29 снежня
29 снежня — трыста шэсцьдзесят трэці (трыста шэсцьдзесят чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← снежань → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 | |||||
2024 |
Падзеі
правіць- 418: Баніфацый I абраны Папам Рымскім.
- 1845: Тэхас стаў 28-м штатам ЗША.
- 1911: Сунь Ятсен быў абраны часовым прэзідэнтам Кітайскай рэспублікі.
- 1947: Абвешчана пра аднаўленне дзейнасці Рады БНР на чале з Міколам Абрамчыкам.
- 1967: Джон Арчыбальд Уілер упершыню ўжыў у публічнай лекцыі тэрмін «чорная дзірка».
- 1989: Вацлаў Гавел стаў прэзідэнтам Чэхаславакіі.
Нарадзіліся
правіць- 1692: Франц Георг Херман, нямецкі мастак
- 1709: Лізавета Пятроўна, імператрыца расійская (пам. 5.1.1762)
- 1809: Уільям Гладстан, прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі (пам. 19.5.1898)
- 1842: Восіп Лунц, беларускі ўрач і навуковец
- 1863: Міхал Дзявочка, беларускі спартсмен-веласіпедыст
- 1883: Яўген Барычэўскі, беларускі літаратуразнавец і перакладчык (пам. 12.9.1934)
- 1896: Хасэ Давід Альфара Сікейрас, мексіканскі мастак, палітычны актывіст (пам. 6.1.1974)
- 1921: Добрыца Чосіч, сербскі пісьменнік, грамадскі дзеяч
- 1923: Лілі Эберт, брытанская пісьменніца
- 1953: Дэн Лідзюнь, кітайская спявачка (пам. 8.5.1995)
- 1956: Мікалай Андрэеў, рэжысёр Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек
Памерлі
правіць- 1825: Жак-Луі Давід, французскі мастак (нар. 30.8.1748)
- 1884: Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, беларускі паэт і драматург (нар. 4.2.1808)
- 1924: Карл Шпітэлер, швейцарскі паэт, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (нар. 24.4.1845)
- 1929: Вільгельм Майбах, нямецкі аўтаканструктар і прадпрымальнік (нар. 9.2.1846)
- 1941: Луіс Майкл Эйлшэміус, амерыканскі мастак
- 1986: Андрэй Таркоўскі, расійскі кінарэжысер, сцэнарыст (нар. 4.4.1932)