[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Галіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галіт
Формула NaCl
Сінгонія кубічная
Колер бясколерны, шэры, белы, чырвоны, жоўты, блакітны, фіялетавы
Колер рысы белы
Бляск шкляны
Празрыстасць празрысты, паўпразрысты
Цвёрдасць 2
Спайнасць дасканалая па {001}
Шчыльнасць 2,1—2,2 г/см³

Галі́т, каменная сольмінерал, хларыд натрыю, NaCl.

Складаецца з кубічных, радзей актаэдрычных крышталёў. Бясколерны, празрысты, можа мець розныя адценні з-за прымесей. Цвёрдасць 2 па шкале Моаса, шчыльнасць 2,2 г/см³. Крохкі, лёгка раствараецца ў вадзе, мае салёны смак.

Паштовая марка Беларусі

Паходжанне і радовішчы

[правіць | правіць зыходнік]
Крышталі каменнай солі

Утвараецца пераважна асадкавым шляхам: крышталізуецца з марской вады ў лагунах і рэліктавых азёрах, якія перасыхаюць. Карысны выкапень. Радовішчы: у асадкавых горных пародах, самасадная соль сучасных азёр, саляныя крыніцы.

Найбольшыя радовішчы каменнай солі маюць Украіна, Расія, ЗША, Германія.

На тэрыторыі Беларусі прамысловыя паклады вядомы на Прыпяцкім прагіне. Мазырскае радовішча ў Гомельскай вобласці распрацоўваецца. Са здабытай сыравіны вырабляюць кухонную соль у горадзе Мазыр.

Каменная соль выкарыстоўваецца ў харчовай (павараная соль), тэкстыльнай, фармацэўтычнай, хімічнай прамысловасці, халадзільнай справе, вытворчасці пластмас і інш.

  • Ка́менная соль, галіт, кухонная соль // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 361. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.