BMW F15 — трэцяе пакаленне знакамітага сярэднепамернага красовераBMW X5нямецкай кампаніі BMW. Выпуск мадэлі быў пачаты ў лістападзе 2013 года ў Еўропе. Адначасова з запускам новай мадэлі з вытворчасці была знятая папярэдняя — E70.
Яшчэ да рашэння запуску новага пакалення X5 французскае выданне l’automobile Magazine паказала магчымыя малюнкі мадэлі, прытым даволі падобныя на будучы аўтамабіль[1]. У маі 2012 года наступнае пакаленне было заўважана падчас тэсціравання на Паўночнай пятлі. Тады ж брытанскае выданне Autoevolution праінфармавала аб некаторых рухавіках і новаўвядзенні аўтамабіля[2]. Праз некалькі дзён з’явіліся фота закамуфліраванага салона і, адпаведна, раскрытыя некаторыя асаблівасці інтэр’еру[3]. Яшчэ праз 2 месяцы выданнем l’automobile Magazine былі паказаныя здымкі ўжо не закамуфліраванага салона[4]. У канцы 2012 года на адной з вуліц Германіі быў зноў заўважана замаскіраванае новае пакаленне, аднак камуфляжу было прыкметна менш[5]. У сярэдзіне студзеня 2013 года кампаніяй Jadi Modelcraft былі апублікаваныя фатаграфіі канчатковага аўтамабіля[6]. У маі 2013 года кампанія прадаставіла афіцыйную інфармацыю і выявы аўтамабіля[7].
Нягледзячы на чуткі і зацвярджэння кампаніі, 3 пакаленне не атрымала новую платформу і нават мае тыя жа яе памеры, аднак з папярэднім пакаленнем новае не мае ні адной агульнай кузаўной дэталі. Салон таксама якасна змяніўся (напрыклад, з’явіліся новая скура і павялічаны дысплей), хоць размяшчэнне кнопак засталося ранейшым. Аўтамабіль атрымаў практычна ўсе сучасныя сістэмы бяспекі: сістэмы аўтаматычнага тармажэння, кругавога агляду, кантролю за паласой руху і стомленасцю вадзіцеля і нават самастойнага руху ў корках — машына можа не толькі разганяцца і тармазіць, але і паварочваць[8].
У жніўні кампанія абвясціла аб гібрыднай версіі аўтамабіля — X5 eDrive, якая зможа праехаць на акумулятарах да 30 км, а максімальная хуткасць будзе складаць 120 км/г[10]. Яна была паказана на Франкфурцкім аўтасалоне. Заяўлены сярэдні расход паліва — 3,8 л/ 100 км, разгон да 100 км/г — 7 секунд[11].
Спартыўная версія — M — аснашчаецца рухавіком з падвойным турбанаддзіманнем. Акрамя гэтага ён мае адаптыўную спартыўную падвеску Adaptive M і колы 20 цаляў[12].