2024
Выгляд
Артыкул апісвае бягучыя падзеі. |
Тысячагоддзе: | 3 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
2024 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
2024 (дзве тысячы дваццаць чацвёрты) год па грыгарыянскім календары — высакосны год, які пачынаецца ў панядзелак. Гэта 2024-ы год нашай эры, 24-ы год 3-га тысячагоддзя, 24-ы год XXI стагоддзя, 4-ы год 3-га дзесяцігоддзя XXI стагоддзя, 5-ты год 2020-х гадоў.
Па рашэнні ААН 2024 год быў абвешчаны Міжнародным годам вярблюдавых .[1]
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]Студзень
[правіць | правіць зыходнік]- 1 студзеня:
- Персанаж Мікі Маус з мультфільма «Параходзік Вілі» стаў грамадскім здабыткам.
- Спыніла існаванне самаабвешчаная Нагорна-Карабахская Рэспубліка.
- Членамі групы БРІКС сталі Егіпет, Эфіопія, Іран, Саудаўская Аравія і ААЭ.
- Адбылося землетрасенне ў Японскім моры, якое выклікала цунамі і прывяло да ахвяр у Японіі.
- 2 студзеня:
- Здзейснены замах на лідара Дэмакратычнай партыі Карэі Лі Чжэ Мёна.
- У аэрапорце Токіа здарылася сутыкненне двух самалётаў.
- 3 студзеня: У Кермане (Іран) падчас памятнай цырымоніі ў гадавіну гібелі генерала Касема Сулеймані прагрымелі два выбухі, загінулі людзі.
- 7 студзеня: Фільм «Опенгеймер» рэжысёра Крыстафера Нолана атрымаў прэмію «Залаты глобус» у катэгорыі «Найлепшы драматычны фільм».
- 9 студзеня:
- Прэм’ер-міністрам Францыі прызначаны Габрыэль Аталь, ён стаў самым маладым кіраўніком французскага ўрада.
- Пачаўся ўзброены канфлікт у Эквадоры паміж урадам і мафіёзнай групоўкай.
- 10 студзеня: У Папуа — Новай Гвінеі ўспыхнулі масавыя беспарадкі.
- 11 студзеня: Пачалося супрацьстаянне ў Ігл-Пас, канфлікт паміж федэральнымі ўладамі ЗША і штатам Тэхас, выкліканы міграцыйнай палітыкай.
- 12 студзеня: ЗША і Вялікабрытанія нанеслі авіяўдары па пазіцыях хусітаў у Емене.
- 14 студзеня: Фрэдэрык Х узышоў на сталец караля Даніі.
- 15 студзеня:
- Аргенцінец Ліянель Месі стаў уладальнікам узнагароды ФІФА найлепшаму футбалісту 2023 года.
- Іран нанёс ракетны ўдар па горадзе Эрбіль (Ірак).
- 16 студзеня: Іран нанёс ракетны ўдар па пакістанскай правінцыі Белуджыстан.
- 24 студзеня: У Белгародскай вобласці Расіі пацярпеў крушэнне расійскі ваенна-транспартны самалёт Іл-76.
- 25 студзеня:
- Суд у Маскве прысудзіў былога лідара ДНР Ігара Стралкова (Гіркіна) да зняволення.
- Прэм’ера расійскага фільма «Майстар і Маргарыта» рэжысёра Міхаіла Локшына паводле аднайменнага рамана Міхаіла Булгакава.
- 27 студзеня: Арына Сабаленка ў другі раз запар выйграла жаночы Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе.
Люты
[правіць | правіць зыходнік]- 3 лютага:
- Былога прэм’ер-міністра Пакістана Імрана Хана і яго жонку прысудзілі да пазбаўлення волі за хуткае вяселле пасля разводу.
- У Чылі абвешчана надзвычайнае становішча з-за лясных пажараў.
