BMW 4 — серыя кампактных прэстыжных аўтамабіляў BMW, выпуск якіх пачаўся ў ліпені 2013 года. Серыя ўяўляе сабой кузавы купэ і кабрыялет, якія аддзяліліся ад BMW 3 серыі. Акрамя звычайных аўтамабіляў, з 2014 года выпускаецца таксама спартыўная версія BMW M4. Папярэднікам з’яўляецца BMW E92/E93, якія адносіліся да BMW 3 серыі.
Жаданне вылучыць купэ сярэдняга класа ў асобную серыю BMW выказала яшчэ ў 2011 годзе[1]. Тады ж была абвешчаная дата з’яўлення (2013 год) і тыпы кузаваў. Праз год, у ліпені, журналістам удалося засняць тэсціруемую замаскіраваную версію M4[2]. У пачатку 2013 года, на Паўночнаамерыканскім аўтасалоне ў Дэтройце быў паказаны канцэпт-кар аўтамабіля. На Такійскім аўтасалоне быў паказаны канцэпт версіі M4, а таксама версія кабрыялет.
Затым, на Франкфурцкім аўтасалоне была паказана канчатковая версія[3]. У сярэдзіне 2013 года пачаўся выпуск звычайнай версіі купэ. У снежні, спартыўная версія была рассакрэчаная: сталі вядомыя знешнасць аўтамабіля і рухавік[4]. Афіцыйна прадстаўлена яна была на Паўночнаамерыканскім аўтасалоне 2014 года. Версія Gran Coupe была прадстаўлена ў лютым 2014 года[5].