[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

BMW E46

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BMW E46
Агульныя даныя
Тып(ы) кузавы: 2‑дзв. купэ (4‑месн.)
2‑дзв. кабрыялет (4‑месн.)
3‑дзв. хэтчбэк (4‑месн.)
4‑дзв. седан (5‑месн.)
5‑дзв. універсал (5‑месн.)
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: Седан: 4470 мм
універсал: 4480 мм
купэ/кабрыялет/M3: 4490 мм
Шырыня: Седан/універсал: 1740 мм
купэ/кабрыялет: 1760 мм
M3: 1780 мм
Вышыня: Седан: 1420 мм
універсал: 1410 мм
купэ/кабрыялет: 1370 мм
M3: 1360 мм
Клірэнс: 140 мм
Колавая база: Седан: 2720 мм
M3: 2730 мм
Маса: 1470 кг
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Звязаныя: BMW M3, BMW Z3
Падобныя мадэлі: Audi A4, Mercedes-Benz C-клас, Lexus IS
Сегмент: D-сегмент
Іншае
Грузападымальнасць: 500 кг
Аб'ём бака: 63 л
Дызайнер: Эрык Гаплен (канцэпцыя дызайна: 1993, 1995; купэ/кабрыялет: 1996; універсал: 1997)
Крыс Бэнгл  (англ.) (седан: 1995)

BMW E46 — чацвёртае пакаленне 3-й серыі BMW.

Седан E46 з’явіўся ў 1998 годзе і замяніў папярэднюю мадэль E36 і быў распрацаваны пад кіраўніцтвам Крыса Бэнгла. Універсал і купэ пачалі вырабляцца ў 1999 годзе разам з новай распрацоўкай BMW — трансмісіяй Steptronic (была даступная на ўсіх мадэлях) і належала да сярэдняга класа. Годам пазней у 2000 з’явіліся кабрыялет і M3, у 2001 пачалі прадавацца 3-дзверныя хэтчбэкі. Вырабляліся BMW E46 на галоўным заводзе ў Мюнхене, а таксама ў Лейпцыгу, Рэгенсбургу і Рослін (Паўднёвая Афрыка). Таксама выраблялася заводамі Brilliance Motors ў Шэньяне (Кітай) і Джакарце (Інданезія), Bavarian Auto Group ў горадзе 6 Кастрычніка (Егіпет) і Аўтатор у Калінінградзе (Расія).

Седан зведаў рэстайлінг у канцы 2001 года. Машына атрымала новыя фары, бамперы і новыя, больш магутныя рухавікі. У сакавіку 2003 года абнавіліся кабрыялет і купэ, яны таксама атрымалі іншыя фары, бамперы і новыя колеры афарбоўкі кузава.

Першых з канвеера знялі хэтчбэкі Compact у 2004 годзе. У сярэдзіне 2005-га, у сувязі з пачаткам вытворчасці E90, седаны E46 таксама былі знятыя з выпуску, а ў канцы таго ж года скончыўся выпуск універсалаў. Выпуск E46 працягваўся ў кузаве купэ і кабрыялет, пакуль у канцы 2006 года іх не змянілі наступныя пакалення купэ E92 і кабрыялет E93. Новае пакаленне купэ M3 было прадстаўлена ў сакавіку 2007 года на Жэнеўскім аўтасалоне.

На ўсіх рынках E46 карыстаўся велізарным поспехам. Пры распрацоўцы новых машын сярэдняга класа вытворцы арыентаваліся менавіта на гэтую мадэль. Рэкордным для мадэлі стаў 2002 год, калі па ўсім свеце было прададзена 561 249 машын.

Усяго было выпушчана 3.266.885 BMW E46 ўсіх мадыфікацый.

