[go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Ціс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ціс (Taxus) — род вечназялёных хвойных дрэваў і кустоў сямейства цісавых.

Вышыня да 10 м. Крона яйкападобная. Кара чырванаватая або бура-чырвоная. Ігліца лінейная, адзіночная, разьмешчана сьпіральна або ў 2 рады.

Ценевынослівая расьліна. Жыве да 2-3 тыс. гадоў.

Радзіма Эўропа, Азія, Паўночная Амэрыка.

На Беларусі інтрадукавана 3 віды, растуць у дэндрарыях і выкарыстоўваюцца на азеляненьне. Найбольш вядомы ціс эўрапейскі, або ягадны, ці нягной-трава.

Ціс мае шмат садовых форм. Устойлівы да гарадзкіх умоў. Драўніна трывалая да гніення.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ціссховішча мультымэдыйных матэрыялаў