Сізіф
Выгляд
Сізі́ф (Сісі́ф, стар.-грэч.: Σίσυφος) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі будаўнік і цар Карынфа, пасля смерці (у Аідзе) прысуджаны багамі закатваць на гару цяжкі камень, які, ледзь дасягнуўшы вяршыні, кожны раз каціўся ўніз. Адсюль выразы «сізіфава праца», «сізіфавы камень», якія азначаюць цяжкую, бясконцую, дарэмную і безвыніковую працу і пакуты. Згодна з Гамерам – хітры, заганны і карыслівы чалавек. Першым сярод элінаў скарыстаўся хітрасцю і ашуканствам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сізі́ф, Сісіф // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 372. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сізіф