PT-91 Twardy
Выгляд
PT-91 Twardy (бел.: PT-91 «Цвёрды») — польскі асноўны баявы танк, мадэрнізацыя савецкага Т-72. Выпускаецца серыйна з 1995, выраблена больш за 200 машын. Акрамя выпуску новых танкаў, Польшча плануе мадэрнізацыю па гэтым стандарце ўсіх Т-72, што стаяць на ўзбраенні польскай арміі.