[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Мінск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Мінск
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Унутраны падзел
9 раёнаў
Старшыня гарвыканкама
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Меньск, Менеск, Менск, Міньск
Плошча
  • 409,5 км²
Вышыня цэнтра
280 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 1 992 862 чал. (1 студзеня 2024)[1]
Агламерацыя
2,645 млн
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
220001–220141
СААТА
5000000000
Афіцыйны сайт
minsk.gov.by (руск.)(бел.)(англ.)
Мінск на карце Беларусі
Мінск (Беларусь)
Мінск
Мінск (Беларусь)
Мінск

Мінск[2] (трансліт.: Minsk; да 29 ліпеня 1939 г. — Менск[A]) — сталіца і найбуйнейшы горад Беларусі, на рацэ Свіслачы. Адміністрацыйны цэнтр Мінскай вобласці і Мінскага раёна, аднак не ўваходзіць у іх склад. Утварае агламерацыю, у якой жыве звыш за 2,645 млн чалавек або ⅓ насельніцтва Беларусі[9]. Займае плошчу ў 348,85 км². Месціцца за 70 км на паўночны захад ад геаграфічнага цэнтру Беларусі. Гістарычны цэнтр утвараюць Верхні горад, Ракаўскае і Траецкае прадмесці, плануецца аднавіць Замчышча.

Упершыню згадваецца ў «Аповесці мінулых часоў» пад 1067 годам. З канца XI — пачатку XII ст. цэнтр Менскага княства. З пачатку XIV ст. у складзе Вялікага Княства Літоўскага. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе ў складзе Расійскай імперыі, цэнтр аднайменнай губерні. У вайну 1812 года заняты французскімі войскамі, разбураны і разрабаваны французамі і рускімі[10]. У Першую сусветную вайну прыфрантавы горад, у сакавіку 1918 года заняты нямецкімі войскамі. 25 сакавіка 1918 года ў Мінску абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. 18 сакавіка 1921 года канчаткова адышоў да БССР, сталіца савецкай рэспублікі. У Другую сусветную вайну пад нямецкай акупацыяй, дзейнічала савецкае падполле. У вайну горад моцна зруйнаваны, пазней атрымаў званне горада-героя. Адбудаваны ў 1946—1950-я гады. З канца 1991 года сталіца незалежнай Беларусі.

Назва

Паходжанне

З 1920-х гадоў большасць даследчыкаў лічыць, што назва горада ўтварылася ад ракі Менкі (Мені, Мены), на якой ён быў першапачаткова[11][12][13], па тыповай славянскай тапанімічнай мадэлі: «гідронім» + суфікс «-sk».

Назву «Менка» тлумачаць з такіх балцкіх (літоўскіх) слоў як menkas «малы, дробны» ці menkė «(рыба) мянтуз; (рыба) траска»[14][15][16]; або ад слоў мень, менёк, як у славянскіх гаворках называлі рыбу ментуза[17].

Таксама выказвалі думку пра паходжанне назва Менска ад славянскага дзеяслова «мяняць», што магло быць звязана з развітым гандлем, аднак, гэта малаімаверна[14][17][18][19], бо аддзеяслоўныя назоўнікі з такой асновай у тапаніміцы не сустракаюцца[20].

Паводле пазнейшага беларускага народнага падання, заснавальнікам Менска быў вядзьмар-асілак Мянеск, які пабудаваў млын на месцы цяперашняга горада (у раёне рэчкі Пярэспы) і малоў муку з камення, ад яго імя быццам і пайшла назва горада[21]. На аснове падання выказвалі думку, што імя Мянеска і такім чынам назву горада трэба звязваць з індаеўрапейскім этымонам *men — «мяць, расціраць», што адпавядае асноўным функцыям Мянеска ў паданні[22]. Зразумела, аднак, што на праўдзе імя вядзьмара-асілка ў паданні другаснае адносна назвы горада, на тлумачэнне якой і скіравана. Сем колаў на мянескавым млыне знаходзяць выразныя паралелі ў беларускім фальклорным матэрыяле[23].

Варыянты

Чатырохмоўная шыльда на Віленскім вакзале ў 1926 годзе (па-беларуску, па-руску, па-польску, на ідыш). Беларуская назва — Менск

У Іпацьеўскім летапісе горад згадваецца пад 1067 годам пад назвамі Мѣньск, Мѣнескь. У пазнейшым Радзівілаўскім летапісе назвы Меньск і Менеск пішуцца без яць, праз «е». З канца XV ст. з’яўляецца назва Менск без мяккага знака. Аднак яшчэ ў XVI—XVII стагоддзях працягвала шырока выкарыстоўвацца форма «Менеск».

У лісце 1656 года маскоўскага менскага ваяводы Фёдара Арсеньева з маскоўскім царом Аляксеем Міхайлавічам на адной старонцы словы «Менеск», «Менск», «Менскага» сустракаюцца 18 разоў і ніводнага разу «Мінск». У двух адпісках таго ж ваяводы назвы тыпу «Менеск», «Менск», «Менского пов(ету)» сустракаюцца 12 разоў і толькі аднойчы напісана «Мінской пов.». У адпісцы маскоўскага ваяводы Якаўлева 1657 года датычна сойміка менскай шляхты таксама ўжываецца толькі форма «Менск». З гэтага вынікае, што мясцовая шляхта карысталася толькі такой назвай[8]. У Баркулабаўскім летапісе горад згадваецца 6 разоў, з якіх 5 — у форме «Менск» і адзін «Мінск».

Першую фіксацыю назвы Мінск (Mynsko) даследчыкі адзначаюць у лацінамоўнай канцылярскай кнізе пад 1502 годам. Пазней у польскамоўных дакументах XVI—XVII стагоддзяў усё часцей ужываецца транскрыпцыя Minsk. Прафесар кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта А. Абрэмска-Яблоньска паказала, што назва «Мінск» з’явілася пад уплывам польскага Мінска Мазавецкага на грунце польскай адміністрацыйнай і моўнай экспансіі[8]. Цалкам форма «Мінск» (Міньск) замяняе «Менск» у афіцыйных дакументах толькі ў канцы XVII ст. разам з пашырэннем польскай мовы ў афіцыйным дзяржаўным ужытку. З польскамоўных дакументаў і карт пасля падзелаў Рэчы Паспалітай яе механічна перанеслі ў расійскія дакументы і карты[24][25].

У канцы XVIII ст. напісанне «Мінск» трывала замацавалася ў афіцыйных расійскамоўных дакументах, тым часам у народнай гаворцы ўжывалася толькі форма «Менск». Гэты факт засведчылі этнограф Павел Шпілеўскі ў нататках пра свае падарожжы[3] і гісторык Аляксандр Ельскі ў Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў[4], выдадзеным у 1885 годзе.

У 1891 годзе паэт Францішак Багушэвіч у прадмове да зборніка «Дудка беларуская» ўжывае паланізаваную форму[26] «Міньск»: «Можа хто спытае: гдзе ж цяпер Беларусь? Там, братцы, Яна, гдзе наша мова жывець: Яна ад Вільна да Мазыра, ад Вітэбска за малым не да Чарнігава, гдзе Гродна, Міньск, Магілёў, Вільня і шмат мястэчкаў і вёсак»[27].

З 1916 года ў асяроддзі прагрэсіўнай беларускай інтэлігенцыі замацавалася назва «Менск Беларускі». Яна захоўвалася ў часы нямецкай і польскай акупацый, ужывалася ў дакументах эміграцыйных беларускіх урадаў[24]. 21 лютага 1918 года выдана Першая Устаўная грамата БНР, дзе ўжываецца форма «Мінск-Беларускі». Другая Устаўная грамата і Трэцяя Устаўная грамата БНР ужо ўжываюць форму «Менск-Беларускі».

Форма «Менск» стала нормай за часамі БССР, ужывалася ва ўсіх афіцыйных дакументах, а таксама на дзяржаўным радыё[28]. У 1930-я гады назву Менск ужывалі паўсюдна ў Беларусі, яна была звыклай і натуральнай жыхарам рэспублікі[29].

29 ліпеня 1939 года пастановай 2-й сесіі Вярхоўнага Савета БССР горад перайменавалі ў «Мінск»[25]. Перайменаванне адбылося не з лінгвістычных, а з сацыяльна-палітычных прычын[29], было выклікана ўзмацненнем рэпрэсій супраць беларускіх нацыянальных кадраў і было замацаваннем русіфікацыі беларусаў на ўзроўні назваў гарадоў[30].

5 верасня 1991 года Мінскі гарадскі Савет народных дэпутатаў накіраваў Вярхоўнаму Савету просьбу пра вяртанне гораду гістарычнай назвы «Менск», але ў гэтым было адмоўлена[31][32]. За вяртанне назвы «Менск», паводле сведчання Алега Трусава, прагаласавалі 142 дэпутаты пры неабходных 173[28].

Гісторыя

Старажытны горад

Бітва на Нямізе. Выява з Радзівілаўскага летапісу

Дакладная дата заснавання Менска невядомая. Паводле археалагічных звестак, самыя раннія паселішчы на тэрыторыі сучаснага горада вядомы з IX стагоддзя, калі басейн Свіслачы засялялі славянскія плямёны крывічоў і дрыгавічоў.

Упершыню згадваецца (Меньскъ, Менскъ, Менескъ) у «Аповесці мінулых часоў» пад 1067 годам, калі быў спалены аб’яднанымі войскамі Яраславічаў (вялікага князя кіеўскага Ізяслава, пераяслаўскага князя Святаслава і чарнігаўскага князя Усевалада) падчас вайны з полацкім князем Усяславам Брачыславічам. Месца і час узнікнення Менска ў наш час дыскусійныя — адны даследчыкі (А. Ясінскі, Г. Штыхаў і інш.) лічаць, што горад узнік у даслявянскія часы на рацэ Менцы прытоку Пцічы, за 16 км на захад ад сучаснага цэнтру горада, дзе захаваўся комплекс археалагічных помнікаў, і быў перанесены на цяперашняе месца пасля 1085 года, калі другі раз быў спалены Уладзімірам Манамахам. Іншыя даследчыкі лічаць, што дзяцінец (пазней Менскі замак) пабудаваны на правым беразе Свіслачы пры ўпадзенні ў яе ракі Нямігі ў 2-й палове XI ст., напярэдадні падзей 1067 года для абароны паўднёвых межаў Полацкага княства.

