[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

BAFTA

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прэмія «БАФТА»
англ.: BAFTA Awards
Тып мастацкая ўстанова[d] і дабрачынная арганізацыя[d]
Заснаванне 1947
Краіна  Вялікабрытанія
Месца
Сайт Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

BAFTA (бел.: БАФТА) — прэмія Брытанскай акадэміі кіно і тэлевізійных мастацтваў (англ.: The British Academy of Film and Television Arts), якая ўручаецца за дасягненні ў наступных галінах: кінематаграфія, тэлебачанне, камп’ютарныя гульні, мастацтва для дзяцей.

Акадэмія была ўтворана 16 красавіка 1947 года пад кіраўніцтвам Дэвіда Ліна. У год утварэння і да 1976 акадэмія называлася Брытанскай Акадэміяй кіно. У 1958 годзе да акадэміі далучылася Гільдыя тэлевізійных прадзюсараў, а з 1976 года пачала называцца Брытанскай акадэміяй кіно і тэлевізійных фільмаў. Лаўрэаты ў якасці прыза атрымліваюць залатую маску.

Цырымоніі ўручэння кінематаграфічных узнагарод Брытанскай акадэміі кіно і тэлевізійных мастацтваў — нараўне з прысуджэннем прэміі «Залаты глобус», лаўрэатаў якой выбіраюць члены Асацыяцыі замежнай прэсы Галівуду, — з’яўляюцца своеасаблівай генеральнай рэпетыцыяй «Оскара», бо ў большасці выпадкаў яны апярэджваць вынікі галасавання членаў Амерыканскай акадэміі кінамастацтва.

Упершыню прэмія была ўручана ў 1948 годзе ў Лондане. З 2000 года прэмія носіць імя The Orange British Academy Film and Television Awards — кампаніі — аператара сотавай сувязі Orange, якая зрабілася афіцыйным спонсарам цырымоніі ўручэння ўзнагарод c 1998 года. У сувязі з гэтым і былі зрушаныя тэрміны правядзення ўрачыстасці — з красавіка на люты.

Зноскі