1986
Выгляд
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1986 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 13 студзеня: Адкрыты спадарожнік Урана Белінда.
- 28 студзеня: Амерыканскі касмічны карабель «Чэленджэр» з сям’ю астранаўтамі выбухнуў на 73 секундзе палёту.
- 28 лютага: На цэнтральнай вуліцы Стакгольма забіты прэм’ер-міністр Швецыі Улаф Пальме.
- 15 красавіка: Авіяцыя ЗША нанесла ўдары па Лівіі.
- 17 красавіка: Прынята Пастанова ЦК КПСС «Аб асноўных напрамках паскарэння рашэння жыллёвай праблемы ў краіне», паводле якой кожная сям'я ў СССР мела атрымаць асобную кватэру або дом да 2000 года.
- 26 красавіка: Адбылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай электарстанцыі.
- 16 мая: У Гродна адкрыты Дом-музей Максіма Багдановіча.
- 27 чэрвеня: Міжнародны суд у Гаазе вынес рашэнне аб парушэнні ЗША міжнароднага права і суверэнітэту Нікарагуа.
- 17 ліпеня: У эфіры савецкага тэлебачання падчас трансляцыі тэлемаста Ленінград-Бостан «Жанчыны гавораць з жанчынамі» прагучаў выраз «У СССР сексу няма», які стаў крылатым.
- 2 жніўня: Анімацыйны фільм «Нябесны замак Лапута» рэжысёра Хаяо Міядзакі ўпершыню паказаны ў кінатэатрах Японіі.
- 11 кастрычніка: У Рэйк’явіку сустрэліся Рональд Рэйган і Міхаіл Гарбачоў.
- 3 лістапада: Мікранезія атрымала незалежнасць ад ЗША.
- 3 снежня: Прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган абнародаваў першы бюджэт, які перавышаў трыльён долараў.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 15 мая: Ім Тон Хён, карэйскі спартсмен
- 16 мая: Меган Фокс, амерыканская кінаактрыса
- 3 чэрвеня: Рафаэль Надаль, іспанскі тэнісіст
- 21 жніўня: Усэйн Болт, ямайскі лёгкаатлет
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 23 студзеня: Іозеф Бойс, нямецкі мастак
- 28 студзеня: Рональд Мак-Нэр, касманаўт НАСА, ЗША (нар.21.10.1950)
- 18 сакавіка: Бернард Меламуд, амерыканскі пісьменнік
- 5 мая: Сцяпан Александровіч, беларускі літаратуразнавец, доктар філалагічных навук (нар. 15.12.1921)
- 13 чэрвеня: Бені Гудмен, джазавы кларнетыст і дырыжор, "кароль свінга"
- 23 чэрвеня: Ежы Путрамант, польскі пісьменнік і грамадскі дзеяч (нар. 14.11.1910)
- 31 жніўня: Генры Спенсер Мур, брытанскі скульптар
- 27 верасня: Кліфард Лі Бёртан, бас-гітарыст гурта Metallica
- 23 кастрычніка: Эдуард Адальберт Дойзі, амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1943)
- 22 лістапада: Мікалай Улашчык, беларускі гісторык і археограф
- 29 лістапада: Кэры Грант, англа-амерыканскі акцёр
- 15 снежня: Серж Ліфар, французскі харэограф
- 29 снежня: Андрэй Таркоўскі, расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст (нар. 4.4.1932)
- 31 снежня: Лідзія Мікалаеўна Князева, руская тэатральная актрыса