Гратэск
Гратэ́ск (фр.: grotesque, літаральна — незвычайны; камічны; італ.: grottesco — незвычайны, італ.: grotta — грот, пячора) — паэтычны троп, а таксама мастацкі прыём асэнсавання рэчаіснасці, які заключаецца ў парушэнні сапраўдных формаў і памераў рэчаў і прадметаў, у спалучэнні рэальнага з фантастычным, трагічнага са смешным, у наўмысным перабольшанні ці змяншэнні з'яў рэчаіснасці. Гратэскам карысталіся ў сатырычных творах Франсуа Рабле («Гарганцюа і Пантагруэль»), Джонатан Свіфт («Падарожжы Гулівера»), Мікалай Гогаль («Нос»), Міхаіл Салтыкоў-Шчадрын («Гісторыя аднаго горада»), у беларускай літаратуры — Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч («Пінская шляхта»), Кандрат Крапіва («Хвядос — Чырвоны нос») і іншыя. Гратэск трэба адрозніваць ад гіпербалы і алегорыі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вячаслаў Рагойша. Паэтычны слоўнік / Т. А. Гарбачэўская. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.(недаступная спасылка)
- Вячаслаў Рагойша. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4. Архівавана 6 сакавіка 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гратэск