Кельты
Індаеўрапейцы |
---|
Протаіндаеўрапейцы |
Прарадзіма індаеўрапейцаў |
Індаеўрапеістыка |
Індаеўрапейскія мовы |
Ке́льты (стар.-грэч.: Κέλτοι, лац.: Celtae) — блізкія па мове і матэрыяльнай культуры індаеўрапейскія народы. У другой палове 1-га тысячагоддзя да нашай эры займалі шырокую тэрыторыю ў Еўропе і Малой Азіі. У нашы дні жывуць пераважна на Брытанскіх астравах і ў Брэтані.
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню ў грэчаскіх пісьмовых крыніцах кельты ўзгадваліся толькі ў сярэдзіне 1-га тысячагоддзя да н. э. Сучасныя лінгвісты лічаць, што пракельцкая мова вылучылася з агульнага індаеўрапейскага пласта ў канцы бронзавага веку, каля трох тысяч гадоў таму. Генетыкі адносяць старажытных кельтаў да носьбітаў ДНК-гаплагрупы R1b, якая ў наш час шырока распаўсюджана ў Заходняй Еўропе.
Археолагі звязваюць з’яўленне кельтаў непасрэдна з культурай палёў пахавальных урнаў (1300—750 гг. да н. э.). Яна ўзнікла на тэрыторыі сучаснай Паўднёвай Германіі, Аўстрыі і Швейцарыі. Прадстаўнікі гэтай культуры займаліся земляробствам, шанавалі коней, былі выдатнымі ювелірамі і металургамі, выраблялі бронзу, пазней навучыліся здабываць і апрацоўваць жалеза. Дзяржанні іх мячоў па-майстэрску дэкараваліся, рабіліся металічныя каркасы і ўпрыгажэнні для шчытоў, былі вядомы кальчугі.
Прыблізна ў IX стагоддзі да н. э. сфарміравалася першасная ўласна кельцкая Гальштацкая культура. Тады ж кельты з’явіліся ў басейне ракі Дунай. Да IV ст. да н. э. яны насялілі тэрыторыі Альп, Галіі, Брытанскія астравы, занялі значную частку Пірэнейскага паўвострава, Паўночнай Італіі. У III ст. да н. э. частка кельтаў таксама рассялілася ў Малой Азіі.
Сучасныя кельцкія народы
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кельты
- CELTS Архівавана 18 студзеня 2013.
- George McCartney, A Brief History of the Celts Архівавана 24 мая 2013.
- Desmond Johnston, Some Thoughts on the Celts
- The Celts in Ancient History