Менскае княства

Пячатка Глеба Усяславіча, першага менскага князя

У канцы XI — пачатку XII стагоддзяў Менск становіцца сталіцай удзельнага Менскага княства. Першым менскім князем быў Глеб Усяславіч, потым княствам валодалі яго нашчадкі Глебавічы. У 1116 годзе Менск вытрымаў амаль 2-месячную аблогу войскамі вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Манамаха, але ў 1119 годзе быў захоплены і далучаны да яго ўладанняў, князь Глеб Усяславіч зняволены і памёр у кіеўскай турме. З сярэдзіны XII ст. Менск зноў стаў цэнтрам незалежнага княства і адным з буйных гарадоў Заходняй Русі[33], менскія князі вялі барацьбу за гегемонію ў Полацкай зямлі і неаднакроць займалі полацкі сталец. Палітычнае ўзвышэнне і зручнае геаграфічнае становішча спрыялі эканамічнаму росту Менска і яго пераўтварэнню ў рамесна-гандлёвы цэнтр.

Вялікае Княства Літоўскае

Гравюра Менска, 1772 год
Пячатка з выявай герба Менска ў 1591 годзе
Герб Менскага ваяводства, каля 1720 года

У XIII ст. узмацніліся сувязі Менскага княства з Наваградкам, пазней — з Вільняй і Трокамі[34]. Пра раннія адносіны Менскага княства з Вялікім княствам Літоўскім пэўна нічога не вядома.

У 1326 годзе менскі князь Васіль ездзіў у Ноўгарад як адзін з паслоў вялікага князя літоўскага Гедзіміна. У грамаце 1387 года Менск выступае другім (пасля Полацка) вялікім горадам у цэнтральнай і ўсходняй частках сучаснай Беларусі. У 1390 годзе вялікі князь Ягайла заснаваў на Траецкай Гары першы касцёл. Паводле дакументаў канца XVI ст., у Менску таксама было 10 прыходскіх цэркваў і 4—5 манастырскіх.

15 ліпеня 1410 года Менская харугва ўзяла ўдзел у Грунвальдскай бітве. Па Гарадзельскай уніі 1413 года горад увайшоў у Віленскае ваяводства. Па смерці вялікага князя Вітаўта, за часамі змагання за сталец Вялікага Княства Літоўскага паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам Кейстутавічам у 1433 годзе Менск захапілі аддзелы Свідрыгайлы, якія спалілі горад і паланілі яго жыхароў. У 1444 годзе, паводле граматы вялікага князя, Менск уваходзіў у лік 14 найбольш развітых гарадоў Вялікага Княства Літоўскага[34]. У 2-й палове XV ст. утварыўся Менскі павет Віленскага ваяводства.

14 сакавіка 1499 года вялікі князь Аляксандр надаў Менску магдэбургскае права[35]. Кіраванне горадам перайшло да магістрата з 12 радцаў, якія разам з войтам выбіралі сярод сябе 2 рочных бурмістраў. У 1505 годзе Менск захапілі і спалілі крымскія татары, ацалеў толькі замак. У 1508 годзе ў час мецяжа Глінскіх Менск вытрымаў амаль месячную аблогу. У 1513 годзе архімандрыт Узнясенскага манастыра адкрыў на Менскім замку першы шпіталь-прытулак для хворых і калек. Ваколіцы горада 3—4 разы спусташалі маскоўскія войскі, апошні раз у 1519 годзе[34].

У 1547 годзе вялікі пажар знішчыў Менскі замак і амаль увесь горад, пасля гэтага Менск перапланаваны, цэнтр перанесены на Новае, або Высокае Места[34]. У сярэдзіне XVI ст. у горадзе было 300 двароў, і 35 вуліц і завулкаў. У 1564 годзе ў Менску ўзнікла кальвінісцкая супольнасць. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў горад стаў цэнтрам Менскага ваяводства, найбуйнейшага ў Вялікім Княстве Літоўскім, у склад якога ўваходзіла 60 гарадоў і мястэчак.

Прывілеем ад 16 ліпеня 1569 года Менску дазволена будаўніцтва гасцінага двара; тым жа прывілеем дазволена стварэнне ў горадзе рамесных цэхаў на класічных еўрапейскіх прынцыпах. У 1582 годзе ў Менску з’явілася мураваная ратуша[36], дзе праз некаторы час на вежы ўсталявалі першы гарадскі гадзіннік[37]. У 1588—1755 гадах, пачаргова з Наваградкам, праз год у Менску праходзілі сесіі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага.

Вялікі князь Аляксандр Ягелончык, які надаў Менску магдэбургскае права
Менская ратуша на выяве XVIII ст.

12 студзеня 1591 года кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў гораду герб «фикгуру внебовзятья панны Марыи»[38]. У 1592 годзе пры саборнай царкве адкрылася першая брацкая школа. У 1605 годзе ў Менску заснаваны кляштар дамініканцаў[39] — першы вядомы кляштар у горадзе, а ў 1611 годзе — Петрапаўлаўскі манастыр[40], адзіны асяродак супраціўнікаў Берасцейскай уніі на працягу XVIIXVIII стагоддзяў. У 1620 годзе ў Менску наладзілі рэгулярнае паштовае злучэнне з іншымі буйнымі гарадамі Рэчы Паспалітай. Да сярэдзіны XVII ст. горад атрымаў абарончую лінію з землянога вала і бастыёнаў, пры якіх існавалі Койданаўская, Лошыцкая і Юраўская брамы. Архітэктуру ў XVI—XVII стст. вызначалі вуліцы, прылеглыя да Менскага замка, Верхняга Горада (Рынку), Ніжняга Рынку і Траецкай Гары, забудаваныя дамамі арыстакратыі, купцоў, заможных рамеснікаў. На плошчы Верхняга Рынку сфарміраваўся ансамбль, мастацкі сілуэт якога стваралі групы культавых будынкаў (касцёл і манастыр бернардзінак, касцёл і манастыр бернардынцаў, царква Святога Духа і манастыр базыльян, ратуша).

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 3 ліпеня 1655 года Менск захапіла маскоўскае войска[41]. За наступныя чатыры гады акупацыі горад вельмі моцна пацярпеў ад рабункаў і амаль спусцеў[42]. У 1655 годзе поп Маскоўскага патрыярхату Іван, які ў гэты час быў у Менску, напісаў ліст цару Аляксею Міхайлавічу, у якім прасіў грошай, а таксама засведчыў, што акупацыйны маскоўскі гарнізон «все татары да мордва, — рускава ничего не знают»[43].

3 ліпеня 1660 года войскі Рэчы Паспалітай вызвалілі Менск з-пад маскоўскай акупацыі[44]. На 1667 год у горадзе было каля 300 двароў. У тым жа годзе горад стаў часткай першага ў Вялікім Княстве Літоўскім міждзяржаўнага маршруту Вільня—Менск—МагілёўСмаленскМасква. У 2-й палове XVII ст. падарожнікі адзначалі ў Менску шматлікія цэрквы і камяніцы, развіты гандаль.

У 1697 годзе Менск моцна пацярпеў ад пажару. У часе Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) праз горад некалькі разоў у 1706—1708 і 1720 гадах праходзілі расійскія і шведскія войскі. У 1708 годзе ў Менску была маравая пошасць і вялікі пажар. Нават у сярэдзіне XVIII ст. гэтыя падзеі адбіваліся на ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця горада.

У 1713 годзе рэзідэнцыя езуітаў у Менску атрымала статус калегіума — навучальнай установы, што давала адукацыю на ўзроўні гуманітарнага ўніверсітэта[45]. У 1749 годзе побач з езуіцкім калегіумам збудавалі аптэку з лабараторыяй (першая менская аптэка адкрылася яшчэ ў 1659 годзе). Па скасаванні ордэна езуітаў у 1773 годзе, калегіум пераўтварылі ў свецкую навучальную ўстанову — Менскую гімназію. На 1775 год у Менску было больш за 400 двароў (у канцы XVIII ст. — да 1000 двароў), на 1790 год — больш за 40 вуліц і завулкаў. Згодна з пастановай магістрата 1786 года, на ўсіх будынках усталявалі нумары. У 1791 годзе ў Менску адкрыўся шпіталь войска Вялікага Княства Літоўскага. У 1790-я гады ў горадзе было 89 крам, штогод праводзіліся 2 кірмашы, якія цягнуліся каля 2 тыдняў. У канцы XVIII ст. у Менску пачалі выступаць прафесійныя тэатральныя калектывы (у 1825 годзе пад гарадскі тэатр адрэстаўравалі палац Радзівілаў на Высокім Рынку).

Расійская імперыя

Будынак Мінскага гарадскога тэатра на акварэлі Ю. Пешкі. У Гарадскім тэатры адбылася прэм’ера першай беларускамоўнай оперы «Ідылія»
Герб горада ў складзе Расійскай імперыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Мінск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў адміністрацыйным цэнтрам Мінскай губерні. 14 траўня 1795 года расійскія ўлады скасавалі Магдэбургскае права, а 29 снежня 1796 года — далі гораду новы герб з дзвюхглавым арлом.

У 1793 годзе ўтвораная Мінская епархія Маскоўскага патрыярхату, 28 студзеня 1798 года — Мінская дыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы, адкрылася каталіцкая духоўная семінарыя (дзейнічала да 1869 года)[46]. У 1799 годзе ў горадзе з’явілася першая муніцыпальная лякарня. На 1800 год у Мінску было 1009 дамоў, з іх 39 мураваных. У 1803 годзе ўтварыўся аркестр, які выступаў з публічнымі канцэртамі ў гарадскім парку, а ў святочныя дні — у галерэі ратушы.

