12 верасня
(Пасля перасылкі з 12.9)
12 верасня — дзвесце пяцьдзясят пяты (дзвесце пяцьдзясят шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← верасень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | ||||||
2024 |
Падзеі
правіць- 654: Папа Марцін I прадстаў перад судом. Ён быў прыгавораны да пакарання смерцю, але потым прыгавор быў заменены на пажыццёвую ссылку ў Херсанес, Крым.
- 1185: Візантыйскі імператар Андронік I Камнін зрынуты і забіты натоўпам на іпадроме ў Канстанцінопалі.
- 1485: Маскоўскія войскі ўзялі Цвер, Цвярское княства пазбаўлена незалежнасці.
- 1683: Адбылася бітва пры Каленбергу, войскі Рэчы Паспалітай і Свяшчэннай Рымскай імперыі на чале з каралём і вялікім князем Янам Сабескім нанеслі паражэнне асманскім войскам, якія аблажылі Вену.
- 1723: Персія саступіла Расіі ўзбярэжжа Каспійскага мора з горадам Баку.
- 1724: У Троіца-Сергіеву лаўру перанесены мошчы Аляксандра Неўскага.
- 1733: Станіслаў Ляшчынскі абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.
- 1759: Брытанскія салдаты захапілі горад Квебек.
- 1799: Шэйх Дэрбента Алі-хан прыняў рускае падданства.
- 1817: У Мітаве (сучасная Елгава) ў прысутнасці расійскага імператара Аляксандра I урачыста абвешчана аб вызваленні сялян Курляндыі з прыгоннай залежнасці.
- 1832: На Палацавай плошчы Санкт-Пецярбурга ўсталявана Аляксандраўская калона ў гонар перамогі над Напалеонам.
- 1848: Швейцарыя, якая да гэтага ўяўляла сабой саюз асобных кантонаў, ператварылася ў федэратыўную дзяржаву.
- 1890: Заснаваны горад Солсберы (сучасны Харарэ).
- 1942: Газета «Minsker Zeitung», якая выходзіла ў акупаваным нацыстамі Мінску, пад рубрыкай «Менскі кур’ер» пачала публікаваць зводкі на беларускай мове.
- 1995: Збіццё паветранага шара D-Caribbean над Беларуссю.
- 1999: Інданезія дала згоду на ўвод міжнародных міратворчых сіл ва Усходні Тымор.
- 2014: Выйшаў дэбютны студыйны альбом гурта «Brutto» «Underdog».
Нарадзіліся
правіць- 1494: Францыск I, кароль Францыі
- 1729: Іван Галянішчаў-Кутузаў, рускі паэт, адмірал, прэзідэнт Адміралцейств-калегіі.
- 1838: Артур Аўверс, нямецкі астраном
- 1858: Фернан Кнопф, бельгійскі мастак
- 1893: Паўліна Мядзёлка, дзяячка беларускай культуры (пам. 13.2.1974)
- 1897: Ірэн Жаліё-Кюры, французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1935)
- 1920: Аляксандр Кобздзей, польскі мастак
- 1921: Станіслаў Лем, польскі пісьменнік-фантаст
- 1929: Мікалай Матукоўскі, беларускі драматург
- 1944: Уладзімір Співакоў, расійскі скрыпач, дырыжор
- 1945: Рыгор Семашкевіч, беларускі пісьменнік і літаратуразнавец (пам. 11.6.1982)
- 1961: Мілен Фармер, французская спявачка
- 1981: Юсефіна Барнебуш, шведская актрыса
Памерлі
правіць- 1213: Педра II Каталік, кароль Арагона
- 1263: Міндоўг, вялікі князь літоўскі
- 1362: Інакенцій VI, Папа Рымскі
- 1612: Пётр Скарга, каталіцкі святар, багаслоў
- 1612: Васіль Шуйскі, рускі цар
- 1764: Жан-Філіп Рамо, французскі кампазітар
- 1812: Пётр Баграціён, расійскі военачальнік
- 1831: Дзіпэнся Іку, японскі пісьменнік
- 1874: Франсуа П'ер Гіём Гізо, французскі гісторык, дзяржаўны дзеяч
- 1929: Яніс Райніс, латышскі паэт, драматург (нар. 30.8(11.9).1865)
- 1933: Антон Каменскі, беларускі, польскі і французскі ілюстратар і графік (нар. 21.7.1860)
- 1934: Яўген Барычэўскі, беларускі літаратуразнавец і перакладчык (нар. 17.12.1883)
- 1953: Хуга Шмайсер, нямецкі канструктар стралковай зброі (нар. 24.9.1884)
- 1973: Ота Небель, нямецкі мастак
- 2010: Клод Шаброль, французскі кінарэжысёр
- 2013: Ота Зандэр, нямецкі акцёр
Святкуюць
правіць- Каба-Вердэ: Нацыянальны дзень
- Мэрыленд, ЗША: Дзень абаронцаў
- Эфіопія: Дзень нацыянальнай рэвалюцыі