[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Слуцк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Слуцк
На вуліцы горада
На вуліцы горада
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Случаск
Плошча
40.2 км²
Вышыня цэнтра
250 ± 1 м і 149 м[1]
Афіцыйная мова
беларуская, руская
Насельніцтва
  • 60 056 чал. (1 студзеня 2024)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1795
Паштовы індэкс
223610
Аўтамабільны код
5
СААТА
6246501000
Афіцыйны сайт
slutsk.gov.by/ru/ (руск.)
Рэкі
Слуцк на карце Беларусі ±
Слуцк (Беларусь)
Слуцк
Слуцк (Мінская вобласць)
Слуцк

Слуцк[3] (трансліт.: Sluck), часам Слу́часк, або Слу́цак — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Слуцкага раёна, на рацэ Случ пры ўпадзенні ў яе ручая Бычок. За 105 км на поўдзень ад Мінска. Вузел чыгунак на Асіповічы, Баранавічы, Салігорск. Аўтадарогі на Мінск, Бабруйск, Салігорск. Насельніцтва 62 147 чал. (2017)[4].

Тапонім «Слуцк» утварыўся ад ракі Случ па самай старажытнай мадэлі — уласная назва ракі + -ск[5]. У сваю чаргу, назва ракі з’яўляецца вытворным ад слова «лука» — выгін ракі, лукавіна (злуч, злучына)[6]. У старабеларускіх пісьмовых помніках назва горада зафіксавана ў форме Случескъ[5].

Паштовая марка Рэспублікі Беларусь, прысвечаная Слуцку.

У айканіміі беларускіх зямель суфікс -ск (-цк) з’яўляецца глыбока традыцыйнай рэліктавай з’явай, якая падкрэслівае самабытнасць беларускага народа і старажытнасць тэрыторыі яго рассялення. Такі суфікс адзначаецца з IX—X стст., у тым ліку ў назвах двух старажытнейшых гарадоў Полацк і Смаленск, засведчаных летапісамі пад 862 і 863 гг. Звыш паловы гарадоў з назвамі на -ск, згаданых у летапісах XI ст., прыпадае менавіта на зону фармавання беларусаў, дзе гэты суфікс выяўляе прадуктыўнасць і ў наступныя стагоддзі. Кожны трэці беларускі горад з ліку тых, што занесены ў «Спіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» канца XIV ст., заканчваецца на -ск (-цк)[5].

Варыянт Слуцак не вытлумачваецца фанетычнымі законамі беларускай мовы і на працягу многіх стагоддзяў практычна не выходзіў за межы вуснага ўжытку. Пачатак яго пісьмовага выкарыстання адносіцца да канца XIX ст., але ўсё ж перавага аддавалася варыянту Слуцк. Напрыклад, у беларускамоўнай газеце «Наша Ніва» (1906—1915) форма Слуцак ужыта толькі 5 разоў, у той час як Слуцк — 54 разы. Форма Слуцак даволі актыўна выкарыстоўвалася пазней, у 1920-х гадах, у БССР (гл., напрыклад, Кайгарадаў А. І. Кліматычны атляс Беларусі. Менск, 1927), а таксама ў Заходняй Беларусі да часу яе ўваходжання ў склад БССР[5].

У наш час па-ранейшаму дамінуе форма на -цк, хоць у асобных выданнях і цяпер ужываецца варыянт Слуцак[5].

Старажытнасць

[правіць | правіць зыходнік]
Слуцкі Трайчанскі манастыр на абразе XVII стагоддзя

На тэрыторыі сучаснай Случчыны вядомы стаянкі першабытнага чалавека, якія адносяцца да перыяду канца V — канца III тысячагоддзяў да н.э. Пасяленні людзей на тэрыторыі сучаснага Слуцка існавалі з VII стагоддзя да н.э па VIII стагоддзе н.э.

Упершыню горад Слуцк згадваецца пад 1116 годам у «Аповесці мінулых часоў» як горад дрыгавічоў, які быў спалены Глебам Менскім («Глѣбъ бо бѧше воевалъ Дрѣговичи и Случескъ пожегъ»). Уваходзіў у склад Тураўскай воласці і належаў разам з ёй кіеўскаму князю Уладзіміру Усеваладавічу.

У 1149 годзе Юрый Далгарукі перадаў Слуцк («и Случеск, и Клеческ, и вси Дрегвиче») чарнігаўскаму князю Святаславу Ольгавічу.