У канцы 1811 года адбыўся, скліканы князем Міхалам Клеафасам Агінскім, мінскі з’езд арыстакратыі літоўска-беларускіх губерняў Расійскай імперыі, на якім абмяркоўвалі праект аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага на чале з расійскім манархам Аляксандрам I і на якім адбылося прымірэнне былых прыхільнікаў Канстытуцыі 3 мая 1791 года і былых таргавіцкіх канфедэратаў.

У вайну 1812 года 8 ліпеня ў Мінск увайшлі французскія войскі. 27 ліпеня горад стаў цэнтрам дэпартамента адноўленага Напалеонам Вялікага Княства Літоўскага. Адміністрацыйная рада Мінскага дэпартамента наладзіла выпуск першай мінскай газеты «Тымчасовая газета Мінская» (польск.: «Tymczasowa gazeta Mińska»). 16 лістапада горад зноў занялі расійскія войскі. У часе вайны горад быў моцна разбураны і разрабаваны французамі і рускімі[10].

Зімой 1822 года Мікіта Мураўёў напісаў т.зв. «мінскі варыянт Канстытуцыі Расіі».

30 траўня 1835 года адбыўся моцны пажар, які знішчыў амаль усю цэнтральную частку Мінска. У 1836 годзе ў горадзе адкрылася першая публічная бібліятэка, у 1837 годзе — з’явілася ўласная пажарная каманда. У выніку эпідэміі халеры 1848 года ў Мінску загінула 1,1 тыс. чалавек. У 1859 годзе адбыўся ўвод у эксплуатацыю першай на Беларусі тэлеграфнай лініі Мінск—Бабруйск.

У 1839 годзе, нягледзячы на гвалт з боку ўлад Расійскай імперыі, прадстаўнікі мінскіх уніятаў адмовіліся далучацца да Маскоўскага патрыярхату[47].

9 лютага 1852 года, нягледзячы на забарону расійскіх улад[48], на сцэне Мінскага гарадскога тэатра адбылася прэм’ера першай беларускамоўнай оперы «Ідылія» на музыку Станіслава Манюшкі і Канстанціна Крыжаноўскага, лібрэта напісаў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. У 1857 годзе на загад расійскага цара Мікалая I у Мінску знішчылі будынак мінскай ратушы і прылеглы да яе сквер з векавых пірамідальных таполяў. Паводле ўспамінаў відавочцаў, ратушу зруйнавалі з прычыны таго, што «… яна сваім існаваннем нагадвала жыхарам пра звычаі мінулага часу, пра Магдэбургскае права …»[49].

У 1857 годзе Уладзіслаў Сыракомля апублікаваў у віленскім часопісе «Teka Wileńska» свой нарыс «Мінск: беглы позірк на цяперашні стан Мінска», які стаў першай абагульняючай гістарычнай працай, прысвечанай Мінску.

У лістападзе 1862 года падчас мінскага дваранскага сходу мінскі губернскі маршалак (1859—1863) Аляксандр Дамінікавіч Лапа і яшчэ 254 двараніна Мінскай губерні (з 296 прысутных) падпісалі афіцыйны зварот да расійскага манарха аб іх жаданні злучыць Мінскую губерню (а разам з ёй і іншыя беларуска-літоўскія губерні) з польскімі губернямі ў рамках Расійскай імперыі ў нейкую асобную аўтаномію (якая б ахоплівала тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай да першага падзелу ў 1772 годзе).

Паўстанцы пад Мінскам, 1863 год
Пустка на месцы зруйнаванай ратушы і Духаўская царква па маскоўскай перабудове, 1898 год
Мітынг перад Домам губернатара на Саборнай плошчы 18 (31) кастрычніка 1905 года. Далейшае развіццё прывяло да падзеі, якая ўвайшла ў гісторыю як Курлоўскі расстрэл
Першая мінская электрастанцыя

У 1863—1870 гадах у сувязі з паўстаннем царскія ўлады ўвялі ў Мінску ваеннае становішча. Нягледзячы на гэта, гарадчане прынялі ўдзел у выступленніі[50]. У 1866 годзе па задушэнні паўстання расійскія ўлады перайменавалі бальшыню цэнтральных вуліц Мінска (агулам 17 назваў[51]), што з’явілася шараговым захадам царызму ў палітыцы русіфікацыі беларусаў і змаганні з нацыянальна-вызвольным рухам. Іншым кірункам гэтай палітыкі стала руйнаванне расійскімі ўладамі помнікаў сакральнай архітэктуры: у 2-й палове XIX ст. яны знішчылі мураваныя касцёлы баніфатаў, кармелітаў і францішканаў, знявечылі касцёлы бернардзінцаў і дамініканцаў, перабудавалі ў маскоўскім стылі Духаўскую і Петрапаўлаўскую цэрквы.

У 1870-я гады праз Мінск пракладзеныя Маскоўска-Брэсцкая і Лібава-Роменская чыгункі. У 1873 годзе пачаў дзейнічаць Мінскі камерцыйны банк, у горадзе з’явіўся водаправод. У 1876 годзе было заснавана Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі, якое з канца 1880-х гадоў па сутнасці пачало выконваць у Мінскай губерні многія функцыі, характэрныя для земстваў, не ўведзеных у Заходніх губернях паводле расійскай земскай рэформы.

У 1890 годзе ў Мінску наладзілі тэлефонную сувязь, а з 1896 года пачала дзейнічаць першая на Беларусі тэлефонная станцыя агульнага карыстання. 10 траўня 1892 года адбылося ўрачыстае адкрыццё конкі — першага гарадскога грамадскага транспарту. У 1895 годзе ў Мінску адкрылася метэастанцыя, а 12 студзеня 1895 года — электрастанцыя. 26 верасня 1891 года ў Гарадскім садзе адбыўся палёт аэранаўта Драўніцкага на паветраным шары і яго спуск на парашуце ўласнага вырабу. На 1897 год у Мінску было 7467 будынкаў, з іх 2110 мураваных, 140 вуліц і завулкаў; дзейнічалі 18 сакральных будынкаў.

У 1870—1880-я гады ў Мінску дзейнічалі народніцкія гурткі. 7 красавіка 1876 года адбылася стачка працоўных чыгуначных майстэрняў, першая ў Мінску. 28 траўня 1889 года ў газеце «Минскій листокъ» упершыню надрукавалі беларускую паэму «Тарас на Парнасе». У 1898 годзе ў горадзе адбыўся першы з’езд РСДРП, у 1900 годзе ўтварылася Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ). 18 студзеня 1900 года адбылася першая ў Мінску вулічная дэманстрацыя працоўных. У часе рэвалюцыі 1905 года 16 лютага адбылася палітычная дэманстрацыя і стачка навучэнцаў сярэдніх навучальных устаноў; 18 кастрычніка царскія ўлады расстралялі мітынг на Прывакзальнай плошчы (Курлоўскі расстрэл); 8 снежня адбылася ўсеагульная стачка ў Мінску. 1 снежня 1906 года ў Мінску ўтварылася беларускае кніжнае аб’яднанне «Мінчук».

У 1911 годзе ў Мінскай губерні было ўведзена земскае самакіраванне, хоць з вялікімі абмежаваннямі.

21 жніўня 1911 года ў прадмесці Камароўка заснавалі Мінскую балотную доследную станцыю — першую дзяржаўную навуковую ўстанову на Беларусі. На 1913 год у Мінску было 10,3 тыс. будынкаў (з іх 15 % мураваныя), 305 вуліц і завулкаў, працавалі 104 фабрыкі, заводы і мануфактуры, на якіх было 5,1 тыс. работнікаў.

У часе Першай сусветнай вайны з кастрычніка 1915 года Мінск становіцца прыфрантавым горадам, у якім размяшчаюцца штаб Заходняга фронту і іншыя франтавыя арганізацыі і ўстановы, шпіталі. Дзейнічаў Мінскі аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года тут утварыўся Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

27 сакавіка 1917 года створаны мінскі Беларускі нацыянальны камітэт, які імкнуўся дабіцца стварэння аўтаноміі Беларусі ў складзе федэратыўнай Расійскай рэспублікі; аб’яднаць на аснове салідарнасці ўсе беларускія арганізацыі дзеля агульнанацыянальных беларускіх інтарэсаў; арганізаваць у Беларусі развіццё беларускамоўнай культуры і асветы. У красавіку-ліпені 1917 года адбыліся з’езды беларускіх нацыянальных арганізацый і партый. 20 красавіка (3 траўня) 1917 года жыхары горада змаглі ўрачыста адзначыць гадавіну прыняцця Канстытуцыі 3 мая[52].

У лістападзе 1917 года ў Мінску ўтварыўся каардынацыйны цэнтр беларускага нацыянальна-вызвольнага руху — Вялікая беларуская рада. 5 снежня ў горадзе распачаўся Першы Усебеларускі з’езд. У ноч з 17 на 18 снежня (паводле старога стылю) бальшавікі разагналі з’езд. 18 снежня дэлегаты Рады Усебеларускага з’езда, у складзе 56 чалавек на чале з Язэпам Лёсікам, патаемна сабраліся ў чыгуначным дэпо пад аховай рабочай дружыны і пастанавілі падпарадкаваць сабе Цэнтральную беларускую вайсковую раду (ЦБВР), а таксама выдзелілі з свайго складу кіроўны орган — Выканаўчы камітэт рады Усебеларускага з’езда. Ён стаў юрыдычным і маральным пераемнікам усёй улады, якая належала Першаму Усебеларускаму з’езду. Выканкам Усебеларускага з’езда атрымаў даручэнне, як толькі будзе магчымым, узяць уладу ў Беларусі ў свае рукі і рыхтавацца да вырашальнага моманту.

