[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

BMW i3

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BMW i3
Агульныя даныя
Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 20132022
Зборка:  ФРГ
Тып(ы) кузавы: 5‑дзв. хэтчбэк (5‑месн.)
электрычны, 168 к. с., 250 Нм, у версіі i3 Range Extender 2-х цыліндравы, 650 кубовы бензінавы рухавік
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 3999 мм
Шырыня: 1775 мм
Вышыня: 1578 мм
Колавая база: 2570 мм
Каляіна пярэдняя: 1571 мм
Каляіна задняя: 1576 мм
Маса: 1195—1315 кг
Поўная маса: 1630 кг
На рынку
Іншае
Грузападымальнасць: 425 кг
Аб'ём бака: 30 л
Дызайнер: Рычард Кім

BMW i3электрычны і гібрыдны хэтчбек нямецкай маркі BMW.

Канцэпт-кар BMW i3. Франкфурцкі аўтасалон, 2011

BMW i3 з’яўляецца часткай «Праекта i», для рэалізацыі якога створаны новы брэнд BMW i. Канцэпт-кар i3 быў прадстаўлены ў 2011 годзе на Франкфурцкім аўтасалоне[1]. Прататып BMW i3 быў прадэманстраваны спецыялістамі BMW у падчас летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане[2]. Серыйная версія была прадстаўлена ў канцы чэрвеня 2013 адначасова ў трох гарадах — Нью-Ёрку, Лондане і Пекіне.

BMW i3 запусцілі ў масавую вытворчасць у верасні 2013 годзе з пастаўкамі на некалькіх рынках свету пачынаючы з лістапада 2013 года[3].

26 кастрычніка 2017 года на заводзе Лейпцыгу быў выраблены 100-тысячны BMW i3[4].

15 кастрычніка 2020 года быў выраблены 200-тысячны аўтамабіль. Юбілейным стаў аўтамабіль у версіі i3S колеру Fluid Black Metallic з уточкамі BMW i Blue[5].

У 2021 годзе была скончана вытворчасць для рынка ЗША[6]. У ліпені 2022 года вытворчасць BMW i3 на заводзе ў Лейпцыгу была завершана. Агулам за дзевяць гадоў было выраблена 250 000 асобнікаў[7].

На рынку КНР вытворца паўторна выкарыстаў назву i3 для электрычнай версіі 3-й серыі.

i3 камплектуецца электрарухавіком магутнасцю 168 к. с. і круцільным момантам 250 Нм, які перадае круцільны момант праз рэдуктар на заднія колы. Максімальная хуткасць аўтамабіля абмежаваная 150 км/г, ад 0 да 100 км/г аўтамабіль разганяецца за 7,2 секунды (7,9 ў версіі i3 RangeExtender). Сярэдні расход энергіі ў цыкле руху складае 12,9 кВт на 100 км. Сярэдні расход паліва ў версіі i3 RangeExtender на 100 км прабегу складае 0,6 літра. Аўтамабіль здольны праехаць прыкладна ад 130 да 160 км, з сістэмай «Eco Pro +» — каля 200 км (У такім рэжыме аўто выключае сістэму кандыцыяніравання і абмяжоўвае максімальную хуткасць на адзначцы 90 км/г.). У версіі i3 RangeExtender прысутнічае 2-х цыліндравы, 650 кубовый рухавік магутнасцю 34 к. с., які зараджае батарэі, тым самым павялічваючы запас ходу ў 300-340 км. прабегу.

Пасажырская капсула аўтамабіля выраблена з вугляпластыку, а ў канструкцыі выкарыстаны лёгкія магніевыя сплавы. Вонкавыя панэлі выраблены з пластыка.

i3 стаў першым серыйным аўтамабілем BMW з нулявым узроўнем выкідаў з электрычнай трансмісіяй. На еўрапейскім рынку яго кошт пачынаўся з €34 950 ($46 400)[8].

Кампанія BMW прапануе 4 варыянты афармлення салона — Atelier, Loft, Lodge і Suite.

Памер колавых дыскаў — 155/70 R19.

Багажнік аб'ёмам у 260 літраў можна павялічыць, склаўшы заднія сядзенні, і пры гэтым атрымаць 1100 літраў.

У 2013 годзе BMW i3 атрымаў чатыры зоркі ў тэсце Euro NCAP:

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2013[9]
Балы %
Бяспека дарослых пасажыраў 31,0 86%
Бяспека пасажыраў-дзяцей 40 81%
Бяспека пешаходаў 20,8 57%
Актыўная бяспека 5 55%
Пратэставаны аўтамабіль:
BMW i3

Продажы ў Беларусі пачаліся ў красавіку 2018 года[10].

Год Беларусь
2018 1[11]
2019 3[12]
2020 4[13]

Зноскі

  1. Shaun Bailey (2011-09-13). "BMW i3 Concept - 2011 Frankfurt Auto Show". Road & Track. Праверана 2011-10-02.
  2. Viknesh Vijayenthiran. First Major Outing For BMW Megacity Vehicle At 2012 London Olympic Games(недаступная спасылка). Motor Authority (20 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2013. Праверана 23 ліпеня 2010.
  3. Sebastian Blanco. BMW i3 starts production in Germany using local wind power, US carbon fiber(недаступная спасылка). Autoblog Green (18 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2013. Праверана 19 верасня 2013.
  4. 100,000th BMW i3 Rolled Off the Assembly Line in Leipzig Today (англ.). bmwblog.com (26 кастрычніка 2017). Праверана 6 ліпеня 2021.
  5. 200,000th BMW i3 model rolls off the production line (англ.). bmwblog.com (16 кастрычніка 2020). Праверана 6 ліпеня 2021.
  6. BMW i3 Production For US Market Reportedly Ending Soon (англ.). motor1.com (27 чэрвеня 2021). Праверана 30 чэрвеня 2022.
  7. BMW Ends i3 Production With i3s HomeRun Edition, 250,000 Units Sold (англ.). motor1.com (30 чэрвеня 2022). Праверана 30 чэрвеня 2022.
  8. US MSRP for BMW i3 EV will be $41,350, before incentives. Green Car Congress (22 ліпеня 2013). Праверана 29 ліпеня 2013.
  9. https://www.euroncap.com/en/results/bmw/i3/8863
  10. В Беларуси официально начнут продавать электромобили. Первая «электричка» — BMW i3 (руск.). av.by (19 красавіка 2018). Праверана 6 ліпеня 2021.
  11. Итоги продаж новых авто в 2018 году. LADA Vesta опередила Volkswagen Polo, Geely рвется на подиум (руск.)(недаступная спасылка). news.21.by (15 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2021. Праверана 6 ліпеня 2021.
  12. Общее количество новых автомобилей проданных в 2019 году (членами Автомобильной Ассоциации БАА) (руск.). auto-baa.by (16 студзеня 2020). Праверана 16 студзеня 2020.
  13. Год неплохой, но 140-й указ мешает. В БАА отчитались о продажах новых авто в 2020 году (руск.). av.by (16 студзеня 2021). Праверана 16 студзеня 2021.