснашчана заднім прывадам, а sDrive50i — поўным прывадам. Іншыя базавыя характарыстыкі ўключаюць у сябе: скураны салон, панарамны люк на даху, парковачныя датчыкі, падзеленыя заднія сядзенні 40/20/40, 10-пазіцыйныя пярэднія сядзенні з падагрэвам і ўніверсальны пульт ад гаражных дзвярэй. Нядаўна абноўлены Bluetooth дазваляе вадзіцелям лепш кантраляваць падлучаныя прыстасаванні і інтэграваць іх са стандартнай інфармацыйна-забаўляльнай сістэмай «IDrive», якая ўключае ў сябе навігацыю, 9 дынамікаў, AM / FM / CD-плэер з паточнай перадачай праз Bluetooth, USB порт і жорсткі дыск для захоўвання музыкі[3]

Сілавыя агрэгаты X6 2017 года ў значнай ступені імітуюць X5. Базавы турбанаддзімны 3.0-літровы рухавік знаходзіцца ў заднепрывадных sDrive35i і паўнапрываднай xDrive35i, абодва выкарыстоўваюць тую ж 8-ступеньчатую аўтаматычную каробку перадач. У xDrive50i таксама даступны 4.4-літровы V-8 з падвойным турбанаддзіманнем і магутнасцю 445 к. с. Ён адказвае за 4.8-секундны разбег да 100 км. Але на гэтым BMW X6 не спыняецца. Павышаны турбанаддзімны V-8 паказвае 567 к. с. і здольны разагнацца ўсяго за 4 секунды ў X6 M. Максімальная хуткасць — 250 км/г. Выдатак паліва ў цяперашняй версіі BMW X6 прадугледжваецца на ўзроўні 11.2 л/100 км у змяшаным цыкле. Такім чынам, высокая прадукцыйнасць X6 сцвярджае, што тэхналогія апраўдвае амбіцыі[4].

Мадэль Код рухавіка Аб’ём Цыліндраў Магутнасць, кВт Круцільны момант пры аб/хв Vмакс км/г 0-100 км/г с Расход паліва л/100 км Выкід CO2 Вага Гады вытворчасці
Бензінавыя
xDrive35i N55B30 2979 см³ Р6 225 кВт (306 к.с.) пры 5800-6400 400 Нм пры 1200-5000 240 6,4 8,5-8,6 198 гр/км 2100 кг з 11/2014
xDrive50i N63B44 4395 см³ V8 330 кВт (450 к.с.) пры 5500-6000 650 Нм пры 2000-4500 250 4,8 9,7 225 гр/км 2245 кг з 11/2014
X6 M N63B44 4395 см³ V8 423 кВт (575 к.с.) пры 6000-6500 750 Нм пры 2200–5000 250 4,2 11,1 258 гр/км 2340 кг з 01/2015
Дызельныя
xDrive30d N57D30OL 2993 см³ Р6 190 кВт (258 к.с.) пры 4000 560 Нм пры 1500-3000 230 6,7 6,0 157 гр/км 2140 кг з 11/2014
xDrive40d N57D30TOP 2993 см³ Р6 230 кВт (313 к.с.) пры 4400 630 Нм пры 1500–2500 240 5,8 6,2−6,3 163 гр/км 2180 кг з 11/2014
M50d N57D30S1 2993 см³ Р6 280 кВт (381 к.с.) пры 4000−4400 740 Нм пры 2000−3000 250 5,2 6,6 174 гр/км 2260 кг з 11/2014
Каляндарны год Усяго сабрана X6(X6M) Продаж у ЗША (гібрыды)
2008 26,580[5] 4,548
2009 41,667[6] 4,787[7]
2010 46,404[8] (3,082)[9] 6,257 (248)[10]
2011 40,822 6,192[11]
2012 43,689 6,749[12]
2013 36,688[13] 5,549
2014
2015 7,906[14]
2016 7,117[14]

Зноскі

  1. lyuks.html Удивительная одиссея автомобилей класса люкс BMW.(недаступная спасылка)
  2. Как мы тестировали BMW X6 M 2016. automoto.ua. Праверана 28 верасня 2016.
  3. Как мы тестировали BMW X6 2016. automoto.ua. Праверана 1 ліпеня 2016.
  4. Как мы тестировали BMW X6 2017
  5. Annual Report 2008(недаступная спасылка). BMW Group. Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2011. Праверана 4 красавіка 2011.
  6. Annual Report 2009(недаступная спасылка). BMW Group. Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2011. Праверана 4 красавіка 2011.
  7. "BMW Group U.S. Reports December 2010 Sales" (Press release). Prnewswire.com. 4 January 2011. Праверана 2011-04-04.
  8. BMW Group. BMW Group. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2011. Праверана 4 красавіка 2011.
  9. BMW M-series sales rise 14.2 percent to 16,967 cars in 2010. MotorwayAmerica (3 лютага 2011). Праверана 4 красавіка 2011.
  10. December 2010 Dashboard: Year End Tally(недаступная спасылка). Hybrid Cars (7 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2011. Праверана 4 красавіка 2011.
  11. "BMW Group Achieves Second Best Sales Year Ever in the U.S." (Press release). Prnewswire.com. 5 January 2012. Праверана 2012-01-06.
  12. BMW of North America, LLC (3 January 2013). "BMW Group Achieves Best Sales Year Ever in the U.S." prnewswire.com (Press release).
  13. BMW of North America, LLC (3 January 2014). "BMW Group U.S. Reports December and 2013 Sales". prnewswire.com (Press release).
  14. а б https://www.press.bmwgroup.com/usa/article/attachment/T0266989EN_US/375305