Найноўшы час

Беларускі нацыянальны бела-чырвона-белы сцяг над будынкам Народнага сакратарыята БНР у колішнім Доме губернатара на Саборнай плошчы, 1918 год

Савецкая ўлада была ўстаноўлена ў Мінску 8 лістапада 1917. 13 снежня 1917 года ў горадзе ўведзена ваеннае становішча. Пад ціскам германскіх войск 19 лютага 1918 адбылася эвакуацыя савецкіх органаў улады. У гэты час праявілі актыўнасць польскія і беларускія добраахвотныя ваенізаваныя фарміраванні, а на будынку дзяржаўнай адміністрацыі Менска ўпершыню з’явіўся бела-чырвона-белы сцяг як сцяг беларускай дзяржавы[53]. Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда 20 лютага прыняў Першую Устаўную грамату да народаў Беларусі і стварыў першы ўрад — Народны Сакратарыят Беларусі на чале з Язэпам Варонкам.

Нямецкія войскі на Высокім Рынку, 1918 год.

З 21 лютага горад акупаваны войскамі кайзераўскай Германіі[54].

25 сакавіка 1918 года ў Менску Трэцяй Устаўной граматай была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. У красавіку 1918 года адкрылася Менская вышэйшая музычная школа, неўзабаве пераўтвораная ў Беларускую кансерваторыю. На базе Менскага педагагічнага інстытута рыхтавалася адкрыццё Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, планавалася адкрыццё сельскагаспадарчага і політэхнічнага інстытутаў[55].

У кастрычніку-лістападзе 1918 года група мясцовых землеўладальных дваран-кансерватараў выступіла з ініцыятывай стварэння «Вялікага Княства Літоўска-Беларускага».

У пачатку 1919 года горад занялі бальшавіцкія войскі. 5 студзеня ўрад Беларускай ССР пераязджае ў Менск, ён становіцца яе сталіцай[56]. 8 жніўня 1919 года польскія войскі з невялікімі стратамі занялі горад, які трапляе пад часовую польскую адміністрацыю — Грамадзянскую ўправу ўсходніх зямель і з 15 верасня становіцца адміністрацыйным цэнтрам Мінскай акругі[57]. У ліпені—кастрычніку 1920 года Менск займалі бальшавікі, потым зноў палякі. 18 сакавіка 1921 года згодна з Рыжскім мірным дагаворам горад адышоў да БССР.

18 красавіка 1921 года ў Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і першая навуковая бібліятэка. У 1925 годзе ў Менску і БССР увогуле пачаліся першыя радыёперадачы. У 1928 годзе ў горадзе адкрыўся першы хлебазавод[58]. 1 студзеня 1929 года Інстытут беларускай культуры, што месціўся ў Менску з 1922 года, рэарганізаваны ў Беларускую акадэмію навук[59]. 13 кастрычніка 1929 года ў горадзе адбыўся пуск трамвая. У 1933 годзе пачаў дзейнічаць менскі аэрапорт.

У 1924—1930 гадах цэнтр Менскай акругі, з 1934 года — раёна, з 1938 года — вобласці.

Вуліца Савецкая. Праваруч будынак Дзяржбанка, кінатэатр Чырвоная Зорка. Зіма 1933—1934 гадоў
Вуліца Ленінская ад перакрыжавання з вуліцай Карла Маркса, 1935 год
Гарадская ратуша на Высокім Рынку, адноўленая ў 2004 годзе. На другім плане — Архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі

У 1936 годзе савецкія ўлады ўзарвалі Духаўскую царкву, унікальны помнік архітэктуры эпохі Рэнесанс[60][61][62]. У 1937—1941 гадах ва ўрочышчы Курапаты бальшавікамі былі расстраляныя паводле розных ацэнак ад 30 000 да 250 000 жыхароў Беларусі[63]. Акрамя Курапатаў, сталінскія расстрэлы адбываліся на Кальварыйскіх могілках, у Лошыцкім Яры, Камароўскім лесе, Трасцянцы і іншых месцах і прадмесцях горада.

У Другую сусветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 года Мінск знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У Мінску і яго наваколлях нямецкі рэжым стварыў 9 лагераў і яўрэйскае гета, дзе было знішчана больш за 400 тысяч чалавек. Мінск быў моцна зруйнаваны ў ходзе баявых дзеянняў.

Пасляваенны час

Адноўленая ў 2011 годзе Царква Святога Духа

У студзені 1946 года ў Мінску адбыўся судовы працэс над нямецкімі ваеннымі злачынцамі.

Найбольш каштоўныя помнікі архітэктуры Мінска знішчаныя савецкімі ўладамі ў паваенны час: у 1950 годзе быў узарваны дамініканскі касцёл і кляштар, на аднаўленне якіх напярэдадні была атрыманая кантрыбуцыя ад Германіі, у 1951 годзе знявечаны езуіцкі касцёл і знішчаная частка калегіума з гадзіннікавай вежай, у 1950-я скапаная замкавая гара і вывезеная за межы горада[64], у сярэдзіне 1960-х знішчаны бенедыкцінскі касцёл з кляштарам, Халодная сінагога (адзіны помнік у Мінску архітэктуры готыкі), знішчаная забудова Нямігі, у 1962 годзе знішчаная Мінская мячэць, у 1984 годзе знішчаны будынак першага гарадскога тэатра (колішні палац Радзівілаў).

1 студзеня 1956 года ў Мінску пачаліся тэлевізійныя трансляцыі. 26 чэрвеня 1974 года Мінску прысвоена ганаровае званне «Горад-Герой». 26 чэрвеня 1984 года адбыўся ўвод у эксплуатацыю Мінскага метрапалітэна.

27 ліпеня 1990 года Мінск становіцца сталіцай незалежнай Беларусі. 5 верасня 1991 года гарадскія ўлады зацвердзілі гістарычна герб Мінска. У 1993 годзе ў Мінску адбыўся Першы з’езд беларусаў свету, у 1994 годзе — першая сустрэча беларускай моладзі свету. У 1991 годзе знішчаны Віленскі вакзал.

У лістападзе 2004 года адбудаваная мінская ратуша, у 2011 годзе — Царква Святога Духа, у якой размясцілася дзіцячая філармонія. У сакавіку 2011 года дзеля будаўніцтва гатэля была знішчаная Першая мінская электрастанцыя, помнік прамысловай архітэктуры XIX ст.

Геаграфія

Геаграфічнае становішча

Мінск знаходзіцца ў цэнтры Беларусі на паўднёва-ўсходніх схілах Мінскага ўзвышша. Горад займае плошчу каля 348,84 кв. км[65][66]. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора складае 220 м. Найбольш прыпаднятая частка Мінска размяшчаецца ў раёне Кальварыі. Яе абсалютная вышыня 280,4 м. Найніжэйшая адзнака (181,4 м) знаходзіцца на паўднёвым усходзе горада ў абалоне Свіслачы ў раёне Чыжоўкі.

Клімат

Клімат умерана-кантынентальны, са значным уплывам атлантычнага марскога паветра. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — каля 700 мм. Лета цёплае, але не гарачае. Сярэднясутачная тэмпература ў ліпені 18,5 °C. Зіма мяккая, з частымі адлігамі, сярэднясутачная тэмпература ў студзені −4.5 °C. У апошнія гады намецілася выразная тэндэнцыя да падвышэння тэмпературы ў зімовы перыяд.

  • Сярэднегадавая тэмпература — 6,7 °C
  • Сярэднегадавая хуткасць ветра — 2,4 м / с
  • Сярэднегадавая вільготнасць паветра — 77 %
Клімат Мінска
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 10,3 13,6 18,9 26,0 30,9 32,5 33,9 34,6 30,3 24,7 16,0 10,3 34,6
Сярэдні максімум, °C −2,1 −1,4 3,8 12,2 18,7 21,5 23,6 22,8 16,7 10,2 2,9 −1,2 10,6
Сярэдняя тэмпература, °C −4,5 −4,4 0,0 7,2 13,3 16,4 18,5 17,5 12,1 6,6 0,6 −3,4 6,7
Сярэдні мінімум, °C −6,7 −7 −3,3 2,6 8,1 11,7 13,8 12,8 8,2 3,6 −1,3 −5,5 3,1
Абсалютны мінімум, °C −39,1 −35,1 −30,5 −18,4 −5 0 3,8 1,7 −4,7 −12,9 −20,4 −30,6 −39,1
Норма ападкаў, мм 45 38 44 42 65 89 89 68 60 53 48 49 690
Крыніца: Надвор'е і клімат

Водная сістэма

Свіслач у цэнтры горада

Каля горада праходзіць водападзел басейнаў Балтыйскага і Чорнага мораў. Праз Мінск цячэ рака Свіслач (прыток ракі Бярэзіны), у якую ў межах горада ўпадаюць яшчэ шэсць невялікіх рэчак. Усе яны належаць да Чарнаморскага вадазбору. У 1968—1976 гадах для водазабеспячэння Мінска пабудавана Вілейска-Мінская водная сістэма, якая ў межах горада ўтварае водна-зялёны дыяметр Мінска. У яго ўваходзяць вадасховішчы Крыніца, Дразды, Камсамольскае возера, вадаём цэнтральнай часткі горада, Лошыцкае (вадасховішча ЦЭЦ-2) і Чыжоўскае вадасховішчы.

У 1981—1985 гадах для забеспячэння вадой прамысловых раёнаў пабудавана ўнікальная паводле горадабудаўнічых і ландшафтных асаблівасцяў Сляпянская водная сістэма, якая складалася з Цнянскага і Чыжоўскага вадасховішчаў і ракі Цнянкі, і якую планавалася замкнуць у кальцо Лошыцкай воднай сістэмай.

Насельніцтва

Гістарычная дынаміка

Насельніцтва Мінска ў XVI—XIX стст. (тыс. чал.) Насельніцтва Мінска ў XX—XXI стст. (тыс. чал.)