- 4 лютага: Спявачка Тэйлар Свіфт у чацвёрты раз стала пераможцай цырымоніі «Грэмі» ў катэгорыі «Альбом года».
- 7 лютага: За дзень да ўсеагульный выбараў у Пакістане адбыўся двайны тэракт.
- 8 лютага: Аляксандр Сырскі змяніў Валерыя Залужнага на пасадзе галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны.
- 10 лютага: Зборная Катара ў другі раз стала пераможцам Кубка Азіі па футболе.
- 17 лютага: Пераможцам прэміі Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў стаў Антон Францішак Брыль з кнігай «Мышыныя Каляды».
- 18 лютага: Адбылася 77-я цырымонія прысуджэння прэміі BAFTA за дасягненні ў вобласці кінематографа, найлепшым фільмам названы «Опенгеймер» рэжысёра Крыстафера Нолана.
- 22 лютага: Баржа сутыкнулася з мостам Лісіньша ў Гуанчжоу (Кітай), у выніку чаго ён абрынуўся.
- 24 лютага: 30-я цырымонія ўручэння прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША адбылася ў Лос-Анджэлесе, спецыяльную ўзнагароду за ўклад у кінематограф атрымала Барбра Стрэйзанд.
- 25 лютага: Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і дэпутатаў мясцовых Саветаў.
- 26 лютага: Завяршыўся 74-ы Берлінскі кінафестываль, галоўную ўзнагароду — Залатога мядзведзя — атрымаў фільм «Дагамея » рэжысёра Маці Дыоп .
- 29 лютага: Пажар у ГЦ «Green Cozy Cottage» (Дака, Бангладэш) прывёў да гібелі людзей.
Сакавік
[правіць | правіць зыходнік]- 1 сакавіка: Расійскі палітык Аляксей Навальны пахаваны ў Маскве.
- 2 сакавіка: Нідэрландка Фемке Бол другі раз за сезон абнавіла сусветны рэкорд у бегу на 400 метраў у памяшканні.
- 3 сакавіка:
- Здзейснены напады на турмы на Гаіці, узброеныя групоўкі змагаюцца за кантроль над Порт-о-Прэнсам, сталіцай краіны.
- Прэм’ер-міністрам Пакістана абраны Шахбаз Шарыф.
- 7 сакавіка: Швецыя стала трыццаць другім членам НАТА.
- 10 сакавіка: 96-я цырымонія ўручэння ўзнагарод кінапрэміі «Оскар» адбылася ў Лос-Анджэлесе, найлепшым фільмам названы «Опенгеймер» рэжысёра Крыстафера Нолана.
- 13 сакавіка: Еўрапейскі парламент прыняў Рэгламент аб штучным інтэлекце.
- 15 сакавіка: Стартавала Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024.
- 17 сакавіка: Прайшлі прэзідэнцкія выбары ў Расіі, перамогу атрымаў Уладзімір Пуцін.
- 20 сакавіка: Прэзідэнт В’етнама Во Ван Тхыонг адпраўлены ў адстаўку.
- 22 сакавіка:
- Узброеныя сілы Расіі нанеслі авіяцыйны ўдар па Украіне, пашкоджана і спыніла работу ДнепраГЭС.
- Здзейснены тэракт у «Крокус Сіці Холе» ў горадзе Краснагорску Маскоўскай вобласці Расіі.
- 23 сакавіка: У складзе экіпажа касмічнага карабля «Саюз МС-25» да МКС адправілася Марына Васілеўская, першая беларуская жанчына-касманаўт.
- 26 сакавіка: Пасля сутыкнення з кантэйнеравозам абрынуўся мост імя Фрэнсіса Скота Кі ў амерыканскім Балтымары.
- 28 сакавіка: На шляху з Батсваны ў ПАР трапіў у ДТЗ пасажырскі аўтобус, загінула 45 чалавек.
