[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Чэскі-Крумлаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Чэскі-Крумлаў
чэшск.: Cesky Krumlov
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Край
Каардынаты
Кіраўнік
Першая згадка
Плошча
22.16 км²
Вышыня цэнтра
492 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
14056 чалавек (2007)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
381 01[2]
Аўтамабільны код
C
Афіцыйны сайт
ckrumlov.cz (чэшск.)
Чэскі-Крумлаў на карце Чэхіі
Чэскі-Крумлаў (Чэхія)
Чэскі-Крумлаў

Чэскі-Крумлаў (чэшск.: Cesky Krumlov, ням.: Bohmisch Krummau; сустракаецца таксама, як Чэшскі Крумлаў) - горад Паўднёвачэшскага края (чэшск.: Jihocesky kraj). Размешчаны на рацэ Влтава. Стары горад занесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Будаўніцтва горада і замка пачалося ў другой палове 13-га стагоддзя, каля броду праз Влтаву, праз які пралягаў важны гандлёвы шлях у Багемію. Пасля, памяняў некалькі ўладальнікаў, у ліку якіх, былі род Розенбергаў, імператары Рудольф II, Фердынанд II, род Эгенбергаў і, нарэшце, род Шварцэнбергаў, які валодаў замкам да 1945 года. Горад стаў часткай Аўстрыйскай імперыі ў 1806 годзе і Аўстра-Венгрыі ў 1866. У 1910 годзе ў горадзе пражывалі 8662 чалавека, уключаючы 7367 немцаў і 1265 чэхаў. У 1918 годзе чэшскія войскі занялі горад і ён заставаўся часткай Чэхаславакіі да 1938 года. У перыяд з 1938 па 1945, быў анексіраваны нацысцкай Германіяй, як частка Судзецкай вобласці. Пасля Другой сусветнай вайны нямецкамоўнае насельніцтва было выселена і горад зноў стаў часткай Чэхаславакіі. Падчас камуністычнага рэжыму, Крумлаў здрахлеў і прыйшоў у заняпад, але пасля Аксамітнай рэвалюцыі быў у большай ступені адноўлены і цяпер з'яўляецца адным з самых папулярных турыстычных цэнтраў у Чэхіі.

Замак Крумлава незвычайна вялікі для горада падобнага памеру. У Чэхіі, па сваіх памерах ён саступае толькі Пражскаму Граду. Большасць будынкаў было пабудавана з 14-га па 17-ае стагоддзе. Пераважныя архітэктурныя стылі — гатычны, Рэнесанс і барока. Царква Св. Віта гатычнага стылю датуецца 15-м стагоддзем, з фрэскамі таго жа перыяду. У замку Крумлава таксама знаходзіцца тэатр, выкананы ў стылі барока, скончаны ў 1766 годзе, разам з арыгінальнымі механізмамі, стойкамі і дэкарацыямі. З-за свайго веку, тэатр выкарыстоўваецца для паданняў толькі тры разу ў год. У дзесяці кіламетрах ад горада, знаходзіцца адзін з найстарэйшых кляштараў у Багеміі, Залатая Карона.

Панарама горада

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА
  1. а б DeníkVltava Labe Media, 2022. Праверана 9 лістапада 2023.
  2. Register of territorial identification, addresses and real estates Праверана 28 лютага 2023.