Мадэльны шэраг

[правіць | правіць зыходнік]
Мадэль Гады выпуску Аб’ём рухавіка, см³ Магутнасць, к.с./аб.хв Максімальная хуткасць, км/г Разгон 0-100 км/г, сек
316i 1999—2001 1900 105 200 12.4
316i 2001—2005 1895 116 206(200) 10.9(11.9)
318i 1998—2001 1895 118 206(202) 10.4(12.2)
318i 2001—2005 1995 143 214(211) 9.3(10.2)
318d 2001—2005 1995 115 204(199) 10.7(11.3)
320i 1998—2001 1991 150 219(216) 9.9(10.9)
320i 2001—2005 2171 170 226(223) 8.2(9.3)
320d 1998—2001 1951 136 207 9.9
320d 2001—2005 1995 150 221(213) 8.9(9.1)
323i 1998—2001 2494 170 231(228) 8.0(9.0)
325i 2001—2005 2494 192 240(237) 7.2(8.3)
325Xi 2001—2005 2494 192 234(231) 7.4(8.5)
328i 1998—2000 2798 193 240(228) 7.0(9.0)
330i 2000—2005 2979 231 250(247) 6.5(7.0)
330Xi 2000—2005 2979 231 247(242) 6.6(7.4)
330d 1999—2003 2926 184 227 7.8
330d 2003—2005 2926 204 242(235 7.2(7.4)
330Xd 1999—2003 2926 184 224 8.5
330Xd 2003—2005 2926 204 234(228) 7.7(7.9)

Універсал (Touring)

[правіць | правіць зыходнік]
{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}
BMW E46 Touring
Мадэль Гады выпуску Аб’ём рухавіка, см³ Мадэль рухавіка Магутнасць, к.с./аб.хв Максімальная хуткасць, км/г Разгон 0-100 км/г, сек
316i 1999—2001 1796 M43B16 105 200(194) 12.4(11.9)
316i 2001—2005 1796 N42B18 116 200(194) 12.2(11.9)
318i 1998—2001 1895 М43TUB19 118 202 10.9
318i 2001—2005 1995 N42B20 143 213(209) 9.6(10.5)
318d 2001—2005 1951 M47D20 116 200(199) 11.0(11.3)
320i 1999—2001 1991 М52TUB20 150 214(208) 10.2(11.0)
320i 2001—2005 2171 М54B22 170 224(221) 8.5(9.6)
320d 2000—2001 1951 M47D20 136 207 10.1
320d 2001—2005 1995 M47TUD20 150 211(208) 9.3(9.5)
325i 2001—2005 2494 M54B25 192 237(234) 7.4(8.5)
325Xi 2001—2005 2494 M54B25 192 231(228) 7.6(8.7)
328i 1999—2000 2798 M52TUB28 193 230(225) 7.4(8.0)
330i 2000—2005 2979 M54B30 231 250(247) 6.7(7.2)
330Xi 2000—2005 2979 M54B30 231 243 6.8
330d 1999—2003 2926 M57D30 184 225 7.9
330d 2003—2005 2993 M57TUD30 204 237(231) 7.6(7.8)
330Xd 1999—2003 2926 M57D30 184 221(221) 8.7(8.9)
330Xd 2003—2005 2993 M57TUD30 204 230(225) 7.9(8.1)
{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}
BMW E46 Coupe
Мадэль Гады выпуску Аб’ём рухавіка, см³ Магутнасць, к.с./аб.хв Максімальная хуткасць, км/г Разгон 0-100 км/г, сек
316Ci 2001—2005 1796 116 206(200) 11.9
318Ci 1999—2001 1895 117 206 11.4
318Ci 2001—2005 1995 143 218(214) 9.3(10.2)
320Ci 1999—2001 1991 150 218 10.9
320Ci 2001—2005 2171 170 226(223) 8.4(9.4)
323Ci 1999—2001 2494 170 233(230) 8.0(9.0)
325Ci 1999—2005 2494 192 240(237) 7.0(8.1)
328Ci 1999—2001 2798 193 240(237) 7.0(8.1)
330Ci 2000—2005 2979 231 250(247) 6.5(7.0)
330Cd 2003—2005 2993 204 242(235) 7.2(7.4)
M3 3.2 i 24V 2000—2004 3246 343 250 5.2
M3 3.2 i 24V CSL 2002—2003 3246 360 250 4.9

Кабрыялет (Cabrio)

