BMW E36
Тып(ы) кузавы: | 2‑дзв. купэ (4‑месн.) 2‑дзв. кабрыялет (4‑месн.) 3‑дзв. хэтчбэк (4‑месн.) 4‑дзв. седан (5‑месн.) 5‑дзв. універсал (5‑месн.) |
Даўжыня: | 4432 мм (акрамя хэтчбэка) хэтчбэк — 4200 мм |
Шырыня: | 1697 мм (акрамя кабрыялета) кабрыялет — 1709 мм |
Вышыня: | седан і хэтчбэк: 1392 мм купэ: 1367 мм кабрыялет: 1349 мм |
Колавая база: | 2700 мм |
BMW E36 — трэцяе пакаленне BMW 3-й серыі.
Выпускалася ў 1990–2000 гадах. Усяго выраблена 2 283 600 аўтамабіляў.
Мадэльны шэраг
[правіць | правіць зыходнік]Машына стала даўжэй, вышэй і шырэй сваёй папярэдніцы, а павелічэнне на 130 мм колавай базы выявілася ў большай прасторы для пасажыраў на заднім сядзенні.
Аўтамабіль быў прадстаўлены ў 1990 годзе ў Еўропе як мадэль 1991 года, а ў ЗША і Канадзе як мадэль 1992 года.
Продажы чатырохдзвернага седана стартавалі восенню 1991 года пры захаванні выпуску двухдзвернага седана E30 у 1991 годзе. BMW дадала ў мадэльны шэраг самастойны кузаў купэ. Дызайн купэ ствараўся літаральна з нуля — дызайнер Лютэ быў накіраваны на атрыманне дасканалых прапорцый — ён змяніў кожную панэль кузава, не запазычаўшы ў седана нават фары і заднія ліхтары.
Выпуск кабрыялета быў адкладзены да 1994 года. Продажы версіі ўніверсал стартавалі ў тым жа 1995 годзе. У ЗША дадзеная мадэль не прадавалася.
Седаны былі замененыя новай мадэллю ў 1998 годзе. Кабрыялеты, купэ і ўніверсалы выпускаліся да 1999 года ўключна.
-
BMW 323i Touring
-
BMW 318is Coupe
-
BMW 320i Cabrio
Compact
[правіць | правіць зыходнік]У 1994 годзе дэбютавала мадэль Compact з кузавам трохдзверны хэтчбек. У параўнанні з седанам колавая база скарочана на 23 см.
У якасці базавага ўсталёўваўся 1,6-літровы 8-клапанны рухавік мадэлі M4316B (102 к.с.), а з 1999 года аўтамабілі пад пазначэннем 316i сталі аснашчацца рухавіком большай магутнасці: M4319B аб'ёмам 1,9 л (105 к.с.).
318ti абсталёўвалася 1,9-літровым рухавіком магутнасці 140 к.с. У якасці максімальнай прапаноўвалася мадыфікацыя 323i з шасціцыліндравым рухавіком 2,5 л (170 к.с.). Дызельны 318tds меў аб'ём 1,7 л (90 к.с.).
Пярэдняя падвеска — тыпу McPherson — такая ж, як на ўсёй серыі E36. Задняя — з дыяганальнымі рычагамі і паўнезалежнай бэлькай, у адрозненне ад астаніх мадыфікацый, якія мелі шматрычажную падвеску.
- Храналогія выпуску[1]
- сакавік 1994 — дэбют мадэлі 316i Compact;
- верасень 1994 — 318ti;
- верасень 1995 — 318tds;
- верасень 1997 — 323ti;
- жнівень 2000 — заканчэнне вытворчасці.
M3
[правіць | правіць зыходнік]У лютым 1992 года была прадстаўлена новае пакаленне M3 на базе купэ E36. У 1994-м да кузава купэ дадаліся версіі седан і кабрыялет. Гэтае пакаленне М3 стала першым, якое было абсталявана шасціцыліндравым маторам — 3,0-літровы рухавік развіваў 286 к.с. і 320 Нм.
Восенню 1995 года з’явілася мадэрнізаваная версія М3. Аўтамабіль атрымаў 3,2-літровы рухавік (321 к.с., 350 Нм), 6-ступеньчатую каробку перадач, дапрацаваную хадавую частку з новымі наладамі падвескі і больш "кароткай" рулявой рэйкай. Праз паўтара года была прапанавана 6-ступеньчатая рабатызаваная каробка SMG.