Прырост насельніцтва ў XX—XXI стст. адбываецца за кошт міграцыі. Міграцыйнае сальда ў Мінску ў адрозненне ад іншых рэгіёнаў Беларусі станоўчае. Для Мінска характэрна ўстойлівае перавышэнне колькасці прыбылых над выбылымі. Пачынаючы з 2000 года, штогадовы міграцыйны прырост для Мінска складае ў сярэднім 14 843 чалавекі. Найбольшы міграцыйны прырост насельніцтва дае ўнутраная міжабласная міграцыя (у параўнанні з міжнароднай міграцыяй)[67]. Паводле апошняга перапісу насельніцтва, які праводзіўся ў кастрычніку 2009 года, ў Мінску пражывала 1 836 808 чалавек[68].

  • 2001 год — 1 689 874 чал.;
  • 2002 год — 1 699 347 чал.;
  • 2003 год — 1 709 778 чал.;
  • 2004 год — 1 722 109 чал.;
  • 2005 год — 1 744 598 чал.;
  • 2006 год — 1 758 828 чал.;
  • 2007 год — 1 775 551 чал.;
  • 2008 год — 1 794 747 чал.;
  • 2009 год — 1 814 367 чал.;
  • 2010 год — 1 843 685 чал.;
  • 2011 год — 1 864 090 чал.;
  • 2012 год — 1 885 067 чал.;
  • 2013 год — 1 901 059 чал.;
  • 2014 год — 1 921 807 чал.;
  • 2015 год — 1 938 280 чал.;
  • 2016 год — 1 959 781 чал.[69];
  • 2017 год — 1 974 819 чал.[70]
  • 2024 год — 1 992 862 чал.[71]

Нараджальнасць — 11,4 на 1000 насельніцтва, смяротнасць — 9,7 (2008). Колькасць нараджэнняў на 1000 жанчын ва ўзросце 20—24 гады за перыяд 1990—2005 знізілася з 138 нованароджаных да 58, у жанчын 25—29 гадоў — з 95 да 75 адпаведна

У 2006 годзе жаночае насельніцтва перавышала мужчынскае: жанчын — 53,7 %, мужчын — 46,3 %. Узроставая структура насельніцтва Мінска: дзяцей — 13,3 %, падлеткаў — 4,5 %, асоб працаздольнага ўзросту — 67,9 %, асоб старэйшых за працаздольны ўзрост — 17,6 %. Доля дзяцей і падлеткаў за апошнія 5 год знізілася з 20,6 % да 17,6 %. Колькасць насельніцтва ў працаздольным узросце павялічылася за гэты перыяд з 66,5 % да 67,9 %; асоб старэйшай узроставай катэгорыі — з 16,5 % да 17,6 %. На 1000 шлюбаў прыходзіцца 416 разводаў.

У 2008 годзе нарадзілася каля 20,8 тыс. дзяцей.

Нацыянальны склад

Народ Перапіс 1926 Перапіс 1939[72] Перапіс 1959 Перапіс 1970 Перапіс 1979 Перапіс 1989 Перапіс 1999 Перапіс 2009[73]
Беларусы 55.778 124.061 325.026 601.890 871.210 1.153.991 1.333.222 1.455.825
Рускія 12.617 28.711 116.327 214.260 282.977 325.125 264.020 184.070
Украінцы 1.465 6.650 18.345 35.214 46.226 53.244 39.948 27.362
Палякі 4.481 3.364 5.580 9.419 14.647 18.479 17.581 13.420
Яўрэі 53.686 70.998 38.842 47.058 46.332 39.154 10.141 5.187
Армяне 16 142 687 1.096 1.746 2.039 1.955
Татары 1.618 1.749 2.182 2.875 2.925 2.102 1.239
Азербайджанцы 39 217 591 1.102 1.559 1.517
Кітайцы 10 1.349
Туркмены 1.016
Літоўцы 377 757 695 892 724 935
Арабы 787
Грузіны 147 324 518 897 828 687
Цыганы 111 953 1.056 1.369 1.239 573
Малдаване 21 360 496 839 511 392
Казахі 74 223 297 526 189 386
Таджыкі 326
Туркі 4 314
Усяго 238.948 509.667 917.428 1.273.496 1.607.077 1.680.567 1.697.340

Жыллё

Пасля Вялікай Айчыннай вайны актыўна будаваліся буйныя заводы (машынабудавання, станкабудавання), што прывяло да прытоку насельніцтва ў горад і ўтварылася ўстойлівае адставанне ўмоў пражывання грамадзян ад колькасці тых, хто прыязджае. Для зніжэння праблем з жыллём актыўна будаваліся інтэрнаты (у 60-70-я гады). У 1990-х гадах змяніліся ўмовы для пастаноўкі на ўлік — з 6 м² жылой плошчы на 15 м² агульнай плошчы, што змяніла 60 тыс. тых, хто мае патрэбу ў жыллі 110 тыс. На пачатак 2010 года ў інтэрнатах пражывае каля 33 тыс. сем’яў[74]. На 2010 год у арэнду пад жыллё здавалася 32 тысячы кватэр[75].

У 2010 годзе аб’ём уводзімага жылля з дзяржпадтрымкай складаў каля 80 %, у 2011 годзе — 75 %, у 2012 годзе не павінен перавысіць 50 % і потым — паступова змяншацца[76].

На ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, на канец 2010 года знаходзілася 855,6 тыс. грамадзян (сем’яў), што на 62,4 тыс. больш, чым на канец 2009 года[77]. На пачатак 2011 года ў Мінску ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў знаходзяцца 280 тыс. сем’яў[78].

Кошт 1 м² агульнай плошчы кватэр жылых дамоў вызначае Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт[79]. Тым не менш, рэальныя кошты на жыллё вызначаюцца рынкам. У 2010 годзе самым дарагім жыллём (па даных Нацыянальнага кадастравага агенцтвы) была трохпакаёвая кватэра па вул. Масквіна, 10 (520000 долараў ЗША, 3235,8 долара за м²)[80][81].

Па меркаванні Аляксандра Лукашэнкі колькасць насельніцтва Мінска варта абмежаваць 1,8 млн чалавек[82].

Беспрацоўе

Па афіцыйнай статыстыцы, узровень беспрацоўя ў Мінску складае 0,3 % ад агульнага ліку эканамічна актыўнага насельніцтва (3340 чалавек; даныя на люты 2011 года)[83]. У той жа час, у Мінгарвыканкаме прызнаюць існаванне значнага незарэгістраванага беспрацоўя на падставе даных перапісу 2009 года: тады 5,6 % працаздольнага насельніцтва Мінска (каля 70 000 чалавек) вызначылі свой статус як беспрацоўныя[84]. У якасці прычын значнага разыходжання афіцыйнага і рэальнага ўзроўня беспрацоўя завуць неабходнасць удзелу ў грамадскіх працах і невялікі памер дапамогі па беспрацоўі[84]. Напачатку 2011 года ў Мінску дапамога складала 68,2 тысяч рублёў — $22,5 па курсе на люты 2011 года[83] пры сярэднім памеры бюджэту пражытковага мінімуму ў 296,9 тысяч рублёў[85], а ў другой палове 2010 года — 50 тысяч ($16), што з’яўляецца адным з самых нізкіх паказчыкаў на тэрыторыі былога СССР[86]. У той жа час, Аляксандр Лукашэнка агучыў меркаванне пра неабходнасць памяншэння памераў дапамогі па беспрацоўі як занадта вялікага[86].

Па даных Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, у сярэднім на пошук працы ў зарэгістраваных беспрацоўных сыходзіла не больш за дзвюх з паловай месяцаў[84]. Сярэдні ўзрост зарэгістраванага беспрацоўнага — 34,6 года[84].

Здароўе

Залішняя маса цела: на атлусценне цярпіць ад 10 да 13 % дзяцей [87].

Кіраванне горадам

Будынак Мінгарвыканкама

Прадстаўнічая ўлада прадстаўлена гарадскім Саветам дэпутатаў, выканаўчая — гарадскім выканаўчым камітэтам. Кіраўнік Мінгарвыканкама з 2020 года — Уладзімір Кухараў.

Адміністрацыйны падзел

1 – Цэнтральны раён; 2 – Савецкі раён; 3 – Першамайскі раён; 4 – Партызанскі раён; 5 – Заводскі раён; 6 – Ленінскі раён; 7 – Кастрычніцкі раён; 8 – Маскоўскі раён; 9 – Фрунзенскі раён.

Адміністрацыйны падзел горада Мінска быў праведзены ў 1938 годзе ў сувязі са значным ростам насельніцтва горада (да 218 тыс. чалавек). Пастановай ЦВК БССР ад 17 сакавіка 1938 года былі створаны Сталінскі (з 2 лістапада 1961 г. Заводскі), Варашылаўскі (з 2 лістапада 1961 г. Савецкі) і Кагановіцкі (з 20 ліпеня 1957 г. Кастрычніцкі) раёны.

Зараз тэрыторыя Мінска дзеліцца на 9 адміністрацыйных раёнаў, якія кіруюцца раённымі адміністрацыямі.

Абмяркоўваецца варыянт злучэння Мінскага раёна Мінскай вобласці з г. Мінскам у агульны рэгіён са спецыяльным (сталічным) статусам.

Жылыя раёны

Афіцыйныя сімвалы горада

Герб быў нададзены Мінску 12 студзеня 1591 года велікакняжацкім прывілеем. На гербе і сцягу адлюстравана Ушэсце Багародзіцы: Багародзіца ў чырвона-фіялетавай адзежы на срэбным воблаку, яе ўзносяць у неба два анёлы, якія ляцяць, а над імі два херувімы. Паводле легенды абраз з выявай Ушэсця прыбыў у горад уверх па цячэнню Свіслачы з Кіева, разбуранага татарамі.

Герб і сцяг г. Мінска зацверджаны рашэннем Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 27 сакавіка 2001 г. № 160 «Аб зацвярджэнні палажэння аб гербе горада Мінска і палажэння аб сцягу горада Мінска».

