BMW X3
Вытворца: | Bayerische Motoren Werke AG |
Выпуск: | 2003—цяперашні час |
Тып(ы) кузавы: | 5‑дзв. красовер (5‑месн.) |
Звязаныя: | BMW 3 |
Падобныя мадэлі: | Audi Q5, Mercedes-Benz GLK-клас, Infiniti EX, Land Rover Freelander |
Сегмент: | J-сегмент |
BMW E83 | |
---|---|
Гады вытворчасці: | 2002—2010 Егіпет:2004—цяперашні час |
Заводы: | Аўстрыя Егіпет Расія |
КПП: | 6-хутк. МКПП 5-хутк. АКПП |
Колавая база: | 2795 |
Даўжыня: | 2004 — 2008: 4564 мм 2009 — :4570 мм |
Шырыня: | 1855 |
Вышыня: | 2006 — 2008: 1675 мм 2009 — :1673 мм |
Дызайнер: | Крыс Бэнгл |
BMW E83 на Вікісховішчы |
BMW F25 | |
---|---|
Гады вытворчасці: | 2010—2017 |
Заводы: | ЗША Індыя |
КПП: | 6-хутк. МКПП 8-хутк. АКПП |
Колавая база: | 2810 |
Даўжыня: | 4652 |
Шырыня: | 1884 |
Вышыня: | 1713 |
Каляіна задняя: | 1632 |
Клірэнс: | 212 |
Аб'ём бака: | 67 л |
BMW F25 на Вікісховішчы |
BMW G01 | |
---|---|
Гады вытворчасці: | 2017—цяперашні час |
BMW G01 на Вікісховішчы |
BMW X3 — кампактны красовер нямецкай кампаніі BMW.
Першае пакаленне
[правіць | правіць зыходнік]X3 першага пакалення (E83) быў распрацаваны і выпускаўся сумесна з кампаніяй Magna Steyr на заводзе ў Грацы, Аўстрыя. Выпускаўся з 2003 па 2010 год, у 2006 годзе быў мадэрнізаваны.
Рухавікі
[правіць | правіць зыходнік]На E83 ставілі маторы двух пакаленняў: аўтамабілі першых гадоў выпуску абсталёўваліся рухавікамі М-серыі, пасля 2006 года — N-серыі.
- Бензінавыя: да мадэрнізацыі Х3 абсталёўваліся рухавікамі М54 аб’ёмам 2,5 і 3,0 л. З 2005 года ў маторны шэраг дадаўся рухавік N46 2,0 літра. У 2006 годзе рухавікі М54 замянілі рухавікамі N52.
- Дызельныя: 3,0-літровы М57, M47 аб’ёмам 2,0 літра ўсталёўваўся да 2007 года, а пасля яго замяніў двухлітровы N47.
Трансмісія
[правіць | правіць зыходнік]На Х3 кампанія BMW прадставіла сваю новую схему поўнага прывада xDrive: сталы прывад на заднія колы, а цяга да пярэдніх колаў перадаецца праз электронна-кіраваную муфту, ступень блакавання якой змяняецца ад 0 да 100% па камандзе блока кіравання. Па змаўчанні размеркаванне цягі складае 40:60.
Бяспека
[правіць | правіць зыходнік]Аўтамабіль прайшоў тэст Euro NCAP у 2008 годзе:
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2008[1] | ||
---|---|---|
Бяспека дарослых пасажыраў | 28 | |
Бяспека пасажыраў-дзяцей | 39 | |
Бяспека пешаходаў | 5 | |
Пратэставаны аўтамабіль: BMW X3, 2.0 diesel, standard trim |
Другое пакаленне
[правіць | правіць зыходнік]Прэзентацыю новага пакалення BMW X3 чакалі да восені 2010 года, яна павінна была адбыцца на міжнародным аўташоу ў Парыжы, аднак у канцэрне BMW палічылі патрэбным да лістапада вывесці новы аўтамабіль на рынак. Другое пакаленне красовера было прадстаўлена ў ліпені 2010 года, вытворчасць аўтамабіля пачалася 1 верасня 2010 года.
X3 2011 мадэльнага года пабудаваны ў стылі папярэдніка, аднак красовер стаў некалькі буйней і атрымаў павялічаны на 12 мм дарожны прасвет, а таксама павялічаную на 15 мм колавую базу.
У ЗША і Еўропе будзе даступная мадыфікацыя BMW X3 xDrive 35i, якая аснашчана бензінавым шасціцыліндравым радным рухавіком аб'ёмам 3 літра і магутнасцю 306 к. с. з падвойным турбанаддзіманнем. Таксама ў Штатах будзе прапанаваны X3 xDrive 28i з бітурбіраваным маторам (243 к. с.), а ў Еўропе прадставяць турбадызельны X3 xDrive 20d (184 к. с.). Базавай каробкай перадач для ўсіх мадыфікацый стане 8-ступеньчатая АКПП, для мадыфікацыі xDrive 20d прапануюць і 6-ступеньчатую МКПП.[2]
Вытворчасць красовера другога пакалення была разгорнута на заводзе BMW у Грырэ (Паўднёвая Караліна, ЗША) 1 верасня 2010 года, адразу ж пасля сходу з канвеера апошняга X3 у кузаве (E83). Для выпуску гэтага аўтамабіля было прыцягнута дадаткова 500 працоўных.[3]
Аўтамабілі першага пакалення адрозніваліся высокай надзейнасцю. Аб характарыстыках і якасцях новага аўтамабіля казаць пакуль рана, аднак вядома, што падвеска X3 2011 мадэльнага года выканана з выкарыстаннем алюмінія.