Вытворчасць М3 Е36 была завершана ў 1999 годзе. У агульнай колькасці за 7 гадоў было выраблена 71 242 аўтамабіля.
Спецыяльныя версіі
[правіць | правіць зыходнік]- M3R — спецыяльная серыя для Аўстраліі[2]. Рухавік распрацоўваўся сумесна з Schnitzer Motorsport, у выніку яго магутнасць была павялічана да 324 к.с. Далейшую даводку мадэлі ажыццявіла каманда былога пілота Формулы-1 Фрэнка Гарднера: машыны атрымалі счапленне і тормазы кампаніі AP Racing, больш жорсткія спружыны і амартызатары, а таксама карданны вал ад купэ 8-серыі.
- Усяго пабудавана 15 машын M3R, тры з іх былі падрыхтаваныя для ўдзелу ў гонках.
- M3 GT — версія, створаная для амалагацыі гоначнай мадэлі, якая выступала ў серыях FIA GT і IMSA GT[2]. Магутнасць рухавіка S50B30 была павялічана да 295 к.с. і 322 Нм за кошт ўжывання новых электроннага кіравання і размеркавальных валаў. У падвесцы змены зведалі спружыны і амартызатары.
- Выпуск ішоў з лютага па чэрвень 1995 года. Усяго было сабрана 350 асобнікаў, а таксама шэсць прататыпаў.
- M3 Lightweight — мадыфікацыя з паменшанай вагой[2] за кошт адмовы ад шумаізаляцыі, аўдыёсістэмы і кандыцыянера, а таксама з’яўлення карбонавых элементаў аздаблення інтэр’еру. Рухавік магутнасці 243 к.с. (амерыканская версія S50B30) заставаўся стандартным.
- Усяго было выраблена 126 адзінак, з іх 11 прататыпаў. Усе машыны былі пафарбаваныя ў белы колер, а на капоце і левым пярэднім крыле была налепка клятчастага сцяга колераў BMW Motorsport.
Рухавікі
[правіць | правіць зыходнік]Мадэль | Рухавік | Дыяметр × ход поршня | Ступень сціску | Макс. магутнасць | Макс. круцільны момант | Паскарэнне 0-100 км/г |
Макс. хуткасць | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Бензінавыя | ||||||||
316i[3] | R4, 1,6 л (1596 см³), SOHC | 84,00 мм × 72,00 мм | 9,7 (9,1):1 | 102 (100) к.с. (75 (73) кВт) пры 5500 аб/хв |
150 (141) Н•м пры 3900 (4250) аб/хв |
12,7 (13,0) с | 195 (192) км/г | |
318i[4] | R4, 1,8 л (1796 см³), SOHC | 84,00 мм × 81,00 мм | 9,7 (8,8):1 | 115 (113) к.с. (85 (83) кВт) пры 5500 аб/хв |
168 (162) Н•м пры 3900 (4250) аб/хв |
11,3 (11,5) с | 198 (196) км/г | |
318iS[5] | R4, 1,8 л (1796 см³), DOHC | 84,00 мм × 81,00 мм | 10,0:1 | 140 к.с. (103 кВт) пры 6000 аб/хв |
175(180) Н•м пры 4500(4300) аб/хв |
10,2 с | 213 км/г | |
320i[6] | R6, 2,0 л (1991 см³), DOHC | 80,00 мм × 66,00 мм | 11,0:1 | 150 к.с. (110 кВт) пры 5900 аб/хв |
190 Н•м пры 4200 аб/хв |
9,8 с | 214 км/г | |
323i[7] | R6, 2,5 л (2494 см³), DOHC | 84,00 мм × 75,00 мм | 10,5:1 | 170 к.с. (125 кВт) пры 5500 аб/хв |
245 Н•м пры 3950 аб/хв |
8,0 с | 227 км/г | |
325i[8] | R6, 2,5 л (2494 см³), DOHC | 84,00 мм × 75,00 мм | 10,5:1 | 192 к.с. (141 кВт) пры 5900 аб/хв |
245 Н•м пры 4700 аб/хв |
8,0 с | 233 км/г | |
325iS[9] | R6, 2,5 л (2494 см³), DOHC | 84,00 мм × 75,00 мм | 10,5:1 | 192 к.с. (141 кВт) пры 5900 аб/хв |
