Бахчысарайскі палац
Славутасць | |
Бахчысарайскі палац | |
---|---|
44°44′55″ пн. ш. 33°52′55″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | асманская архітэктура[d] |
Заснавальнік | Сахіб I Герай[d] |
Дата заснавання | XVI стагоддзе |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 8230070000 |
Сайт | handvorec.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бахчысарайскі палац альбо Ханскі палац альбо Хансарай (крымскатат.: Han Saray) — радавая рэзідэнцыя дынастыі Гірэеў — кіраўнікоў Крымскага ханства ў перыяд з 1532 па 1783 годы. Цэнтр палітычнага, духоўнага і культурнага жыцця крымскіх татараў. Заснавальнікам Хансарая быў Сахіб I Гірэй.
Бахчысарайскі палац — помнік гісторыі і культуры сусветнага значэння, адзіны ў свеце ўзор крымскататарскай палацавай архітэктуры. Палац уваходзіць у склад Бахчысарайскага гісторыка-культурнага запаведніка. У памяшканнях палаца размешчаны музей гісторыі і культуры крымскіх татараў, мастацкі музей, выстава халоднай і агнястрэльнай зброі. Тэрыторыя палацавага комплексу займае 4,3 гектара, раней плошча комплексу складала 18 гектараў.
Палац размешчаны на левым беразе ракі Чурук-Су. У склад комплексу ўваходзяць паўночныя і паўднёвыя вароты, свіцкі корпус, палацавая плошча, галоўны корпус, гарэм, ханская кухня і стайня, бібліятэчны корпус, сакаліная вежа, ханская мячэць, Персідскі сад, ханскія могілкі, грабніца (цюрбэ) Дыляры-бікеч, грабніцы Паўночнае і Паўднёвае цюрбэ, надмагільная ратонда, лазня «Сары-Гюзель», набярэжная з трыма мастамі, сады і паркавыя збудаванні, Кацярынаўская міля, «Фантан Слёз» і іншыя аб’екты.
Архітэктурны стыль палаца працягвае традыцыі асманскай архітэктуры 16-17 стагоддзяў. Галоўная архітэктурная ідэя — увасабленне мусульманскага ўяўлення аб райскім садзе на зямлі. «Бахчысарай» перакладаецца з крымскататарскай мовы як «палац-сад» (bağça — сад, saray — палац).