Polandball
Polandball (Польшар) — інтэрнэт-мем, які ўпершыню быў створаны карыстальнікамі радзелу /INT/ нямецкага іміджборда Krautchan.net у другой палове 2009 года. Дадзены мем звязаны з вялікай колькасцю інтэрнэт-коміксаў, персанажамі якіх выступаюць розныя краіны, намаляваныя ў выглядзе афарбаваных ў колеры нацыянальнага сцяга шароў (countryballs). Polandball/Польшар з'яўляецца першым і найбольш вядомым персанажам такіх коміксаў.
Polandball
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З'яўленне Polandball'а звязана з кібервайной, якая мела месца ў жніўні 2009 года паміж польскімі карыстальнікамі інтэрнэту і астатнім светам на сайце drawball.com. Дадзены сэрвіс прапануе сваім наведвальнікам віртуальнае палатно ў форме шара, на якім можна маляваць — прычым можна маляваць над малюнкамі, створаных іншымі. У польскім інтэрнэт-асяроддзі ўзнікла ідэя намаляваць на шары сцяг Польшчы, што і было ажыццёўлена сіламі тысяч палякаў. Яны змаглі захапіць усё палатно, падзяліўшы яго на белую і чырвоную паловы і напісаўшы слова «POLSKA» пасярэдзіне. Аднак, тут умяшаліся карыстальнікі з іміджборда 4chan, і па-над польскага малюнка была намаляваная гіганцкая свастыка[1][2].
Раздзел /INT/ нямецкага іміджборда Krautchan.net карыстаецца папулярнасцю ў вялікай колькасці англійскамоўных сеткаўчан з розных краін. Менавіта ў гэтым асяроддзі паўстаў Polandball: яго аўтарства прыпісваецца Falco, брытанскаму карыстальніку /INT/, які стварыў мем ў верасні 2009 года з дапамогай праграмы MS Paint. Першапачаткова мем быў апалітычны і выкарыстоўваўся Falco ў мэтах тролінга паляка Wojak — яшчэ аднаго карыстальніка /INT/, які піша на ламанай англійскай. Неўзабаве пасля стварэння, мем быў падхоплены рускімі карыстальнікамі іміджборда, якія з энтузіязмам пачалі маляваць коміксы пра Polandball[1][3][4].
Коміксы пра Polandball набралі ў папулярнасці пасля авіякатастрофы самалёта польскага прэзідэнта ў красавіку 2010 года[5].
Тэмы і субмемы
[правіць | правіць зыходнік]Тыповымі тэмамі коміксаў сталі гісторыя Польшчы, знешняя палітыка, і нацыянальныя стэрэатыпы[4][5]. Як правіла, Polandball малюецца ў коміксах як персанаж з маніяй велічы і нацыянальнымі комплексамі[2]. У дыялогах паміж краінамі-шарамі ў асноўным выкарыстоўваецца ламаная англійская і інтэрнэт-слэнг, што нагадвае мем Lolcat. Пры малюнку Polandball'а польскі сцяг наўмысна перагортваецца (верхняя палова чырвоная, ніжняя — белая), а ў заканчэння коміксаў Polandball вельмі часта плача[1][2].
Частка сюжэтаў Polandball'а звязана з тым, што ў Польшчы няма сваёй касмічнай праграмы і магчымасці выхаду ў космас. Так, адзін з самых папулярных коміксаў пачынаецца з таго, што гіганцкі метэарыт рухаецца да Зямлі і пагражае яе знішчыць, чаму ўсе краіны з касмічнымі тэхналогіямі пакідаюць Зямлю і пачынаюць круціцца ў выглядзе шароў на арбіце планеты. І толькі Polandball застаецца на Зямлі, і ў канцы коміксу са слязамі на вачах прамаўляе кананічную фразу-мем на ламанай англійскай мове: «Poland cannot into space» (Польшча не можа ў космас)[4]. Лічыцца, што такім гумарыстычным спосабам рускія карыстальнікі паставілі кропку ў дыскусіі пра тое, якая краіна больш прасунутая[1][4][5]. У іншым коміксе сюжэт грунтуецца на гісторыка-палітычнай сатыры: Polandball ўганяе астатнія краіны-шары ў нуду сваімі апавяданнямі у стылі «So when we crushed Russia and the turks were were the biggest country in the world… and..» («І вось, калі мы разграмілі Расію і туркаў, і мы былі самай вялікай у свеце краінай … і ..») і астатнія краіны пачынаюць смяяцца над Polandball'ом. Раз'юшаны Polandball крычыць kurwa і паказвае таблічку з надпісам «Internet serious business» (Інтэрнэт — гэта сур'ёзна), што з'яўляецца інтэрнэт-слоганам, што выкарыстоўваюцца ў тых выпадках, калі нехта хоча папракнуць іншых у непаважлівым стаўленні да прадмета дыскусіі. Зноў жа, па канвенцыі, комікс заканчваецца плачам Polandball'а[1][2][6].
Countryballs
[правіць | правіць зыходнік]Існуе шмат коміксаў ў стылі Polandball аб іншых краінах — іх могуць называць countryball, але часта таксама пазначаюць як Polandball[1][3]. У выглядзе шароў адлюстроўваюцца не толькі краіны, але і іх часткі. Свае ўласныя шары адпавядаюць розным штатам ЗША, нямецкай Баварыі, іспанскай Каталоніі і рускай Сібіры. Шэраг краін адлюстроўваецца ў коміксах асаблівым чынам. Сінгапур мае выгляд трохвугольніка і называецца Трынгапур (Tringapore — гл англ.: triangle — «Трохвугольнік»). Ізраіль мае форму гіперкуба (алюзія на яўрэйскую фізіку). Казахстан адлюстроўваецца ў выглядзе прамавугольніка-цагліны. Брытанія заўсёды носіць капялюш-цыліндр і манокль[3].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Аўстралія часта малюецца ў капелюшы з пробкамі
-
Амерыка носіць сонцаахоўныя акуляры, што падкрэслівае яе "крутасць"
-
Бразілія пастаянна смяецца па-партугальску: HUAHUEHUAHUE
-
Гістарычная версія Вялікабрытаніі
-
Каталонія і іншыя часткі краін адлюстроўваюцца ў выглядзе асобных шароў
-
У выглядзе шароў могуць адлюстроўвацца не толькі краіны - Ківі-шар і птушка ківі
Зноскі
- ↑ а б в г д е Orliński, Wojciech (16 January 2010). "Wyniosłe lol zaborców, czyli Polandball"(польск.). Gazeta Wyborcza. Праверана 25 March 2012.
- ↑ а б в г Zapałowski, Radosław (15 February 2010). "Znowu lecą z nami w... kulki". Interia(польск.). Cooltura. Праверана 22 March 2012.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) - ↑ а б в г Polandball . Know Your Meme. Праверана 26 March 2012.
- ↑ а б в г Kapiszewski, Kuba (13/2010). "Fenomem - Polska nie umieć w kosmos"(польск.). Przegląd. Архівавана з арыгінала 3 лістапада 2014. Праверана 26 March 2012.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ а б в Cegielski, Tomek (12 April 2011). "MEMY. Legendy Internetu"(польск.). Hiro.pl. Архівавана з арыгінала 15 красавіка 2011. Праверана 24 March 2012.
- ↑ Polandball cartoon . Unknown (Unknown). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 26 March 2012.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Polandball на Вікісховішчы |