245 Н•м пры 4700 аб/хв |
7,8 с | 206 км/г | |
328i[10] | R6, 2,8 л (2793 см³), DOHC | 84,00 мм × 84,00 мм | 10,2:1 | 193 к.с. (142 кВт) пры 5300 аб/хв |
280 Н•м пры 3950 аб/хв |
7,3 с | 236 км/г | |
M3[11] | R6, 3,0 л (2990 см³), DOHC | 86,00 мм × 85,80 мм | 10,9:1 | 286 к.с. (210 кВт) пры 7000 аб/хв |
320 Н•м пры 3600 аб/хв |
6,0 с | 250 км/г | |
M3 Evo[12] | R6, 3,2 л (3201 см³), DOHC | 86,40 мм × 91,00 мм | 11,3:1 | 321 к.с. (236 кВт) пры 7400 аб/хв |
350 Н•м пры 3250 аб/хв |
5,5 с | 254 км/г | |
M3 GT[13] | R6, 3,0 л (2990 см³), DOHC | 86,00 мм × 85,80 мм | 10,8:1 | 295 к.с. (217 кВт) пры 7000 аб/хв |
323 Н•м пры 3900 аб/хв |
5,9 с | 250 км/г | |
M3 (ЗША)[14] | R6, 3,0 л (2990 см³), DOHC | 86,00 мм × 85,80 мм | 10,5:1 | 243 к.с. (179 кВт) пры 6000 аб/хв |
305 Н•м пры 4250 аб/хв |
6,0 с | 220 км/г | |
Дызельныя | ||||||||
318 tds[15] | R4, 1,7 л (1665 см³), SOHC, з тубранаддзіманнем | 80,00 мм × 82,80 мм | 22,0:1 | 90 к.с. (66 кВт) пры 4400 аб/хв |
190 Н•м пры 2000 аб/хв |
13,5 с | 183 км/г | |
325 td | R6, 2,5 л (2497 см³), SOHC, з тубранаддзіманнем | 80,00 мм × 82,80 мм | 22,0:1 | 118 к.с. (87 кВт) пры 4800 аб/хв |
220 Н•м пры 2400 аб/хв |
12,0 с | 198 км/г | |
325 tds | R6, 2,5 л (2497 см³), SOHC, з тубранаддзіманнем | 80,00 мм × 82,80 мм | 22,0:1 | 143 к.с. (105 кВт) пры 4800 аб/хв |
260 Н•м пры 2200 аб/хв |
10,4 с | 214 км/г |
Бяспека
[правіць | правіць зыходнік]Вынікі тэсту Euro NCAP, 1997[16] | ||
---|---|---|
Бяспека пасажыраў | 10 | |
Бяспека пешаходаў | ||
Пратэставаны аўтамабіль: BMW 316i |
BMW E36 паказала сябе даволі дрэнна ў тэсце Euro NCAP. Адзначана дэфармацыя пярэдняй стойкі, траўманебяспечная пярэдняя панэль і слабая абарона пешаходаў у выпадку наезду. У выніку аўтамабіль атрымаў толькі паўтары зоркі з чатырох магчымых.
Вытворчасць
[правіць | правіць зыходнік]Краіна | 1991 | 1992 | 1993 | 1994 | 1995 | 1996 | 1997 | 1998 | 1999 |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Германія | 253,300 | 349,800 | 355,200 | 350,900 | 310,600 | 218,900 | 234,900 | 150,000 | 60,000 |
Цана
[правіць | правіць зыходнік]Мадэль | Магутнасць, к.с. | Цана седана, DM | Цана купэ, DM | Цана ўніверсала, DM | Цана кабрыялета, DM | Цана кампакта, DM |
---|---|---|---|---|---|---|
316i | 102 | 46000 | 41600 | 42200 | - | 35200 |
318i | 115 | 43200 | - | 45700 | 55400 | - |
318is/ti | 140 | - | 48800 | - | - | 40000 |
320i | 150 | 49200 | 52800 | 51700 | 61500 | - |
323i | 170 | 52800 | 56300 | 55300 | — | 47900 |
325i | 192 | |||||
— | ||||||
328i | 193 | 57800 | 59400 | 60300 | 68000 | - |
318tds | 90 | 42600 | - | 45100 | - | 38200 |
325td | 115 | 49100 | - | - | - | - |
325tds | 143 | 51600 | - | 54100 | - | - |
M3 | 321 | 89100 | 89100 | - | 98100 | - |
BMW Art Car №13
[правіць | правіць зыходнік]BMW M3 GTR E36, распісаны Сандра Чыа ў 1992 годзе, стаў трынаццатым арт-карам калекцыі BMW[18][19].
