[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Малако

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малако
Выява
Колер белы колер
Вугляродны след 1,3 kilogram of carbon dioxide equivalent per kilogram[1]
Прадукуецца малочныя залозы
Натуральны прадукт выраблены з сысуны
Код WordLift data.thenextweb.com/tnw/…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Шклянка малака

Малако́ — сакрэт малочных залоз млекакормячых. Яно з’яўляецца адзіным харчовым прадуктам, які забяспечвае малады арганізм усімі неабходнымі пажыўнымі рэчывамі. Для чалавека малако — гэта каштоўны прадукт харчавання.

Утварэнне малака звычайна звязана з актам родаў. Малако прызначана прыродай для кармлення дзіцянят. У выніку мэтанакіраванай дзейнасці чалавека некаторыя млекакормячыя жывёлы вырабляюць малака нашмат больш, чым ім патрэбна, каб выкарміць нашчадкаў. Лішкі малака людзі выкарыстоўваюць, папаўняючы свае харчовыя рэсурсы.

Хімічны склад

[правіць | правіць зыходнік]

3 пункту гледжаняя фізічнай хіміі, малако ўяўляе сабой полідысперсную сістэму са складанай структурай. У малацэ тлушч змяшчаецца ў выглядзе эмульсіі, малочны цукар і солі ўтвараюць малекулярную і іонную фазы малака, бялкі — яго калоідную фазу. Фазы цесна звязаны паміж сабой так, што змены ў адным кампаненце вызываюць значныя змены іншых.

Склад малака некаторых сысуноў
Складнікі Чалавек Карова Авечка Каза Кабыла Паўночны алень
Вада 87,2 % 87,5 % 82,7 % 86,6 % 90,1 % 66,9 %
Вугляводы 7,0 % 4,8 % 6,3 % 3,9 % 5,9 % 2,8 %
Тлушчы 4,0 % 3,5-4,2 % 5,3 % 3,7 % 1,5 % 16,9 %
Бялкі 1,5 % 3,5 % 4,6 % 4,2 % 2,1 % 16,9 %
Мікраэлементы 0,3 % 0,7 % 0,9 % 0,8 % 0,4 % 1,2 %

Хімічны склад малака даволі складаны. Вылучана каля 250 яго кампанентаў. Акрамя асноўных кампанентаў малако змяшчае вітаміны, ферменты, гармоны, пігменты, газы і інш.

Вада, якая змяшчаецца ў малацэ, утворана плазмай крыві ў малочнай залозе, і ў ёй знаходзяцца ў калоідным стане кампаненты сухіх рэчываў. Трываласць калоіднай сістэмы дазваляе пераліваць, пастэрызаваць, кіпяціць, стэрылізаваць малако. Патрэбнасць навароджанага ў вадзе ў першыя дні жыцця задавальняецца за кошт малака.

У страваванні

[правіць | правіць зыходнік]
Ручное даенне малочнай каровы

Малако — самая распаўсюджаная ежа сярод усходніх славян, сыравіна для прыгатавання смятаны, сыру, тварагу і г.д.

Народныя павер’і

[правіць | правіць зыходнік]

Ад колькасці малака залежаў дабрабыт сям’і. У той жа час малако вельмі часта выкарыстоўвалі ў магічных дзеяннях, зарыентаваных на захаванне здароўя і дабрабыту.

  1. Лічылася, калі ўвесну, са з’яўленнем першай ластаўкі, памыцца малаком, твар будзе белым, чыстым і прыгожым.
  2. Каб дзіця не сурочылі, пры яго першым рытуальным купанні ў ваду дадавалі невялікую колькасць малака.
  3. Паўсюль на Беларусі малако выкарыстоўвалі як магічны сродак для спынення пажару, асабліва калі ён пачынаўся ад удару маланкі.
  4. У той жа час у паўсядзённым жыцці гаспадыня павінна была строга сачыць за тым, каб малако не «збягала» на адкрытае полымя — інакш у каровы яно знікне ўвогуле.
  5. Праліваць малако на зямлю катэгарычна забаранялася. І калі крыху малака ўсё ж пралівалася, каб пазбегнуць «малочных сурокаў», яго трэба было хутка затаптаць у зямлю.
  6. Калі малаком частавалі нейкую пабочную асобу, у кружку абавязкова клалі некалькі драбінак солі. Гэта рабілася для таго, каб «чужыя вочы» не сурочылі карову і ў яе не знікла малако.
  7. У народнай медыцыне малаком адпойвалі тых, хто быў атручаны, кіслае малако выкарыстоўвалі для лячэння тых, каго ўкусіла змяя[2].

Зноскі

  • Некрашэвіч У. І., Шашкоў М. С., Лазараў Л. П. Малочная справа: Вучэб. дапам. — Мн.: Ураджай, 1999. — 232 с.: іл. (Вучэбныя дапаможнікі для сельскагаспадарчых вышэйшых навучальных устаноў). ISBN 985-04-0425-6