[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Наланда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Нала́ндабудыйскі ўніверсітэт і манастырскі комплекс, які існаваў у VXII стст. на поўначы Індыі, адзін з найбуйнейшых адукацыйных цэнтраў свайго часу, у якім працавалі, выкладалі і навучаліся многія выдатныя будыйскія філосафы з розных краін, і куды з'язджаліся шматлікія паломнікі. У наш час руіны Наланды — гістарычны помнік у індыйскай правінцыі Біхар, у 90 км на паўднёвы ўсход ад Патны, старажытнай сталіцы Індыі.

Універсітэт быў заснаваны ў першай траціне V стагоддзя. Росквіт Наланды прыйшоўся на перыяд кіравання Гупцкай дынастыі, аднак кіраўнікі Пала, якія змянілі Гуптаў, працягвалі аказваць заступніцтва гэтай установе.

Пра Наланду пісаў вядомы кітайскі будыйскі навуковец і падарожнік VI стагоддзя Сюаньцзан. Там выкладала тысяча прафесараў, вучылася дзесяць тысяч студэнтаў, універсітэту належалі дзевяціпавярховыя пабудовы, 6 храмаў і 7 манастыроў, у бібліятэцы захоўвалася 9 мільёнаў кніг. Паводле Сюаньцзану, ва ўніверсітэце існавала ранняе падабенства ўступных іспытаў: прыбыўшым для ўдзелу ў дыскусіях брамнікі задавалі складаныя пытанні, так што тыя, што не здолелі даць адказ адмаўляліся ад ідэі ўвайсці.

У 1193 годзе ўніверсітэт быў разбураны ў выніку ўварвання цюркскай захопніцкай арміі на чале з мусульманскім фанатыкам Бахціярам Халджы, які ўкараняў іслам сілай зброі. Тысячы манахаў былі спалены жыўцом ці абезгалоўлены, найбагацейшая бібліятэка Наланды была спалена. Гэта падзея нанесла вялікі ўдар па будызме ў Індыі, які пасля гэтага прыйшоў у заняпад. Шматлікія будыйскія манахі, ратуючыся ад праследаванняў, беглі ў Непал і Тыбет.

У 1351 годзе ў Тыбеце адкрыўся навучальны цэнтр пад тым жа імем.

Руіны Наланды

У IXXII стагоддзях дзякуючы дзейнасці настаўнікаў з Наланды сфармавалася тыбецкая будыйская традыцыя. Навукоўцы з Наланды сфармулявалі асноватворныя прынцыпы махаяны, на якія ў далейшым абапіралася большасць школ далёкаўсходняга будызму, а таксама некаторыя ідэі, якія атрымалі развіццё ў тхеравадзе.

Ва ўніверсітэце Наланды размяшчаліся майстэрні па перапісцы кніг, а таксама майстэрні будыйскага жывапісу і бронзавай скульптуры. Па ўсёй верагоднасці ў Наландзе былі выпрацаваны ваджраянскія каноны адлюстравання будыйскіх божастваў, якія ў далейшым разам з уцекачамі ад ісламскіх іканаборцаў манахамі былі перанесены ў мастацтва Непала і Тыбета.

На месцы ўніверсітэта засталіся часткова захаваныя руіны. Паблізу размяшчаецца сучасны цэнтр тхеравады. Раскапаная археалагічная зона займае плошчу каля 150,000 кв. м, але яшчэ значная частка застаецца нераскрытай. У размешчаным паблізу музеі захоўваюцца манускрыпты, выяўленыя пры раскопках.

З 2006 года сіламі будыстаў Індыі і іншых краін плануецца адраджэнне ўніверсітэта Наланды пад назвай Nalanda International University. Першыя заняткі ў Міжнародным Універсітэце Наланды запланаваны на 2014 год.