Красавік
[правіць | правіць зыходнік]- 1 красавіка: ВПС Ізраіля нанеслі авіяўдар па консульстве Ірана ў Дамаску.
- 2 красавіка: Ліндсей Хардынг названа трэнерам года NBA G League, стала першай жанчынай, што атрымала гэтую ўзнагароду.
- 3 красавіка: На Тайвані здарылася землетрасенне, якое стала наймацнейшым за апошнюю чвэрць стагоддзя.
- 5 красавіка:
- Падчас штурму пасольства Мексікі ў Кіта затрыманы былы віцэ-прэзідэнт Эквадора Хорхе Глас.
- У выніку паводкі на рацэ Урал прарвана дамба ў расійскім горадзе Орск.
- 6 красавіка: З МКС вярнулася на Зямлю Марына Васілеўская, першая беларуская жанчына-касманаўт.
- 7 красавіка: Ля паўночнага ўзбярэжжа Мазамбіка затанула лодка, больш за сто чалавек загінулі.
- 8 красавіка: Поўнае сонечнае зацьменне назіралася ў Паўночнай Амерыцы.
- 13 красавіка: Іран і яго саюзнікі нанеслі ўдар балістычнымі ракетамі і дронамі па тэрыторыі Ізраіля.
- 14 красавіка:
- Літоўскі атлет Мікалас Алекна пабіў сусветны рэкорд у кіданні дыска, які трымаўся трыццаць восем гадоў.
- Форвард «Калгары Флэймз» Ягор Шаранговіч усталяваў новы рэкорд па выніковых балах сярод беларускіх хакеістаў за адзін сезон у НХЛ.
- «Баер» з Леверкузена стаў чэмпіёнам германскай футбольнай Бундэслігі ўпершыню за сваю 120-гадовую гісторыю.
- 16 красавіка:
- Разбураны пажарам гістарычны будынак Капенгагенскай біржы — Бёрсен.
- Моцныя дажджы і навальніцы прывялі да паводкі ў краінах Персідскага заліва.
- 20 красавіка: NASA аднавіла атрыманне даных аб стане сістэм касмічнага апарата «Вояджэр-1», які пакінуў Сонечную сістэму.
- 22 красавіка: Міланскі «Інтэр» у дваццаты раз выйграў чэмпіянат Італіі па футболе.
- 24 красавіка: VII Усебеларускі народны сход пачаў сваю работу ў Мінску.
- 27 красавіка: «Мяшкоў Брэст» у шаснаццаты раз выйграў чэмпіянат Беларусі па гандболе.
Май
[правіць | правіць зыходнік]- 1 мая:
- Абрынуўся ўчастак хуткаснай дарогі ў Мэйчжоу на поўдні Кітая, гэтаму папярэднічалі моцныя залевы.
- У бразільскім штаце Рыу-Гранды-ду-Сул абвешчана надзвычайнае становішча з-за паводкі.
- 3 мая: Кітайская аўтаматычная міжпланетная станцыя «Чан’э-6» стартавала да Месяца.
- 4 мая: Амерыканская спявачка Мадонна дала ў Рыа-дэ-Жанэйра найвялікшы канцэрт за кар’еру, шоу наведала 1,6 мільёна чалавек.
- 6 мая: Польскі суддзя Томаш Шміт запытаў палітычнага прытулку ў Беларусі.
- 10 мая: Сонечныя буры выклікалі палярныя ззянні ў нізкіх шыротах.
- 11 мая: Фінал конкурсу песні «Еўрабачанне» прайшоў у Швецыі, перамогу атрымаў прадстаўнік Швейцарыі Nemo з песняй «The Code ».
- 15 мая:
- Праз беспарадкі супраць паправак у Канстытуцыю ў Новай Каледоніі ўведзена надзвычайнае становішча.
- Прэм’ер-міністр Сінгапура Лі Сяньлун сышоў у адстаўку пасля амаль дваццаці год знаходжання на пасадзе.