З 1160 года горад з’яўляўся цэнтрам княжацкага ўладання — Слуцкага княства, дзе першым вядомым князем быў унук Уладзіміра Усеваладавіча — Уладзімір Мсціславіч[7]. У 1162 годзе ён быў выгнаны са Слуцка кааліцыяй князёў: «Рюрик и Святополк Гюргевичь Туровьским и Святослав Всеволодович с братомъ Ярославом и съ Олгомъ Святославичем и с Володимиричемъ и съ Кривьскими князьми идоша къ Случьску».

У 90-я гады XII стагоддзя адбылося канчатковае вылучэнне Слуцка з Тураўскай зямлі. Пасля каля двухсот гадоў княствам кіравалі нашчадкі тураўскага князя Юрыя Яраславіча[8][9].

Напачатку XIII стагоддзя слуцкія землі трапілі ў залежнасць ад Галіцка-Валынскага княства[10]. У 1205 годзе адбыўся напад на Слуцк польскіх войскаў. Прыкладна ў гэты час з’яўляюцца першыя звесткі пра слуцкі Троіцкі (Трайчанскі) праваслаўны манастыр.

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]

У 1320—1330-я гады горад увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага і на працягу двух стагоддзяў Слуцк з’яўляўся адным з палітычных і культурных цэнтраў гэтай дзяржавы. У грамаце 1387 года згадваецца слуцкі князь Юрый, апошні з дынастыі нашчадкаў Юрыя Яраславіча Тураўскага[11].

У 1395 годзе горад перайшоў з уладання князёў Ізяславічаў Тураўскіх да князёў Гедзімінавічаў. У 1398—1454 гадах у Слуцку княжыў Аляксандр (Алелька) Уладзіміравіч.

Стары горад з замкамі на плане Максімільяна фон Фюрстэнгофа  (ням.), 1711—1736

У пачатку XV стагоддзя каля ўпадзення ручая Бычок у раку Случ былі пабудаваны Верхні і Ніжні замкі.

15 ліпеня 1410 года слуцкае апалчэнне прымала ўдзел у Грунвальдскай бітве.

У 1419 годзе ў горадзе быў узведзены каталіцкі фарны касцёл, які праіснаваў да 1852 года.

У 1433 годзе горад быў цэнтрам выступлення супраць вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча.

У 1441 годзе атрымаў абмежаванае самакіраванне на аснове магдэбургскага права і герб. У 1443—1454 гадах горадам правіў князь Сямён Алелькавіч.

У 1446—1447 гадах слуцкая дружына дапамагала маскоўскаму князю Васілю II у яго барацьбе супраць Дзмітрыя Шамякі, які захапіў маскоўскі трон.

У 1454—1481 гадах у Слуцку княжыў Міхаіл Аляксандравіч. Пасля пакарання Міхаіла Алелькавіча смерцю за змову супраць Казіміра IV горад перайшоў да яго ўдавы Ганны і малалетняга сына Сямёна  (руск.). Ён княжыў да 1505 года.

1494 годам датуюцца першыя звесткі пра бібліятэку рукапісных кніг слуцкага Трайчанскага манастыра. З канца XV стагоддзя пры ім існавала школа перапісчыкаў царкоўных кніг. Да XVI стагоддзя Слуцк заставаўся адным з палітычных і культурных цэнтраў ВКЛ. Пры княжацкім двары вёўся Слуцкі летапіс — помнік беларуска-літоўскага летапісання XVI стагоддзя, існавала бібліятэка.

З 1505 па 1542 год спачатку пад рэгенцтвам маці  (руск.), а потым самастойна, у Слуцку княжыў Юрый Алелькавіч. У 1508 Слуцк спалены мяцежнымі войскамі Міхаіла Глінскага. 8 верасня 1514 случчане прымаюць удзел у бітве пад Оршай супраць войскаў маскоўскага князя Васіля III.

У 1517 годзе пачаліся запісы ў «Слуцкім памянніку», які запаўняўся да XVIII стагоддзя.

У 1527 годзе дружына слуцкага князя Юрыя Слуцкага разбіла татараў пад Кіевам падчас Альшаніцкай бітвы[12].

З 1542 па 1560 год Слуцкам правіў Сямён Юр’евіч  (укр.).

У 1582 годзе быў падзелены паміж трыма братамі Алелькавічамі на Стары горад, Новы горад і Востраў. У 16 стагоддзі слуцкія землі неаднаразова спусташалі, а сам горад абложвалі крымскія татары, аднак замак узяты не быў.

