28 чэрвеня
Выгляд
← чэрвень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | |||||
3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
2024 |
28 чэрвеня — сто семдзесят дзявяты (сто васьмідзесяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 1098: У бітве пры Антыёхіі, армія Першага крыжовага паходу, зачыненая ў горадзе, перамагла сельджукаў
- 1389: На Косавым полі сербскае войска князя Лазара разбіта туркамі.
- 1569: Падпісанне Люблінскай уніі. 1 ліпеня унія зацверджана дэпутатамі польскага і літоўскага соймаў.
- 1660: Адбылася бітва пад Палонкай, войскі Рэчы Паспалітай разбілі маскоўскае войска на чале з Іванам Хаванскім.
- 1812: У Варшаве створана Генеральная канфедэрацыя. Акт канфедэрацыі абвяшчаў аднаўленне Каралеўства Польскага.
- 1868: Эмір Бухарскі прызнаў сябе васалам Расіі.
- 1914: Забойства ў Сараеве сербскімі тэрарыстамі аўстра-венгерскага эрцгерцага Франца Фердынанда, што паслужыла нагодай да пачатку Першай Сусветнай вайны.
- 1919: Падпісаны Версальскі мірны дагавор, афіцыйна завершылася Першая Сусветная вайна.
- 1919: Заснавана Ліга Нацый.
- 1941: Нямецкія танкі і мотапяхота ўварваліся ў Мінск.
- 1941: Створаны першы ў Вялікую Айчынную вайну на тэрыторыі Беларусі партызанскі атрад пад камандаваннем Васіля Каржа.
- 1944: Савецкая Армія вызваліла Віцебск і знішчыла Віцебскую групоўку нацыстаў.
- 1947: Беларускай гімназіі ў Рэгенсбургу (Германія) прысвоена імя Янкі Купалы.
- 1950: Паўночнакарэйскія войскі занялі горад Сеул.
- 1992: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Расіяй
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1476: Павел IV, Папа Рымскі
- 1490: Альбрэхт Брандэнбургскі, архібіскуп магдэбургскі і майнцкі
- 1577: Пітэр Паўль Рубенс, фламандскі жывапісец (пам. 30.5.1640)
- 1712: Жан-Жак Русо, французскі філосаф (пам. 2.7.1778)
- 1865: Дэвід Янг Кэмеран, шатландскі мастак
- 1867: Луіджы Пірандэла, італьянскі пісьменнік і драматург (пам. 10.12.1936)
- 1873: Алексіс Карэль, французскі хірург, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1912)
- 1875: Анры Леон Лебег, французскі матэматык
- 1891: Павел Валошын, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст (пам. 3.11.1937)
- 1894: Абрам Роам, савецкі кінарэжысёр
- 1912: Карл Фрыдрых фон Вайцзекер, нямецкі фізік і філосаф
- 1923: Уладзімір Чантурыя, беларускі архітэктар і педагог, аўтар фундаментальнай «Гісторыі архітэктуры Беларусі да 1917 г.» (пам. 1988)
- 1926: Мел Брукс, амерыканскі кінарэжысёр
- 1945: Філіпа Марак, брытана-амерыканскі біяхімік
- 1947: Анні Дзюпрэ, французская актрыса
- 1972: Нго Бао Цяу, в'етнамскі матэматык
- 1983: Сціна Джэксан, шведская пісьменніца
- 1989: Джо Ковач, амерыканскі лёгкаатлет
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 1586: Прымаж Трубар, славенскі першадрукар
- 1797: П'етра Веры, італьянскі асветнік
- 1801: Марцін Іаган Шміт, аўстрыйскі мастак
- 1852: Жазеф Рэкамье, французскі гінеколаг
- 1914: Франц Фердынанд, аўстрыйскі эрцгерцаг
- 1922: Велімір Хлебнікаў, рускі паэт
- 1932: Майроніс, літоўскі драматург, святар
- 1942: Янка Купала, беларускі паэт (нар. 7.7.1882)
- 1967: Оскар Марыя Граф, нямецкі пісьменнік
- 1989: Іорыс Івенс, нідэрландскі кінарэжысёр
- 1997: Хельмут Леерб, аўстрыйскі мастак
- 2018: Крысцінэ Нёстлінгер, аўстрыйская пісьменніца