Прыёнавыя хваробы
Прыёнавыя хваробы — інфекцыйныя хваробы чалавека і жывёл, якія выклікаюцца асаблівымі бялкамі — прыёнамі.
Крыніца інфекцыі для чалавека — мяса (магчыма, і малако) хворых кароў, для жывёл — харчовыя дабаўкі (касцявая або мясная мука, прыгатаваная з хворых жывёл).
У чалавека прыёнавыя хваробы выклікаюць павольнае згасанне рэфлексаў ног, гіпатанію, зніжэнне адчувальнасці, парушэнне голасу і глытання, развіццё слепаты, глухаты, растройствы псіхікі і смерць ад маразму. Інкубацыйны перыяд ад некалькіх месяцаў да дзесяткаў гадоў.
Для чалавека апісаны 6 назалагічных форм прыёнавых хвароб:
- куру,
- хвароба Кройтцфельта-Якаба,
- амітрафічны лейкаспангіёз (апісаны на Беларусі В.І. Вацяковым, І.І. Протасам, 1957),
- сіндром Герстмана-Страўслера,
- фатальная сямейная бяссоніца,
- прыёнасацыіраваная міяпатыя.
У жывёл найбольш вылучаюць спангіяформную энцэфалапатыю буйной рагатай жывёлы (т.зв. "шаленства кароў"), ад мяса якіх адбываецца заражэнне людзей (скрыты перыяд у людзей 5-35 гадоў). Захворванне абумоўлена губчастым перараджэннем галаўнога мозга.
Дыгностыка прыёнавых хвароб праводзіцца на аснове клінічных даных, заражэння лабараторных жывёл, электроннай мікраскапіі і інш.
Асноўныя прафілактычныя мерапрыемствы — ветэрынарны нагляд.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 125. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).