- Здзейснены замах на на Прэм’ер-міністра Славакіі Роберта Фіца, палітык шпіталізаваны з агнястрэльнымі раненнямі.
- 18 мая:
- «Мінчанка» ў адзінаццаты раз выйграла чэмпіянат Беларусі па валейболе сярод жанчын.
- Украінец Аляксандр Усік перамог у паядынку за тытул чэмпіёна свету па боксе ў цяжкай вазе паводле версіі WBC, ён завалодаў чэмпіёнскімі тытуламі ў чатырох найбольш прэстыжных прафесійных баксёрскіх арганізацыях.
- 19 мая:
- У выніку крушэння верталёта ва Усходнім Азербайджане загінуў Прэзідэнт Ірана Ібрагім Раісі разам з міністрам замежных спраў і некалькімі чыноўнікамі.
- У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга адбылася спроба дзяржаўнага перавароту.
- 21 мая: Набыў моц Рэгламент Еўрапейскага Саюза аб штучным інтэлекце.
- 22 мая: У фінальным матчы Лігі Еўропы УЕФА ў Дубліне італьянская «Аталанта» атрымала перамогу над «Баерам», перарваўшы рэкордную серыю нямецкага клуба без паражэнняў.
- 24 мая:
- Апоўзень з гары Мунгала ў Папуа — Новай Гвінеі прывёў да гібелі людзей.
- Баскетбольны клуб «Мінск» у шаснаццаты раз запар стаў чэмпіёнам Беларусі.
- 25 мая:
- Закрыўся 77-ы Канскі кінафестываль, Залатую пальмавую галіну атрымаў фільм «Анора» рэжысёра Шона Бэйкера.
- Завяршыла сезон польская футбольная Экстракляса, чэмпіёнам упершыню стала «Ягелонія» з Беластока.
- Гродзенскі «Нёман» выйграў матч за Кубак Беларусі па футболе.
- Расійская армія нанесла шэраг авіяракетных удараў па Харкаву.
- 26 мая:
- Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай у Чэхіі завяршыўся перамогай зборнай гаспадароў.
- Дзеючы галава дзяржавы Гітанас Наўседа атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Літве.
- 27 мая: Прайшлі выбары ў Каардынацыйную раду, арганізаваныя беларускай апазіцыяй.
- 30 мая: Экс-прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прызнаны вінаватым па ўсіх пунктах абвінавачваннях у падробцы фінансавай дакументацыі.
Чэрвень
[правіць | правіць зыходнік]- 1 чэрвеня: У фінале Лігі чэмпіёнаў УЕФА мадрыдскі «Рэал» здабыў пятнаццаты тытул у гісторыі.
- 2 чэрвеня: Прэзідэнтам Мексікі абрана Клаўдзія Шэйнбаум, упершыню на гэту пасаду абралі жанчыну.
- 4 чэрвеня: Модуль кітайскай касмічнай станцыі «Чан’э-6» з узорамі грунту ўзляцеў з адваротнага боку Месяца.
- 5 чэрвеня: Амерыканскі пілатаваны карабель «Boeing Starliner» упершыню стартаваў да Міжнароднай касмічнай станцыі.
- 8 чэрвеня: Польская тэнісістка Іга Свёнтак у трэці раз запар стала пераможцай Адкрытага чэмпіянату Францыі.
- 9 чэрвеня: Нарэндра Модзі ў трэці раз заступіў на пасаду Прэм’ер-міністра Індыі.
- 10 чэрвеня: У выніку крушэння ваеннага транспартніка ў Малаві загінулі дзевяць чалавек, у тым ліку віцэ-прэзідэнт Саўлас Чыліма.
- 12 чэрвеня:
- У Мангафе (Кувейт) у шасціпавярховым жылым будынку здарыўся пажар, які забраў жыцці 50 замежных рабочых.