У 1592 годзе княжна Соф’я Юр’еўна, апошняя прадстаўніца роду Алелькавічаў, аб’яднала землі княства, у 1612 годзе пасля яе смерці горад перайшоў да яе мужа Януша Радзівіла.

У 1617 годзе князем Янушам Радзівілам заснавана Слуцкая кальвінісцкая гімназія. У 1630—1640-я гг. Багуслаў Радзівіл умацаваў Слуцк, які лічыўся адной з асноўных крэпасцяў ВКЛ. Пры Праабражэнскім брацтве працавалі школы для гараджан з выкладаннем на беларускай мове. У 1672—1705 гг. дзейнічала друкарня, у 1689—1773 гг. — езуіцкі калегіум. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Слуцк быў адзіным з буйных гарадоў Беларусі, які не здолелі захапіць рускія войскі. У 1655 г. вытрымаў аблогу рускіх і казацкіх войск. 7 мая 1656 года Багдан Хмяльніцкі выдаў універсал з гарантыяй недатыкальнасці Слуцка з боку казацкіх атрадаў, а слуцкім купцам — вольнага гандлю на Украіне. У 1700 годзе гораду дадзена поўнае магдэбургскае права і герб. У Паўночную вайну (1700—1721) у горадзе неаднаразова квартэравалі шведскія войскі.

У 1751—1760 гадах у горадзе дзейнічала прыдворная тэатральная трупа ўласніка горада і слуцкай ардынацыі — князя Гераніма Фларыяна Радзівіла. У тэатры ставіліся оперы, балеты і драматычныя спектаклі. Балетная трупа падрыхтавана ў Слуцкай балетнай школе (заснавана ў 1756 годзе). Спектаклі суправаджала капэла музыкантаў высокай кваліфікацыі.

У 1740 годзе князь Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька» заснаваў мануфактуру «слуцкіх паясоў» з шоўку (Слуцкая персіярня), якая дзейнічала да 1844 г.

У 1767 годзе ў горадзе была ўтворана Слуцкая канфедэрацыя — саюз пратэстанцкай і праваслаўнай шляхты ВКЛ, арганізаваная для ўраўнавання яе ў правах з каталіцкай шляхтай.

Расійская імперыя

[правіць | правіць зыходнік]
Надпіс кірыліцай «ВЪ ГРДѢ СЛУЦКѢ» (г.зн. «у горадзе Слуцку») на шляхецкім слуцкім поясе аўтарства майстра Льва Маджарскага, 1790-ыя гг.

У 1793 годзе ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай горад Слуцк увайшоў у склад Расійскай імперыі, стаў цэнтрам Слуцкага павета Мінскай губерні (да 1924 года).

У 1823 годзе быў складзены план забудовы горада, які прадугледжваў упарадкаванне вулічнай сеткі, будаўніцтва новых дамоў, зліццё цэнтра з ускраінамі. У 1831 годзе скончана будаўніцтва ўчастка Маскоўска-Варшаўскай шашы, што праходзіла праз Слуцк і павет. У 1896 годзе распачата будаўніцтва чыгуначнай лініі Асіповічы — Слуцк (скончана ў 1915 годзе).

У часе выбараў да самакіравання ў 1909 годзе ў гарадскую раду было абрана 10 рускіх, 4 палякі і 1 яўрэй[13].

З 1919 года — у БССР, але яшчэ ў тым годзе заняты польскімі войскамі. У 1919—1920 гадах — пад часовай польскай адміністрацыяй, у складзе Менскай акругі Грамадскай управы Усходніх земляў. 15 ліпеня 1920 года войскі Мазырскай групы авалодалі горадам. З 1920 года зноў у складзе БССР.

У 1921 г. працавала этнаграфічная экспедыцыя па Беларусі, арганізаваная Беларускім Дзяржаўным музеем, у складзе якой былі мінскія мастакі Д. Полазаў (кіраўнік), П. Гуткоўскі, Я. Кругер, К. Елісееў, фалькларыст і кампазітар Уладзімір Тэраўскі і інш. За шэсць тыдняў у Слуцку і навакольных вёсках было сабрана і часткова сфатаграфавана мноства помнікаў старажытнасці, знойдзена значная колькасць цудоўных узораў слуцкіх паясоў і тканін. Пра вынікі працы Д. Полазаў зрабіў даклад на пасяджэнні мінскага таварыства гісторыі і старажытнасці[14].

