[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Цукаты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цукаты

Цукаты — плады або іх кавалкі, звараныя ў цукровым сіропе і падсушаныя. Цукаты гатуюць з розных пладоў (пераважна цытрусавых), а таксама з зялёных грэцкіх арэхаў, скарынак дыні, кавуна. Сыравіну падрыхтоўваюць гэтак жа, як і для варэння, затым шматкроць (6-7 разоў) з інтэрвалам 10-12 гадзін вараць у сіропе да загусцення, пакідаючы плады паміж варкамі для выстойвання. Агульная працягласць варэння 3-4 сут. Звараныя разагрэтыя плады адкідваюць на рэшата або рэдкае сіта, падсушваюць ў сушылцы пры тэмпературы 35-40 °C. Цукаты ўтрымліваюць 14-17 % вільгаці. На паверхні цукатаў — скарыначка з крышталічнага цукру. Цукаты выкарыстоўваюць пры вырабе кандытарскіх вырабаў (тартоў, пірожных, шакаладу), сыркоў, некаторых хлебных вырабаў і г.д.