[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Конь свойскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Конь свойскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Equus ferus caballus (Linnaeus, 1758)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180691
NCBI  9796
EOL  328648
Коні таксама выкарыстоўваюцца ў такіх відах спорту, як пола.

Конь свойскі (Equus ferus caballus) — жывёла сямейства няпарнакапытных, прыручаны і адзіны падвід дзікага каня, які захаваўся (Equus ferus), вымерлы ў дзікай прыродзе. Шырока выкарыстоўваецца чалавекам да цяперашняга часу.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

У асобных рэгіёнах конь сустракаецца ў дзікім стане. Свойскія распаўсюджаныя па ўсім краінам ва мностве парод, якія моцна адрозніваюцца па велічыні, складанні, форме галавы, колеру і г. д. і месцамі здзічэлі. У Еўропе дзікія або здзічэлыя коні — тарпаны — вадзіліся яшчэ ў першай палове мінулага стагоддзя. Здзічэлых коней сустракаў таксама Пржэвальскі ў правінцыі Гань-су.

Галава каня — выцягнутая, сухая, з вялікімі жывымі вачыма, шырокімі ноздрамі і вялікімі або сярэдняй велічыні завостранымі і вельмі рухомымі вушамі. У свойскіх коней вушы ўмеранай велічыні (значна меншыя за палову галавы), грыва доўгая, шыя доўгая мускулістая, тулава акругленае, хвост пакрыты доўгімі валасамі ад асновы; колер (масць) надзвычай розны: чорны, буры, руды, чалы, белы, шэры, часта з белымі плямамі на галаве і нагах; як выключэнне сустракаюцца палосы на плячах, спіне і нагах.

Скура каня тонкая і эластычная, укрытая прамым кароткім воласам (1-4 см). У ёй шмат кервовых канцоў і залоз, якія адыгрываюць важную ролю ў жыццядзейнасці арганізма, што патрабуе трымаць яе заўсёды ў чысціні. Органы дыхання і кровазвароту добра развітыя, аб'ём крыві складае 7-11 % жывой масы каня, маса лёгкіх 4,5-6,5 кг, сэрца 3,5-4,5 кг. Добра развіты адчувальнасць і слых, бачаць жа коні добра толькі на кароткай адлегласці. У коней добра развіты сківіцы, зубы (у жарабцоў 40, у кабыл 36), яны маюць аднакамерны страўнік і кароткі кішэчнік (25-39 м) з вялікай сляпой кішкой. Коні доўга і старанна перажоўваюць корм, добра змочваюць яго слінай, якой за суткі выдзяляецца да 40 л. Яны многа п'юць вады, асабліва ў гарачы час (70-80 л за суткі), параўнальна лёгка пераносяць нізкую тэмпературу, але баяцца скразнякоў, сырасці. Найбольш адчувальны да неспрыяльных умоў утрымання ногі коней.

Палавая спеласць настае ў 1-1,5 года, але ў злучку кабыл пускаюць з 3-гадовага ўзросту. Жарэбнасць цягаецца 11 мес. Двойні бываюць вельмі рэдка. Жарабяты ў першыя месяцы высысаюць за суткі 10-20 л і даюць сутачны прырост 1-2 кг. Вымя кабылы невялікае і патрабуе частага апаражнення. Таму ў першыя дні жарабя ссе маці 50-60 разоў у суткі. Маса жарабя пры нараджэнні складае каля 10 % масы маці, а да адымання павялічваецца амаль у 5 разоў. Растуць коні да 5-6 гадоў. На рабоце іх выкарыстоўваюць з 3-гадовага ўзросту. Жывуць коні да 25 гадоў і больш, але ў старасці дрэнна выкарыстоўваюць корм, працаздольнасць іх зніжаецца.

Конь залічваюцца да траваедных жывёл. На пашы ён з'ядае ад 25 да 100 кг травы ў суткі. У залежнасці ад узросту і жывой масы конь выпівае ў сярэднім 30-60 літраў вады ў суткі летам і 20-25 літраў зімой. Для пражытка каню трэба 4-5 акраў зямлі, каля 2 га.

Посілак каня складаецца галоўным чынам з аўса і сена, хоць апошнім часам замяняецца саломай. Шмат разоў спрабавалі замяніць і авёс якім-небудзь іншым збожжавым кормам, але ўсе такія спробы не ўвянчаліся поспехам. Толькі ў Італіі, Іспаніі і Партугаліі, асабліва на Усходзе, ячмень з'яўляецца такім амаль выключным, як авёс, кормам каня.

Выведзены тры асноўныя гаспадарчыя тыпы коней: верхавы, запражны і цяжкавозны. Сіла цягі каня складае 15-20 % ад яго жывой масы, часам больш, прычым у дробных коней яна адносна жывой масы большая, чым у буйных. Існуе больш за 200 парод і пародных груп коней.

Некаторыя пароды:

Прадукты конегадоўлі

[правіць | правіць зыходнік]

Высокая біялагічная каштоўнасць конскага мяса. Забойны выхад яго складае 52-56 %, выхад мякаці ў тушы 75-80 %. Дыетычная і харчовая годнасць каніны абумоўлена ў асноўным біялагічнай каштоўнасцю тлушчу: ён легкаплаўкі, добра ўплывае на абмен рэчываў чалавека і перашкаджае развіццю атэрасклерозу і іншых хвароб. Ужыванне конскага мяса спрыяе нейтралізацыі таксінаў туберкулёзнай палачкі. Яно выкарыстоўваецца пры вырабе каўбас. Акрамя таго, за перыяд лактацыі (6-7 мес) кабыла можа даць 1500—2500 л малака. Конскае малако ўнікальнае па сваіх якасцях. У ім мала тлушчу (1,2-2,5 %) і бялку (2-2,5 %), шмат лактозы (5-6 %), розных вітамінаў, тлушч мае бактэрыцыдныя ўласцівасці, у малацэ не адстойваецца, не збіраецца ў смятанку. Лекавыя і дыетычныя ўласцівасці малака захоўваюцца і ўзмацняюцца пры зброджванні яго спецыяльнай закваскай у кісла-малочны напітак — кумыс.

Паштовая марка Беларусі. Густава Л. М. Габелен «Конікі». 1997
  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара / Рэдкал М. А. Ткачоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 736 с.: іл. ISBN 3-85700-079-3