Эканоміка

Мінск — найбуйнейшы эканамічны цэнтр Беларусі. Сукупны аб’ём падатковых паступленняў складае каля паловы ад агульнага аб’ёму па краіне[88]. Найбуйнейшымі падаткаплатнікамі горада ў першым квартале 2011 гады былі ААТ «Белтрансгаз», ЗП «Лукойл-Беларусь», РУП «Мінск Крышталь» (вытворца лікёра-гарэлкавых вырабаў), Унітарнае прадпрыемства «А1», УП «Мінгаз», РУП «Мінскэнерга», РУП «Белтэлекам», ТАА «Тытунь-інвест», ЗТАА «Юніс ойл» і ААТ «Прыёрбанк»[89][90]. У сукупнасці яны забяспечылі 40 % паступленняў[90]. У першым квартале 2011 года 54 % паступленняў у кансалідаваны бюджэт горада прыйшлося на недзяржаўныя прадпрыемствы, у той час як у 2010 годзе на іх долю прыпадала 46,6 % паступленняў[89][91]. У 2010 годзе каля 25 % падатковых паступленняў забяспечыў малы бізнес[92].

Прамысловасць

Трактар «Беларус 2522ДВ» на выставе

Мінск — найбуйнейшы прамысловы горад краіны. Тут знаходзяцца найбуйнейшыя зборачныя прадпрыемствы: трактарны завод МТЗ, які выпускаў каля 8-10 % ад сусветнага рынку колавых трактароў, МАЗ, завод колавых цягачоў VOLAT, вытворца дызельных рухавікоў ММЗ, тры станкабудаўнічыя заводы, а таксама завод Амкадар — вытворца дарожна-будаўнічай і іншай спецыялізаванай тэхнікі і абсталявання. У горадзе таксама размешчаны шэраг прадпрыемстваў па вытворчасці камплектуючых (рысорны завод, завод шасцерняў і інш.), вагонарамонтны завод, матацыклетна-веласіпедны завод, гадзіннікавы завод «Луч», абароннае прадпрыемства Мінатор-Сэрвіс. Параўнальна развіта электронная прамысловасць: у Мінску працуюць вытворца электроннай прадукцыі «Інтэграл», вытворца тэлевізараў, DVD-прайгравальнікаў і бытавой тэхнікі «Гарызонт», вытворца халадзільнікаў і бытавой тэхнікі «Атлант», вытворца бытавой тэхнікі Беларускі радыёэлектронны завод (БелВАР), электрамеханічны і электратэхнічны заводы. Пасля распаду СССР былі арганізаваны новыя прадпрыемствы, такія як Белкамунмаш, цяпер адзін з найбуйнейшых у СНД вытворцаў электратранспарту, які быў створаны напачатку 1990-х гадоў на базе рамонтнага трамвайна-тралейбуснага завода.

Камароўскі рынак
Завод «Аліварыя»

Харчовая прамысловасць прадстаўлена прадпрыемствамі лікёра-гарэлкавым заводам Мінск Крышталь, піўзаводамі «Крыніца» (брэнды «Крыніца», «Александрыя», «Kult» і «Kaltenberg») і «Аліварыя» (брэнды «Аліварыя» і «Бровар»), кандытарскімі фабрыкамі «Камунарка» і «Слодыч», некалькімі хлебазаводамі, холадакамбінатамі і мясакамбінатам. У Мінску дзейнічае гадзіннікавы завод «Прамень», прадпрыемствы па выпуску адзежы і бялізны («Элема», «Мілавіца», «Serge» і іншыя), вытворцы касметыкі «Беліта-Вітэкс», Модум — наша касметыка, «Белор-Дызайн», а таксама шэраг невялікіх прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці.

Усяго на 2005 год налічвалася больш за 300 буйных і сярэдніх прадпрыемстваў.

Працуюць 4 ЦЭЦ.

Турызм

Верхні горад

Мінск — цэнтр міжнароднага турызму ў краіне. Сталіца валодае найболей развіты турыстычнай інфраструктурай (звыш 1/5 ёмістасці гасцінічнага фонду) і прымае амаль 1/4 арганізаванага ўязнога турыстычнага патоку. Сярэдняя працягласць знаходжання замежных турыстаў у Мінску складае 4,5 турадні, што ў 2 разы вышэй сярэдняга паказчыку па краіне. Мінск з’яўляецца і найбуйнейшым цэнтрам попыту на выязныя туры, галоўным чынам з мэтай адпачынку.

Цэнтр уначы

У горадзе створаны турыстычныя зоны Верхні горад, Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс, турыстычныя маршруты «Музеі Мінска», «Мінск тэатральны», «Мінск археалагічны», «Помнікі забудовы горада XVIII — пач. XX стст.», «Мінск — сталіца Рэспублікі Беларусь», «Горад на Менцы» і іншыя.

Траецкае прадмесце

У горадзе турагенцкую і тураператарскую дзейнасць здзяйсняюць (на 1.1.2007) 342 юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, у т.л.:

  • РУП «Белінтурыст»,
  • ДУ «Цэнтр па санаторна-курортнай працы „Цэнтркурорт“»,
  • РУП «Дартурсервіс» Беларускай чыгункі,
  • прыватнае УП «Беларустурыст»,
  • ТАА «Вакол света»,
  • «Сакуб»,
  • «Сані Трэвел»,
  • «Смок Трэвел»,
  • «Смалянка»,
  • «Топ-Тур»,
  • СП «Алатантур»,
  • прыватнае УП «Мінсктурыст»,
  • ТДА «Экатур-6»,
  • УП «Экалогіятур»,
  • грамадскае аб’яднанне «Агра- і экатурызм» і інш.

Мінскі турыстычны клуб, Мінскі дзяржаўны турысцка-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі, цэнтр турызму і краязнаўства моладзі, інфармацыйна-экалагічны турыстычны клуб «Пошук», турыстычны клуб «Гарызонт» БДПУ імя М. Танка і інш.

Гатэль «Еўропа»

У Мінску (на жнівень 2011 г.) функцыянуюць 27 гасцініц (5,4 тыс. месцаў)[93], сярод іншых «Crowne Plaza», «Агат», «Алімпіец», «Акадэмічная», «Алгарытм», «Арбіта», «Беларусь», «Вікторыя», «Гарні», «Дружба», «Еўропа», «Жэлонь», «Журавінка», «Звязда», «Мінск», «Паркавая», «Планета», «Палёт», «Свіслач», «Спорт», «Спутнік», «Стандарт», «Турыст», «Урсула», «Экспрэс», «Юбілейная», «40 гадоў Перамогі», МУС, Мінскага маторнага завода, РУП «МАЗ» (гасцініца і гасцінічны комплекс), «МТЗ», спартыўнага клуба міністэрства абароны, кінастудыі «Беларусьфільм» і інш. Пераважае дзяржаўная (16 гасцініц) форма ўласнасці. Ад 2 да 5 зорак маюць 11 гасцініц Мінска[93].

Пры гасцініцах (і не толькі[94]) маюцца бары, рэстараны, клубы і дыскатэкі.

Гл. таксама Спіс новабудоўляў горада Мінска

Транспартная сістэма

Мінск з’яўляецца буйным транспартным цэнтрам. Пасажыраперавозкі забяспечваюцца развітай сеткай грамадскага транспарту. Таксама Мінск з’яўляецца найбольшым транспартным вузлом Беларусі. Ён размешчаны на скрыжаванні транспартных калідораў, якія злучаюць Расію з Польшчай і Украіну ў Прыбалтыкай. На Мінск прыпадае каля 30 % чыгуначных пасажыраперавозак, 20 % аўтамабільных грузаперавозак па ўвозе і 40 % па вывазе.

Грамадскі транспарт

Мінскі тралейбус

Мінск мае добра развітую сетку грамадскага транспарту. Апроч мінскага метрапалітэна маецца больш 167 аўтобусных і больш 64 тралейбусных маршрутаў, працуе трамвай і сетка маршрутных таксі. Мінскія аўтобусы перавозяць 35,7 % пасажыраў, метрапалітэн — 32,8 %, тралейбусы — 26,4 %, трамваі — 5,1 %[95].

Гарадскі грамадскі транспарт Мінска актыўна развіваецца: з 1995 года ў дадатак да 15 станцый метро, якія былі на той момант, адкрыта яшчэ 10, чарговыя тры станцыі адкрыліся ў лістападзе 2012 года. Рухомы састаў наземнага транспарту таксама актыўна абнаўляецца. Так у перыяд 2004—2007 было закуплена больш 820 новых аўтобусаў, больш 430 тралейбусаў, 53 трамвая. Уся тэхніка вытворчасці беларускіх прадпрыемстваў МАЗ, Нёман, Белкамунмаш.

Мінск таксама з’яўляецца найбуйнейшым транспартным вузлом Беларусі. Ён размешчаны на скрыжаванні транспартных калідораў, якія злучаюць Расію з Польшчай і Украіну з Прыбалтыкай. Адлегласць ад Мінска да Масквы па аўтамабільнай дарозе М1 — каля 800 км. На яго долю прыпадае каля 30 % чыгуначных пасажыраперавозак, 20 % аўтамабільных грузаперавозак па ўвозе і 40 % — па вывазе.

Мінскі метрапалітэн

Развіццё Мінскага метрапалітэна

У Мінску дзейнічае адзіная ў рэспубліцы сістэма метрапалітэну. Першая чарга Мінскага метрапалітэна адкрылася ў 1984-м годзе. Цяпер ён складае дзве лініі, 25 станцыі, агульная даўжыня — 30,3 км. З цэнтрам ён злучае Першамайскі, Партызанскі і Фрунзенскі раёны. Ідзе будаўніцтва галіны на Малінаўку (Маскоўскі раён). Адкрыццё наступных 3-х станцый запланавана на 2012 г. У будучыні плануецца трэцяя лінія, якая злучыць цэнтр горада з Кастрычніцкім і Савецкім раёнамі.

Мінская гарадская электрычка

Электрацягнік Мінскай гарадской электрычкі Stadler FLIRT на чыгуначным вакзале Мінск-Пасажырскі

З 2011 года рэалізуецца праект па стварэнні гарадской электрычкі — сеткі маршрутаў чыгуначнага грамадскага транспарту ў межах Мінска і найбліжэйшага прыгарада. На наступны момант дзейнічае дзве лініі гарадской электрычкі, да Заслаўя і Рудзенска. Плануецца адкрыццё яшчэ трох.