Зноскі
- ↑ BMW 3er Compact (1994-2000): Ein Typ für Aufsteiger // autobild.de (ням.)
- ↑ а б в Зал славы: Самые интересные спецверсии BMW M3 Архівавана 25 студзеня 2017. // motor.ru (руск.)
- ↑ 1991 BMW 316i E36 technical сpecifications (англ.). carfolio.com. Праверана 13-03-2010.
- ↑ 1991 BMW 318i E36 technical сpecifications (англ.). carfolio.com. Праверана 13-03-2010.
- ↑ 1991 BMW 318is 16v Coupé E36 technical сpecifications (англ.). carfolio.com. Праверана 13-03-2010.
- ↑ 1991 BMW 320i E36 technical сpecifications (англ.). carfolio.com. Праверана 13-03-2010.
- ↑ 1996 BMW 323i E36 technical сpecifications (англ.). carfolio.com. Праверана 13-03-2010.
- ↑ 1991 BMW 325i E36 technical сpecifications (англ.). carfolio.com. Праверана 13-03-2010.
- ↑ 1992 BMW 325is E36 technical сpecifications (англ.). carfolio.com. Праверана 13-03-2010.
- ↑ 1996 BMW 328i E36 technical сpecifications (англ.). carfolio.com. Праверана 13-03-2010.
- ↑ 1993 BMW M3 E36 technical сpecifications (англ.). carfolio.com. Праверана 13-03-2010.
- ↑ 1995 BMW M3 Evolution E36 technical сpecifications (англ.). carfolio.com. Праверана 13-03-2010.
- ↑ 1995 BMW M3 GT E36 technical сpecifications (англ.). carfolio.com. Праверана 13-03-2010.
- ↑ 1995 BMW M3 (US) E36 technical сpecifications (англ.). carfolio.com. Праверана 13-03-2010.
- ↑ 1994 BMW 318 tds E36 technical сpecifications (англ.). carfolio.com. Праверана 13-03-2010.
- ↑ http://www.euroncap.com/en/results/bmw/3-series/15459
- ↑ Autokatalog 41. jahresausgabe 1997-1998 Vereinigte Motor-Verlage GmbH & Co. KG, Stuttgart
- ↑ Sandro Chia BMW Touring racer, 1992 // artcar.bmwgroup.com (англ.)
- ↑ BMW Art Car: 1992 BMW 3-Series Racing Prototype // bmwartcarcollection.com (англ.)
Відэа
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме BMW E36
- Official BMW 3 Series
- BMW E36 Compact: проще не значит хуже Архівавана 11 мая 2012. // abw.by (руск.)
- Легенды 90-х: Audi быстрее Porsche и "самый лучший" BMW Архівавана 26 жніўня 2014. // abw.by (руск.)
← назад — Аўтамабілі BMW, 1990-я–цяперашні час
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Клас | Серыя | 1990-я | 2000-я | 2010-я | 2020-я | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | |||||||
Кампакт | 1er | E81/82/87/88 | F20/21 | F40 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
F52 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
2er | F22/23 | G42 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
F45/46 | U06 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сярэдні | 3er | E30 | E36 | E46 | E90/91/92/93 | F30/31/35 | G20 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
3 GT | F34 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
4er | F32/33/36 | G22 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вышэйшы сярэдні | 5er | E34 | E39 | E60/E61 | F10/11/18 | G30 | G60 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вышэйшы | 5 GT | F07 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
6er | E24 | E63/E64 | F06/12/13 | G32 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
7er | E32 | E38 | E65/E66 | F01/02/03/04 | G11/12 | G70 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Купэ | 8er | E31 | G15 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Родстар | Z | Z1 | Z3 | Z4 | G29 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Спорткар | Z8 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
4x4 | X1 | E84 | F48/F49 | U11/U12 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X2 | F39 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X3 | E83 | F25 | G01 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X4 | F26 | G02 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X5 | E53 | E70 | F15 | G05 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X6 | E71/E72 | F16 | G06 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X7 | G07 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
iX3 | G08 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
iX | iX | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i | i3 | I01 | G28 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i4 | I4 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i5 | G60 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i7 | G70 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i8 | I12 |