У 2013 годзе базавы аднарадны шасціцыліндравы рухавік без турбанаддзімання быў заменены на турбіраваны 2-х літровы чатырохцыліндравы рухавік. Такім чынам вытворца палепшыў паказчык расходу паліва на два літры. Эканамічнасць рухавіка ў сярэднім паднялася да 10,23 л/100км на паліве прэміум-класа. Гэты рухавік забяспечвае ўражлівыя хадавыя характарыстыкі, але ён не такі вытанчаны, як яго папярэднік. Палепшаны аўтамабіль BMW X3 35i, кошт якога вышэй за базавы, абсталяваны 3-х літровым турбіраваным шасціцыліндровым рухавіком з магутнасцю ў 300 конскіх сіл. Новым для 2015 года варыянтам стаў аўтамабіль з апцыянальным 2-х літровым чатырохцыліндравым дызельным рухавіком на 180 к. с. У 2016 годзе пашырыліся магчымасці выкарыстання USB і Bluetooth.[4]
Бяспека
[правіць | правіць зыходнік]Аўтамабіль прайшоў тэст Euro NCAP у 2011 годзе:
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2011[5] | ||
---|---|---|
Балы | % | |
Бяспека дарослых пасажыраў | 31,6 | 88% |
Бяспека пасажыраў-дзяцей | 40,9 | 83% |
Бяспека пешаходаў | 19,1 | 53% |
Актыўная бяспека | 5 | 71% |
Пратэставаны аўтамабіль: BMW X3 2.0 Diesel |
Трэцяе пакаленне
[правіць | правіць зыходнік]Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
Над дызайнам запланаванага на 2018 мадэльны год трэцяга пакалення працаваў аўстралійскі дызайнер Калвін Люк (англ.: Calvin Luk)[6].
Новая версія будзе мець індэкс G01 і ў цяперашні час вядзецца актыўная работа над прататыпам. Новы красовер X3 будзе ўжываць гібрыдныя тэхналогіі і будзе даступны з дызельным двухлітровым рухавіком B47 (наступнае пакаленне трохлітровых дызельных рухавікоў B57) і бензінавы варыянт B58: турбіраваны шасціцыліндравы рухавік аб'ёмам 2998 см3[7].
Зноскі
- ↑ https://www.euroncap.com/en/results/bmw/x3/15750
- ↑ Прэзентацыя красовера BMW X3 новага пакалення Архівавана 4 сакавіка 2016. AMbox.ru, 16.07.2010
- ↑ Пачалася вытворчасць BMW X3 другога пакалення Архівавана 5 сакавіка 2012. AMbox.ru, 02.09.2010
- ↑ Как мы тестировали BMW X3 2016
- ↑ https://www.euroncap.com/en/results/bmw/x3/10958
- ↑ BMW X3 for the locals – motoring.com.au . motoring.com.au. Праверана 17 ліпеня 2015.
- ↑ The next BMW X3 spied: full scoop on 2017’s G01 SUV . Праверана 17 ліпеня 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мадэль на афіцыйным сайце BMW
- Один из лучших BMW 2000-х, главное – найти "живой". Что собой представляет подержанный X3 E83 (руск.). abw.by (13 чэрвеня 2022). Праверана 13 чэрвеня 2022.
← назад — Аўтамабілі BMW, 1990-я–цяперашні час
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Клас | Серыя | 1990-я | 2000-я | 2010-я | 2020-я | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | |||||||
Кампакт | 1er | E81/82/87/88 | F20/21 | F40 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
F52 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
2er | F22/23 | G42 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
F45/46 | U06 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сярэдні | 3er | E30 | E36 | E46 | E90/91/92/93 | F30/31/35 | G20 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
3 GT | F34 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
4er | F32/33/36 | G22 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вышэйшы сярэдні | 5er | E34 | E39 | E60/E61 | F10/11/18 | G30 | G60 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вышэйшы | 5 GT | F07 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
6er | E24 | E63/E64 | F06/12/13 | G32 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
7er | E32 | E38 | E65/E66 | F01/02/03/04 | G11/12 | G70 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Купэ | 8er | E31 | G15 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Родстар | Z | Z1 | Z3 | Z4 | G29 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Спорткар | Z8 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
4x4 | X1 | E84 | F48/F49 | U11/U12 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X2 | F39 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X3 | E83 | F25 | G01 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X4 | F26 | G02 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X5 | E53 | E70 | F15 | G05 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X6 | E71/E72 | F16 | G06 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X7 | G07 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
iX3 | G08 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
iX | iX | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i | i3 | I01 | G28 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i4 | I4 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i5 | G60 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i7 | G70 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i8 | I12 |