Аэрапорты

Горад абслугоўваюць два аэрапорты[96] — Мінск-1 і Нацыянальны аэрапорт Мінск, у якія здзяйсняюць рэгулярныя рэйсы 18 авіякампаній.

Культура

Музеі

У Мінску 18 музеяў:

Тэатры

Станам на 1 красавіка 2024 года, у горадзе 12 тэатраў:

Раней таксама дзейнічалі тэатры:

Працуюць: Беларуская дзяржаўная філармонія, Мінскі цырк, кінастудыя «Беларусьфільм», Мінскі заапарк. 11 дамоў культуры, 9 палацаў культуры, у т.л. Палац Рэспублікі. 8 народных тэатраў.

Кінатэатры

Мультыкомплекс «Беларусь»

На студзень 2021 года ў Мінску працуюць наступныя кінатэатры

Сетка УП «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкам[97]:

Прыватныя сеткі кіназалаў:

  • 3D Кіно ў Замку
  • 3D Кіно ў Карона-сіці
  • Falcon Club буцік Кіно
  • Silver Screen у «Галілео»
  • Silver Screen у «ArenaCity»
  • Silver Screen у «Dana Mall»
  • АртКінатэатр у «Еўропа»
  • АртКінатэатр у «Тытан»

Перамога — на пачатак 2021 года знаходзіцца на рэканструкцыі, але фармальна, бо работы не вядуцца.

Палац Рэспублікі — малы зал

Адукацыя

У Мінску знаходзяцца 22 ВНУ дзяржаўнай формы ўласнасці[98] (у тым ліку Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, і іншыя), 9 прыватных вну і 1 прафсаюзны (Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных зносін)[99]. У першай палове 1990-х гадоў працаваў Польскі народны ўніверсітэт.

Таксама ў горадзе дзейнічае больш 200 сярэдніх агульнаадукацыйных школ, больш 25 гімназій, 33 сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў[100].

Грамадства

Спорт

Стадыён «Дынама»
Спартыўныя збудаванні
  • Футбольныя:
  • Хакейныя:
  • Іншыя:

У 2007 у Мінску 3519 спартыўных будынкаў, у т.л. 18 буйных стадыёнаў, 664 спартыўныя залі, 57 плавальных басейнаў, 6 манежаў, 5 спартыўных будынкаў са штучным лёдам, 138 стралковых ціраў. У ліку найболей буйных: «Мінск-Арэна», Мінскі палац спорту, палац воднага спорту, Футбольны манеж, Мінскі лядовы палац спорту, палац тэніса, стадыёны «Дынама», «Трактар», спартыўны аздараўленчы комплекс «Алімпійскі» і інш.

У горадзе маюцца дзве футбольныя каманды, якія ўваходзяць у вышэйшую лігу Беларусі — «Дынама» і «Мінск». Раней у вышэйшай лізе ўдзельнічалі прафесійныя футбольныя каманды з Мінска «Тарпеда» (у 2004 годзе клуб збанкрутаваўся, выступае ў ніжэйшых лігах), «Партызан» (раней — «МТЗ-РІПА»; з 2012 года па фінансавых прычынах клуб выступае ў ніжэйшых лігах), «Зорка-БДУ» (выступае ў другой лізе), «Лакаматыў» (зараз — СКВІЧ, выступае ў Першай лізе), «Атака» (спыніў існаванне ў 1997 годзе), «Дынама-93» (спыніў існаванне ў 1998 годзе). У горадзе базуюцца хакейныя клубы «Дынама» (КХЛ), «Юнацтва-Мінск» (ВХЛ), «Юніёр» (Беларуская экстраліга) і «Юнацтва» (МХЛ). Таксама ў горадзе ёсць 3 мужчынскіх баскетбольных клуба: Цмокі-Мінск, Віталюр, Бдуір, і 2 жаночых: Цмокі-Мінск і Гарызонт. У горадзе ёсць тытулаваная мужчынская каманда па гандболу — клуб СКА, а таксама створаны ў 2008 годзе клуб «Дынама».

Экалогія

Трубы ЦЭЦ-2

Мінск знаходзіцца на другім месцы ў Беларусі па ўзроўню забруджвання паветра (31 тыс. тон супраць 50 тыс. тон у Наваполацку)[103]. Узровень забруджвання значна скараціўся за 20 год удвая з 65 тыс. тон[104]. Агульны ўзровень забруджвання ў Мінску склаў 247,4 тыс. тон, у тым ліку 85 % — ад аўтамабіляў[105]. Найбольш распаўсюджаныя небяспечныя забруджвальнікі — азон, хром-VI, дыяксід азоту і вуглевадароды C12-C19[105]. Рэспубліканскі цэнтр радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяроддзя кантралюе сярэднесутачныя канцэнтрацыі цвёрдых часціц РМ-10, дыяксіду азоту, узровень фармальдэгіду, дыяксіду вугляроду, дозы гама-выпраменьвання[106] Часам у Мінску назіраецца перавышэнне дазволенага ўзроўню фармальдэгіду і аміяку ў паветры[105]. У 2008 годзе былі агучаны планы вынясення МАЗ і МТЗ за гарадскую мяжу[104].

Архітэктура і славутасці

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі

У Мінску створана 5 ахоўных зон:

Каля былога Мінскага замчышча сфарміравалася ахоўная зона гісторыка-культурнай спадчыны.

Захаваліся помнікі архітэктуры:

Страчаная спадчына

Грэка-каталіцкая царква Святога Духа (адбудавана ў 2011 годзе)
Мінская мячэць
Касцёл Святога Тамаша Аквінскага
Халодная сінагога (1928)
Калегіум езуітаў
Панарамны від плошчы Незалежнасці ўначы


Сады і паркі

У Мінску налічваецца 26 паркаў, 159 сквераў і 26 бульвараў агульнай плошчай больш 2 тыс.га. Шматлікія паркі пабудаваны яшчэ ў 80-я гады XX-га стагоддзі і на сапраўдны момант маюць патрэбу ў рэканструкцыі. Акрамя таго, тэмпы будаўніцтва новых аб’ектаў зялёнай гаспадаркі адстаюць ад тэмпаў узвядзення жылля. Таму ў 20112015 гадах у Мінску будзе рэалізавана праграма будаўніцтва і рэканструкцыі паркаў, сквераў і бульвараў[108].

Вакол Мінска і ў гарадскіх межах створаныя зоны адпачынку мясцовага значэння:

Побач з горадам размешчаны курорт рэспубліканскага значэння «Ждановічы». У прыгараднай зоне адпачынку находзяцца спартыўна-аздараўленчыя комплексы «Стайкі» і «Раўбічы».

Помнікі

Плошча Перамогі

Фантаны

Міжнародныя адносіны

Прадстаўніцтвы міжнародных арганізацый[109]

Гл. таксама Спіс дыпламатычных місій у Беларусі

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Заўвагі

  1. Форма Менск з дакументаў знікае па выцісканні старабеларускай мовы з афіцыйнага ўжытку ў XVII ст. Па ўваходжанні горада ў склад Расійскай імперыі за афіцыйную ўзятая паланізаваная назва Минскъ. Аднак у народным беларускім маўленні захоўваецца беларуская форма Менск[3][4]. З часу надання беларускай мове статуса афіцыйнай у 1918 годзе форма Менск (бел. лацін.: Miensk) замацоўваецца як афіцыйная[5][6][7][8].