- Караблекрушэнне на рацэ Ква ў ДР Конга прывяло да гібелі людзей.
- 14 чэрвеня: Чэмпіянат Еўропы па футболе стартаваў у Германіі.
- 16 чэрвеня:
- Мірная канферэнцыя па Украіне завяршылася ў Швейцарыі.
- Спецназам ліквідаваны тэрарысты, якія захапілі двух закладнікаў у следычым ізалятары Растова-на-Доне (Расія).
- 17 чэрвеня: Баскетбалісты «Бостан Селтыкс» сталі чемпіёнамі НБА ў рэкордны васямнаццаты раз.
- 18 чэрвеня:
- 20 чэрвеня: Пірэнейскіх рысей выключылі са спісу відаў пад пагрозай вымірання і класіфікавалі як уразлівы від.
- 23 чэрвеня: У Дзербенце і Махачкале (Расія) здзейснена серыя тэрарыстычных нападаў.
- 24 чэрвеня:
- Высокі суд Англіі і Уэльса выпусціў журналіста, заснавальніка WikiLeaks Джуліяна Асанжа пад заклад.
- Каманда «Фларыда Пантэрз» упершыню выйграла Кубак Стэнлі .
- 25 чэрвеня: Модуль кітайскага зонда «Чан’э-6» прызямліўся, даставіўшы першыя ў свеце ўзоры грунту, сабраныя з адваротнага боку Месяца.
- 26 чэрвеня:
- Закрыўся інтэрнэт-сэрвіс ICQ.
- У Балівіі адбылася спроба дзяржаўнага перавароту.
- 27 чэрвеня: Міністрам замежных спраў Беларусі прызначаны Максім Рыжанкоў.
Ліпень
[правіць | правіць зыходнік]- 2 ліпеня: У індыйскім штаце Утар-Прадэш у цісканіне загінула больш за сто чалавек.
- 4 ліпеня: Беларусь стала членам Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
- 5 ліпеня:
- На прэзідэнцкіх выбарах у Іране перамогу атрымаў Масуд Пезешкіян.
- Прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі стаў лідар Лейбарысцкай партыі Кір Стармер.
- 7 ліпеня: Украінская лёгкаатлетка Яраслава Магучых усталявала сусветны рэкорд у скачках у вышыню сярод жанчын.
- 8 ліпеня: Узброеныя Сілы Расійскай Федэрацыі здзейснілі ракетны абстрэл Украіны, атакаваны Кіеў і іншыя гарады.
- 13 ліпеня: На перадвыбарчым мітынгу ў Пенсільваніі здзейснены замах на былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
- 14 ліпеня:
- На тэрыторыю Беларусі абрынуўся ўраган, найбольш пацярпела Гомельская вобласць.
- Чэмпіянат Еўропы па футболе ў Германіі завяршыўся перамогай зборнай Іспаніі.
- Футбольная зборная Аргенціны ў шаснаццаты раз выйграла Кубак Амерыкі.
- 16 ліпеня: У Бангладэш у ходзе студэнцкіх пратэстаў за адмену сістэмы квот загінулі больш за сто чалавек, у краіне ўведзена каменданцкая гадзіна і абмежаваны інтэрнэт.
- 18 ліпеня: Урсула фон дэр Ляен пераабрана старшынёй Еўрапейскай камісіі на другі тэрмін.
- 19 ліпеня: Здарыўся глабальны тэхнічны збой у рабоце Windows.
- 21 ліпеня: Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн выйшаў з прэзідэнцкай гонкі 2024 года.
- 25 ліпеня: Тайфун «Гаемі» абрынуўся на ўзбярэжжа кітайскай правінцыі Фуцзянь.
- 26 ліпеня: Цырымонія адкрыцця Летніх Алімпійскіх гульняў прайшла ў Парыжы.
Жнівень
[правіць | правіць зыходнік]- 1 жніўня: Расія і заходнія краіны правялі абмен зняволенымі.