Бастыённы замак у Слуцку
Традыцыйны слуцкі строй адзення

З 27 верасня 1938 года — горад абласнога падпарадкавання. У чэрвені 1941 года акупіраваны нямецкімі войскамі, якія арганізавалі тут лагер смерці, яўрэйскае гета, турму. У горадзе існавала савецкае падполле. 30 чэрвеня 1944 года ў ходзе Мінскай аперацыі Слуцк быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў[15].

12 кастрычніка 1967 года ў Слуцку адбыліся масавыя беспарадкі, быў падпалены будынак суда, загінулі суддзя і афіцэр МУС.

Горад развіваўся паводле генеральных планаў 1947, 1962, 1977 і 1987 гадоў.

  • XIX стагоддзе: канец стагоддзя — 14 тыс. чал.; 1897 год — 14 349 чал.[16]
  • XX стагоддзе: 1939 год — 21 947 чал.[16]; 1941 год — 22 тыс. чал.; 1944 год — 7 тыс. чал.; 1959 год — 22,7 тыс. чал.[17]; 1970 год — 35,6 тыс. чал.[17]; 1995 год — 62,8 тыс. чал.[17]
  • XXI стагоддзе: 2001 год — 63,4 тыс. чал.[16]; 2004 год — 62,3 тыс. чал. (43 нацыянальнасці); 2006 год — 61,4 тыс. чал.; 2009 год — 61 724 чал.[18]; 2010 год — 61 382 чал.[18]; 2011 год — 61 446 чал.[18]; 2012 год — 61 436 чал.[19]; 2013 год — 61 847 чал.[20]; 2014 год — 62 046 чал.[21]; 2015 год — 62 192 чал.[22]; 2016 год — 62 226 чал.[23]; 2017 год — 62 147 чал.[4]

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, дрэваапрацоўчай, металаапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Слуцк». У 2004 у горадзе 21 прамысловае прадпрыемства, зарэгістравана 126 прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасці. Харчовая і перапрацоўчая прамысловасць прадстаўлена 8 прадпрыемствамі. Тавары лёгкай прамысловасці вырабляюцца на прамыслова-гандлёвым прадпрыемстве «Ландыш», тэкстыльнай фабрыцы і рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве мастацкіх вырабаў «Слуцкія паясы». Шырока прадстаўлена дрэва- і металаапрацоўчая галіны («Слуцкмэбля», «Слуцк-Модуль», «Ямполь»).

Адукацыя і культура

[правіць | правіць зыходнік]
Помнік Сафіі Слуцкай

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  4. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. а б в г д Лемцюгова В. П. : Прадмова да даведніка “Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь”
  6. к // Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. — Минск: Издательство Белорусского государственного университета, 1974. — 447 с. — 12 700 экз. С. 352.
  7. Любавский М. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого литовского статута. — М., 1892.
  8. Полное собрание русских летописей (II, 350, 358; IV, 72; V, 236, 239; VII, 49, 255; VIII, 25).
  9. Нарбут А. Н. Генеалогия Белоруссии. Выпуск 1—4. — М.: 1994—1996.
  10. Коган В. М., Домбровский-Шалагин В. И. Князь Рюрик и его потомки: Историко-генеалогический свод. — С. 164.
  11. Stryjkowski M. Kronika polska, litewska, żmudzka i wszystkiej Rusi. — T. II. — Warszawa, 1846.
  12. Вітаўт Чаропка. Уладары Вялікага Княства
  13. W walce o prymat w kraju. Samorząd lokalny. W: Między nadzieją…. Ss. 168—169.
  14. Людміла Налівайка. Рыцары аховы помнікаў
  15. 30 чэрвеня 1944 года Слуцк быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
  16. а б в БелЭн 2002.
  17. а б в Беларусь 1995.
  18. а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2011 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2010 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2011). Праверана 3 красавіка 2017.
  19. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2012 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2011 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2012). Праверана 3 красавіка 2017.
  20. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2013 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2012 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2013). Праверана 3 красавіка 2017.
  21. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2014 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2013 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2014). Праверана 3 красавіка 2017.
  22. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  23. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  24. Інфармацыя аб ФК "Слуцк"(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт АБФФ. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2018. Праверана 19 студзеня 2018.
  25. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 456. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  26. Імёны Свабоды: Вячаслаў Дубінка https://www.svaboda.org/a/24465157.html