[правіць | правіць зыходнік]
{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}
BMW E46 Cabrio
Мадэль Гады выпуску Аб’ём рухавіка, см³ Магутнасць, к.с./аб.хв Максімальная хуткасць, км/г Разгон 0-100 км/г, сек
318Ci 2001—2005 1995 143 206(206) 10.2(11.1)
320Cd 2004—2005 1995 150 211 10.2
323Ci 2000—2005 2494 170 234(220) 8.6(9.7)
325Ci 2000—2005 2494 192 234(230) 7.7(8.8)
328Ci 2000—2003 2793 193 230(226) 7.7(8.4)
330Ci 2000—2005 2979 231 247(240) 6.9(7.5)
M3 3.2 i 24V 2000—2004 3246 343 250 5.5


{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}
BMW E46 Compact

Знешне E46 Compact адрозніваецца галаўной оптыкай з чатырма асобнымі фарамі і празрыстымі заднімі ліхтарамі. За кошт меншага задняга звеса хэтчбек карацейшы за седан на 280 мм, але ў адрозненне ад папярэдніка канструкцыя шасі і колавая база такія ж.

Мадэль Гады выпуску Аб’ём рухавіка, см³ Магутнасць, к.с./аб.хв Максімальная хуткасць, км/г Разгон 0-100 км/г, сек
316ti 2001—2005 1796 116 201(196) 10.9(11.9)
318i 2001—2005 1995 143 214(211) 9.3(10.2)
318td 2004—2005 1995 115 202 10.5
320td 2001—2005 1995 150 222(214) -
325ti 2001—2005 2494 192 235(232) 7.1(8.2)


BMW E46 M3

Купэ і кабрыялет M3 з 343-моцным рухавіком аб’ёмам 3,2 л з’явіліся ў 2000 годзе. Знешне адрозніваліся больш масіўным пярэднім бамперам, шырокімі колавымі аркамі, рашоткамі ў пярэдніх крылах і авальнымі люстэркамі задняга віду.

Да 2001 года аўтамабілі абсталёўваліся рабатызаванай каробкай SMG першага пакалення, або шасціступеньчатай механічнай каробкай ад папярэдняга пакалення M3, пазней — каробкай SMG-II.

Спецсерыя CSL на 110 кілаграмаў лягчэй 1495-кілаграмовай стандартнай версіі M3 E46. Для зніжэння вагі шэраг кузаўных дэталяў быў заменены на больш лёгкія з кампазітных матэрыялаў. Магутнасць рухавіка для CSL была павялічана да 360 к.с., што на 17 сіл больш за базавы варыянт. Рухавік спецверсіі агрэгатаваўся выключна з «робатам» SMG-II.

Усяго было пабудавана 1383 асобніка гэтай спецсерыі[1].

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2001[2]
Бяспека пасажыраў 25
Бяспека пешаходаў 8

Нягледзячы на тое, што пярэднія рамяні бяспекі аснашчаны праднацягвальнікамі і абмежавальнікамі, нагрузка ад шлеек на грудзі манекенаў была вялікай. Пад пярэдняй панэллю маюцца траўманебяспечныя для ног зоны. Пры бакавым краш-тэсце галава і плячо кіроўцы добра абароненыя, але нагрузка на тулава была моцнай — з-за бакавой падушкі, якая раскрылася не цалкам. Акрамя таго, заднія дзверы пры ўдары самаадвольна раскрыліся. Праведзеная фірмай BMW дапрацоўка замка вырашыла праблему, што пацвердзіў паўторны бакавы краш-тэст. Бакавы ўдар аб слуп пацвердзіў высокую эфектыўнасць надзіманых «труб» абароны галавы[3].

Выніковая адзнака за франтальны краш-тэст — 10 балаў (63 %), бакавыя ўдары — 15 (83 %), агульная адзнака — 25 (74 %). Рэйтынг бяспекі пасажыра — 4 зоркі; бяспека пешаходаў — 1 зорка.

Зноскі

  1. Зал славы: Самые интересные спецверсии BMW M3 Архівавана 25 студзеня 2017. // motor.ru (руск.)
  2. https://www.euroncap.com/en/results/bmw/3-series/15538
  3. Рейтинг безопасности: французы впереди // Авторевю : часопіс. — 2001. — № 23. — С. 55. (руск.)