- 2 жніўня: Іван Літвіновіч стаў першым у гісторыі скачкоў на батуце двукразовым алімпійскім чэмпіёнам.
- 3 жніўня:
- Амерыканская плыўчыха Кэці Ледэкі стала дзевяціразовай алімпійскай чэмпіёнкай, зраўняўшыся па колькасці тытулаў з Ларысай Латынінай.
- Нямецкая конніца Ізабель Верт стала першай спартсменкай, якая выйграла залатыя медалі на сямі Алімпійскіх гульнях.
- Першыя ў гісторыі залатыя алімпійскія медалі для Сент-Люсіі выйграла Жульен Альфрэд, а для Дамінікі — Тэа Лафон.
- 4 жніўня: Масавыя пратэсты ў Бангладэш, у выніку сутыкненняў загінулі дзясяткі асоб.
- 5 жніўня: Прэм’ер-міністр Бангладэш Шэйх Хасіна падала ў адстаўку і пакінула краіну. Камандуючы арміяй Вакер-Уз-Заман аб’явіў аб стварэнні часовага ўрада.
- 9 жніўня: Пад Сан-Паўлу (Бразілія) пацярпеў крушэнне самалёт ATR 72.
- 11 жніўня: Завяршыліся Алімпійскія гульні ў Парыжы, перамогу ў медальным заліку атрымала каманда ЗША.
- 14 жніўня: Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла эпідэмію воспы малпаў надзвычайнай сітуацыяй.
- 16 жніўня: Прэм’ер-міністрам Тайланда абрана Пхетхангтхан Чынават.
- 24 жніўня:
- Ля Порт-Судана абрынулася плаціна Арбаат.
- Джыхадзісты здзейснілі масавае забойства ў дэпартаменце Барсалаго (Буркіна-Фасо).
- 28 жніўня:
- Цырымонія адкрыцця Летніх Паралімпійскіх гульняў адбылася ў Парыжы.
- Пракуратура Парыжа паведаміла аб узяцці генеральнага дырэктара месенджара Telegram Паўла Дурава пад судовы нагляд.
Верасень
[правіць | правіць зыходнік]- 1 верасня: Упершыню з пачатку Другой сусветнай вайны ў Еўропе, крайне правая палітычная партыя «Альтэрнатыва для Германіі» перамагла на выбарах.
- 2 верасня: Судовы працэс па справе Дамініка Пеліко пачаўся ў Авіньёнскім судзе ў Францыі.
- 3 верасня:
- У выніку расійскага ракетнага ўдару па Ваенным інстытуце ў Палтаве загінула звыш пяцідзесяці асоб.
- Плывец Ігар Бокі выйграў дваццаць першы залаты медаль на Паралімпійскіх гульнях.
- 4 верасня: Тайфун «Ягі» наблізіўся да паўднёвага ўзбярэжжа Кітая, а адтуль накіраваўся ў бок В’етнама.
- 5 верасня: Прэм'ер-міністрам Францыі прызначаны Мішэль Барнье.
- 7 верасня:
- Завяршыўся 81-ы Венецыянскі кінафестываль, Залатога льва атрымаў фільм «Пакой па суседстве» рэжысёра Педра Альмадовара.
- Арына Сабаленка стала пераможцай Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе.
- У Францыі пачаліся пратэсты супраць прызначэння Мішэля Барнье прэм’ер-міністрам.
- 8 верасня: Завяршыліся Летнія Паралімпійскія гульні 2024 ў Парыжы.
- 13 верасня: Пахаладанне і атмасферныя ападкі выклікалі паводкі ў Цэнтральнай Еўропе.
- 17 верасня: Атрады ісламістаў напалі на Бамако, сталіцу Малі.
- 20 верасня: Упершыню Суперкубак Беларусі па валейболе выйграла гомельская «Энергія».