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. а б Шпилевский П. Путешествие по Полесью и белорусскому краю. — Минск: «Беларусь», 2003. С. 131—132.
  4. а б Jelski A. Mińsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba (польск.). — Warszawa, 1885. S. 453.
  5. Другая Ўстаўная грамата
  6. Трэцяя Ўстаўная грамата
  7. 69 гадоў таму Менск стаў Мінскам, (бел.)
  8. а б в Крамко І., Штыхаў Г. Калі Менск стаў Мінскам // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — С. 34—35. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
  9. К ВОПРОСУ О ВЫДЕЛЕНИИ ГРАНИЦ МИНСКОЙ АГЛОМЕРАЦИИ Озем Г. З., Запрудский И. И.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2013. Праверана 13 лютага 2013.
  10. а б Беларусь и война 1812 года: Документы / сост. А. М. Лукашевич, Д. Л. Яцкевич; редкол.: В. И. Адамушко (гл. ред.) [и др.]. — Минск: Беларусь, 2011. — С. 203—229.
  11. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. С. 393.
  12. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн., 1974. — С. 232—234.
  13. Гісторыя Мінска 2006, с. 14.
  14. а б Жучкевіч В. Адкуль імя твае, сталіца // Беларусь № 4, 1967. — С. 22.
  15. Роспонд С. Структура и стратиграфия древнерусских топонимов // Восточнославянская ономастика. — М.: Наука, 1972. — С. 22.
  16. Нерознак В. П. Названия древнерусских городов / Под. ред. Д. С. Лихачева. — М.: Наука, 1983. — С. 118.
  17. а б Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн., 1974. — С. 232—233.
  18. Кузняцоў М. Таямніца далёкіх вякоў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — С. 34. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
  19. Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 8. Кн. 1. П’есы. Нарыс. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. С. 385—570. [1] Архівавана 10 жніўня 2010.
  20. Гісторыя Мінска 2006, с. 15.
  21. Шпілеўскі П. Падарожжа па Палессі і беларускаму краю // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — С. 31—32. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
  22. Зайкоўскі Э., Прохараў А., Санько С. Менеск // Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 315. — 592 с.: іл. — 3 000 экз. — ISBN 985-01-0473-2.
  23. Лобач У. Паданьне пра заснаваньне Менска: сымболіка сюжэта й тыпалягічныя паралелі ў беларускім фальклёры Архівавана 23 снежня 2009. // «Kryŭja», 7 кастрычніка 2008.
  24. а б Шыбека З. 2007, с. 9.
  25. а б Крамко І., Штыхаў Г. Калі Менск стаў Мінскам // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — С. 36. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
  26. Obrębska-Jabłońska, A. Czy ukraiński wpływ na toponimię białoruska? // Slavia Orientalis. — 1973. — № 2. — S. 261—265
  27. Багушэвіч Ф. Творы: вершы, паэма, апавяданні, артыкулы, лісты / уклад., прад. Я. Янушкевіча; камент. У. Содаля, Я. Янушкевіча. - Мн.: Маст. літ., 1991. - 309 с. - С. 17.
  28. а б Лашкевіч К.. 5 афіцыёзных міфаў пра Мінск(недаступная спасылка). TUT.BY (11 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2009. Праверана 17 чэрвеня 2016.
  29. а б Шур В. Беларускія ўласныя імёны: Беларуская антрапаніміка і тапаніміка. — Менск: «Мастацкая літаратура», 1998. С. 155.
  30. Ляхоўскі У. Дык няўжо ж нам ніколі ня склеіць, ня сшыць // «Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё», 30 ліпеня 2008 г.
  31. Рашэнне Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 5 верасня 1991 г. № 167 «Аб гербе г. Мінска і аб вяртаньні гораду яго гістарычнай назвы Менск»
  32. 69 гадоў таму Менск стаў Мінскам // «Наша Ніва», 29 ліпеня 2008 г.
  33. Загарульскі Э. М. Заходняя Русь IX—XIII стст. — Мн.: Універсітэцкае, 1998. — 240 с. — ISBN 985-09-0152-7.
  34. а б в г Баравы Р. Менск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 285. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  35. Тэкст Магдэбургскага права
  36. Дзянісаў У. Сімвалы горада і Менскага ваяводства: Ратуша // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — С. 213. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
  37. Дзянісаў У. Менская ратуша // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 289. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  38. Цітоў А.. Сімвалы горада і Менскага ваяводства: Пячаткі і герб // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — С. 215. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
  39. Дзянісаў У. Менскі кляштар дамініканцаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 294. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  40. Баравы Р. Менскі Петрапаўлаўскі манастыр // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 296. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  41. Соўсь Г. 3 ліпеня 1655 году расійскае войска захапіла Менск // «Радыё Свабода», 3 ліпеня 2008 г.
  42. Баравы Р. Менск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 288. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  43. Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667 / Генадзь Сагановіч. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.
  44. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 24. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  45. Гісторыя Мінска 2006, с. 168.
  46. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — С. 564. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
  47. Гісторыя Мінска 2006, с. 187.
  48. Ярмалінская В. Дзе нарадзілася «Ідылія» // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — С. 421. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
  49. Пазняк З. 1985, с. 91.
  50. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. С. 394.
  51. Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006. С. 220.
  52. Tarasiuk D. 2007, с. 114—115.
  53. Мірановіч Я. Найноўшая гісторыя Беларусі. — Спб., 2003(недаступная спасылка)
  54. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 394
  55. Сідарэвіч А. Беларуская Народная Рэспубліка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. С. 386.
  56. Трусаў А. Вялікае Княства Смаленскае // «Наша Слова» № 34 (822), 5 верасня 2007.
  57. Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 19, poz. 174
  58. Ретро: Хлебопекарни Минска во время войны Архівавана 27 ліпеня 2017.
  59. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Вучэбн. дапаможнік / В. І. Галубовіч, З. В. Шыбека, Д. М. Чаркасаў і інш.; Пад рэд. В. І. Галубовіча і Ю. М. Бохана. — Мн.: Экаперспектыва, 2005. С. 401.
  60. Квитницкая Е. Д. Особенности средневековых храмов Белоруссии // «Архитектурное наследство» № 23, 1975. С. 85.
  61. Пазняк З. 1985, с. 60.
  62. Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Г. Валажынскі; пад. рэд. З. В. Шыбекі — Мінск: Харвест, 2007 С. 68.
  63. Winnicki Z. Szkice kojdanowskie. — Wrocław: Wydawnictwo GAJT, 2005. S. 77—78.
  64. Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Г. Валажынскі; пад. рэд. З. В. Шыбекі — Мінск: Харвест, 2007 С. 14.
  65. Адзіны рэестр адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь (гэта лічба актуальная з 26.03.2012 года) [2] Архівавана 26 сакавіка 2020.
  66. Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь. ДУП «Нацыянальнае кадастравае агенцтва». гл. файл «Табліца кадастравых коштаў земляў ацэначных зон г. Мінск.xlsx»(недаступная спасылка)
  67. Этнокультурные процессы Центральной Беларуси в прошлом и настоящем / А. Вл. Гурко [и др.] ; науч. ред. А. Викт. Гурко ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Фил. «Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы». – Минск : Беларуская навука, 2016. – 539 с. С. 408-409
  68. Перепись населения Республики Беларусь. Численность населения областей и районов. Город Минск. (руск.)
  69. Численность и естественный прирост населения Минска. (руск.)
  70. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  71. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа. www.belstat.gov.by. Праверана 28 сакавіка 2024.
  72. Дэмаскоп Weekly — Дадатак. Даведнік статыстычных паказчыкаў
  73. https://web.archive.org/web/20100918152111/http://belstat.gov.by/homep/ru/perepic/2009/vihod_tables/5.8-5.pdf
  74. Часопіс «Пра нерухомасць» № 7 ад 5 красавіка 2010 г. Архівавана 8 лістапада 2010.
  75. У Мінску пабудуюць два прыбытковых дома
  76. Каго выкінуць з «чаргі» на жыллё і што будзе з льготнымі крэдытамі Архівавана 23 снежня 2011.
  77. Чарга тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жылля, за год вырасла больш за на 62 тысячы сем'яў Архівавана 13 лістапада 2011.
  78. Будаўніцтва жылля для чаргоўнікаў у Мінску падаражэе не больш чым на 12 % Архівавана 26 лютага 2011.
  79. Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт: Рашэнне ад 23 верасня 2010 года № 2214(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2012. Праверана 24 снежня 2011.
  80. У Мінску пачалі скупляць кватэры коштам ды мільёна долараў і даражэй Архівавана 13 лістапада 2011.
  81. Топ-10 самых дарагіх кватэр Мінска Архівавана 25 жніўня 2011.
  82. Лукашэнка: «Не трэба збіраць у Мінску ўсё насельніцтва Беларусі» Архівавана 27 красавіка 2011.
  83. а б "У Мінску сярэдні дапаможнік па беспрацоўі складае каля 22 долараў". telegraf.by. 2011-02-28.(недаступная спасылка)
  84. а б в г "Колькі рэальна беспрацоўных у Мінску?". Беларускія навіны. 2011-02-23.
  85. "Бюджэт пражытковага мінімуму павялічылі амаль на 5%". Беларускія навіны. 2011-02-03.
  86. а б "Лукашэнка запатрабаваў паменшыць дапамогу па беспрацоўі". telegraf.by. 2010-09-16.(недаступная спасылка)
  87. Каля чвэрці мінскіх школьнікаў маюць залішнюю масу цела Архівавана 13 лістапада 2011.
  88. "Чацвёртую частку паступленняў у бюджэт Мінска забяспечылі 5 платнікаў". afn.by. 2011-02-23.
  89. а б "Топ-10 найбуйнейшых падаткаплатнікаў Мінска". Беларуская дзелавая газета. 2011-04-22.
  90. а б "Больш 55% паступленняў у бюджэт Мінска за першы квартал забяспечана платнікамі недзяржаўнага сектара эканомікі". БелаПАН. 2011-04-22. Архівавана з арыгінала 22 мая 2013. Праверана 23 снежня 2011. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2013. Праверана 23 снежня 2011.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2013. Праверана 23 снежня 2011.
  91. "Мінск - асноўны плацельшчык ПДВ". Беларуская дзелавая газета. 2010-01-26.
  92. "Чвэрць падатковых паступленняў у бюджэт Мінска прыйшло ад малога бізнесу". Беларускія навіны. 2011-02-04.
  93. а б У Мінску 15 гасцініц прывядуць у адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі Архівавана 25 мая 2013.
  94. Начныя клубы і дыскатэкі Мінска
  95. В минувшем году минчане и гости столицы личным авто и такси чаще предпочитали общественный транспорт Архівавана 3 сакавіка 2016., Минский курьер (2 марта 2010)
  96. Аэрапорты Мінска
  97. https://kinominska.by/objects
  98. Спіс дзяржаўных вну Архівавана 13 студзеня 2009.
  99. Спіс прыватных вну Архівавана 20 снежня 2007.
  100. Спіс дзяржаўных ССНУ Мінска Архівавана 12 студзеня 2009.
  101. Футбольны манеж
  102. Помнік Максіму Багдановічу ідэальны для катання на скейце Архівавана 26 чэрвеня 2011.
  103. За 2010 год забруджванне паветра ў Беларусі зменшылася на 17,5 %
  104. а б Заводы МАЗ і МТЗ вынесуць за рысу гораду
  105. а б в Не сосновый бор, но дышать можно смело Архівавана 27 сакавіка 2019.
  106. Анастасия Янушевская. Данные мониторинга свидетельствуют об ухудшении состояния атмосферного воздуха в Минске за последнюю неделю Архівавана 18 верасня 2009. // «БелаПАН», 4 красавіка 2009.
  107. Аляксей Ярмоленка. Мінская Фара // «Наша Вера», № 2 (44), 2008.
  108. Паркі Мінска з 12 верасня пераходзяць на восеньскі рэжым працы Архівавана 13 лістапада 2011.
  109. Дыпламатычныя прадстаўніцтвы замежных дзяржаў у Рэспубліцы Беларусь Архівавана 31 сакавіка 2009.
  110. ПРАВА.RU — У Мінску зачынены офіс АБСЕ
  111. Международные связи г. Минска (руск.)(недаступная спасылка). Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2019. Праверана 22 кастрычніка 2018.

Літаратура

Спасылкі