25 снежня
25 снежня — трыста пяцьдзясят дзявяты (трыста шасцідзесяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← снежань → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 | |||||
2024 |
Падзеі
правіць- 336: Першае дакументальна пацверджанае святкаванне Раства Хрыстова ў Рыме.
- 785: Відукінд быў ахрышчаны пасля таго, як ён капітуляваў перад франкамі.
- 800: Карл Вялікі каранаваны як імператар Рымскай імперыі.
- 967: Атон II быў каранаваны ў Рыме як су-імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі.
- 983: Атон III быў каранаваны як кароль Германіі.
- 1046: Генрых III Чорны быў каранаваны ў Рыме як імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі.
- 1076: Баляслаў II Смелы быў каранаваны як кароль Польшчы.
- 1795: Створана Слонімская губерня ў Расійскай імперыі.
- 1939: Пастановай Саўнаркама БССР Белавежская пушча аб’яўлена дзяржаўным запаведнікам.
- 1946: У Маскве на эксперыментальным ўран-графітным рэактары ажыццёўлена першая ў Савецкім Саюзе ланцуговая ядзерная рэакцыя.
- 1951: Зацверджаны сцяг БССР.
- 1962: Горад Дрыса Віцебскай вобласці атрымаў назву Верхнядзвінск.
- 1979: У Афганістан былі ўведзены савецкія войскі.
- 1987: Заснаваны Мінскі тэатр гумару «Хрыстафор».
- 1991: Міхаіл Гарбачоў пайшоў у адстаўку з пасады прэзідэнта СССР.
- 2003: На тэрыторыі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» пачала працаваць рэзідэнцыя Дзеда Мароза.
Нарадзіліся
правіць- 1250: Іаан IV Ласкарыс, візантыйскі імператар (пам. каля 1305)
- 1564: Абрахам Блумарт, нідэрландскі жывапісец
- 1616: Крысціян Гофман фон Гофмансвальдау, нямецкі паэт (пам. 18.4.1679)
- 1709: Жульен Афрэ дэ Ламетры, французскі ўрач і філосаф (пам. 11.11.1751)
- 1799: Мануэль Бульнес, прэзідэнт Чылі
- 1876: Мухамед Алі Джына, пакістанскі дзяржаўны дзеяч
- 1884: Сэмюэл Хэлперт, амерыканскі жывапісец
- 1885: Вячаслаў Антонавіч Селях-Качанскі, беларускі оперны спявак
- 1892: Ота Небель, нямецкі мастак
- 1895: Яўхім Кіпель, беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, педагог, публіцыст (пам. 27.7.1969)
- 1916: Святаслаў Коўш, беларускі рэлігійна-грамадскі дзеяч, пісьменнік (пам. 5.11.1997)
- 1918: Зінаіда Ігнатаўна Канапелька, беларуская актрыса (пам. 27.5.1997)
- 1918: Анвар Садат, прэзідэнт Егіпта, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (пам. 6.10.1981)
- 1924: Атал Біхары Ваджпаі, індыйскі палітычны дзеяч
- 1927: Рам Нараян, індыйскі музыкант
- 1928: Эдуард Шэварднадзэ, савецкі і грузінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч (пам. 7.7.2014)
- 1949: Андраш Золтан, венгерскі беларусіст
- 1972: Віталь Сіліцкі, беларускі палітолаг (пам. 11.6.2011)
Памерлі
правіць- 1086: Юдзіта Ураціслаўна, княгіня польская (нар. 1050-я)
- 1156: Сверкер I, кароль Швецыі
- 1635: Самюэль дэ Шамплейн, французскі гідрограф, даследчык Канады (нар. 1567)
- 1893: Ігнат Храпавіцкі, паэт і фалькларыст (нар. 31.7.1817)
- 1946: Анры Ле Факанье, французскі мастак
- 1977: Чарлі Чаплін, акцёр-комік, рэжысёр і прадзюсар (нар. 16.4.1889)
- 1980: Сяргей Дзяргай, беларускі паэт і перакладчык (нар. 17 або 27.9.1907)
- 1989: Нікалае Чаўшэску, прэзідэнт Румыніі (нар. 26.1.1918)
- 1997: Джорджа Стрэлер, італьянскі тэатральны рэжысёр (нар. 14.8.1921)
- 2014: Мэры Фрэнсіс Лаян, брытанскі генетык
- 2016: Джордж Майкл, брытанскі спявак
- 2016: Вера Рубін, амерыканскі астраном
- 2020: Яан Раэтс, эстонскі кампазітар
Святкуюць
правіць- Ражство Хрыстова ў цэрквах, якія карыстаюцца грыгарыянскім календаром.
- Аб'яднанае каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі — традыцыйны зварот яе каралеўскай вялікасці Елізаветы II да народа Брытанскай Садружнасці і Аб’яднанага каралеўства;
- Мазамбік, дзень сям’і.
- Дзень канстытуцыі Кітайскай Рэспублікі, наступнікам якой з’яўляецца Тайвань.
- Турцыя — Дзень вызвалення г. Газіянтэп, 1921.