- 23 верасня:
- На Зямлю вярнуўся расійскі касманаўт Алег Кананенка, усталяваўшы рэкорд па працягласці касмічных палётаў.
- Прэзідэнтам Шры-Ланкі пасля перамогі на агульнанацыянальных выбарах стаў Анура Кумара Дысанаяке.
- Ізраіль пачаў масавыя бамбардзіроўкі Лівана.
- 26 верасня: Ураган «Хелен» выклікаў паводкі і разбурэнні на паўднёвым усходзе ЗША.
- 27 верасня: З-за праліўных дажджоў Непал ахапілі паводкі.
Кастрычнік
[правіць | правіць зыходнік]- 1 кастрычніка:
- Марк Рутэ займае пасаду Генеральнага сакратара НАТА.
- Прэм’ер-міністрам Японіі стаў Сігэру Ісіба.
- Ізраільская армія ўварвалася ў Ліван для барацьбы з групоўкай «Хезбала».
- Іран нанёс ракетны ўдар па Ізраілі.
- 2 кастрычніка: Назіралася кольцападобнае сонечнае зацьменне.
- 3 кастрычніка:
- Вялікабрытанія абвясціла, што адмаўляецца ад суверэнітэту над архіпелагам Чагас і перадае яго Маўрыкію.
- На поўдзень Босніі і Герцагавіны абрынуліся паводкі.
- 9 кастрычніка: Ураган «Мілтан» абрынуўся на Фларыду.
- 10 кастрычніка: Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры стала карэйская пісьменніца Хан Ган.
- 11 кастрычніка: Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру стала арганізацыя «Ніхон Хіданкё».
- 12 кастрычніка: Даўгаперыядычная камета C/2023 A3 (Цзыцзіньшань — ATLAS) з воблака Оарта максімальна зблізілася з Зямлёй.
- 13 кастрычніка: Кенійка Рут Чэпнгеціч на Чыкагскім марафоне ўстанавіла сусветны жаночы рэкорд у марафонскім бегу.
- 14 кастрычніка: Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па эканоміцы сталі Даран Аджэмаглу, Сайман Джонсан і Джэймс Робінсан.
- 15 кастрычніка: Выбух бензавоза ў Маджаі ў Нігерыі прывёў да шматлікіх ахвяр.
- 16 кастрычніка:
- Адкрыўся для наведвальнікаў Вялікі Егіпецкі музей у Гізе.
- Ізраільскай арміяй забіты Ях’я Сінвар, лідар палесцінскага руху ХАМАС у сектары Газа.
- 20 кастрычніка: На рэферендуме ўхвалены папраўкі ў Канстытуцыю Малдовы, якімі стратэгічнай мэтай краіны абвяшчаецца членства ў Еўрапейскім Саюзе.
- 21 кастрычніка: Экс-прэзідэнт Перу Алехандра Таледа прысуджаны да турэмнага зняволення за карупцыю.
- 23 кастрычніка: Здзейснены тэракт у штаб-кваэры турэцкай кампаніі Türk Havacılık ve Uzay Sanayii.
- 24 кастрычніка: Прэмія імя Сахарава «За свабоду думкі» прысуджана венесуэльскім палітыкам Марыі Карыне Мачада і Эдмунда Гансалесу.
- 26 кастрычніка:
- Ізраільская армія нанесла ўдары па тэрыторыі Ірана.
- Тайфун «Трамі», які нанёс урон Філіпінам, дасягнуў максімальнай інтэнсіўнасці, набліжаючыся да ўзбярэжжа В’етнама.
- 28 кастрычніка:
- Узнагарода «Залаты мяч» прысуджана Радрыга Эрнандэсу (сярод мужчын) і Айтане Банмаці (сярод жанчын).
- Археолагі абвясцілі аб знаходжанні ў мексіканскім штаце Кампечэ руін другога па велічыні на паўвостраве Юкатан старажытнага горада майя — Валерыяна.
- 29 кастрычніка: Шторм, які абрынуўся на Іспанію, выклікаў паводкі, разбурэнні і чалавечыя ахвяры.
Лістапад
[правіць | правіць зыходнік]- 3 лістапада: Мая Санду пераабрана Прэзідэнтам Рэспублікі Малдова на другі тэрмін.
- 5 лістапада: Кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША.
- 8 лістапада: У некалькіх раёнах Амстэрдама прайшлі яўрэйскія пагромы.
- 9 лістапада: Здзейснены тэракт на чыгуначнай станцыі Квета (правінцыя Белуджыстан, Пакістан).
- 11 лістапада: Здзейснены наезд на натоўп у кітайскім Чжунхаі.
- 12 лістапада: Архібіскуп Кентэрберыйскі Джасцін Уэлбі абвясціў аб сваёй адстаўцы.
- 16 лістапада: Здзейснены нажавы напад у каледжы ва Усі (Кітай).
- 19 лістапада: Вынесены прысуд лідарам пратэстаў 2019—2020 гадоў у Ганконгу.
- 20 лістапада: Адбыўся рэліз камп’ютарнай гульні S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl.
- 21 лістапада:
- Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт Прэм’ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху і былога міністра абароны краіны Ёва Галанта за меркаваныя злачынствы, звязаныя з вайной у сектары Газа.
- Здзейснены напад на аўтакалону ў пакістанскай правінцыі Хайбер-Пахтунхва.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 5 студзеня: Марыа Загала, бразільскі футбаліст, чатырохразовы чэмпіён свету па футболе, як ігрок і трэнер.
- 7 студзеня: Франц Бекенбаўэр, нямецкі футбаліст, чэмпіён свету, як ігрок і трэнер, двухразовы ўладальнік тытула футбаліста года ў Еўропе.
- 6 лютага: Себасцьян Піньера, эканаміст, інвестар і палітык. Прэзідэнт Чылі (2010—2014).
- 11 лютага: Келвін Кіптум, кенійскі лёгкаатлет, сусветны рэкардсмен у марафонскім бегу.
- 16 лютага: Аляксей Навальны, расійскі палітык, зняволены.
- 27 лютага: Мікалай Рыжкоў, савецкі і расійскі дзяржаўны і партыйны дзеяч, Старшыня СМ СССР (1985—1991).
- 29 лютага: Браян Малруні, канадскі палітык і адвакат, Прэм’ер-міністр Канады (1984—1993).
- 18 сакавіка: Канстанцін Кальцоў, беларускі хакеіст, трэнер.
- 8 красавіка: Пітэр Хігс, брытанскі фізік-тэарэтык.
- 19 мая: Ібрагім Раісі, Прэзідэнт Ірана.
- 7 чэрвеня: Уільям Элісан Андэрс, амерыканскі астранаўт.
- 22 чэрвеня: Лідзія Сымонаўна Савік, беларуская літаратуразнаўца.
- 24 чэрвеня: Дзяніс Уладзіміравіч Сідарэнка, беларускі дыпламат.
- 1 ліпеня: Васіль Апанасавіч Равяка, Герой Беларусі, работнік сельскай гаспадаркі.
- 31 ліпеня: Ісмаіл Ханія, палесцінскі палітык, кіраўнік палітбюро ХАМАС.
- 18 жніўня: Ален Дэлон, французскі кінаакцёр.
- 11 верасня: Альберта Фухіморы, палітык, Прэзідэнт Перу (1990—2000).
- 27 верасня: Мэгі Сміт, брытанская актрыса.
- 14 кастрычніка: Філіп Зімбарда, амерыканскі псіхолаг.
- 18 кастрычніка: Генадзь Апанасавіч Цыхун, беларускі мовазнавец.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Международные годы (руск.). www.un.org (6 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2020. Праверана 13 студзеня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]2024 на Вікісховішчы |