[go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Хам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хам
חָם
Іван Ксенафонтаў — «Ной праклінае Хама»
Напісаньне па-грэцкуΧαμ
Плоцьмужчынская[d]
БацькаНой[1]
ДзеціКуш[d][2], Canaan[d][2], Mizraim[d][2] і Phut[d][2]
Згадваньніу Быцьці 9:20—25
Лягатып Вікісховішча Ham (son of Noah) ў Вікісховішчы

Хам (па-габрэйску: חָם, па-грэцку: Χαμ) — у Бібліі адзін з трох сыноў Ноя, які нарадзіўся ў апошнім стагодзьдзі да сусьветнага патопу. У першай кнізе Майсея («Быцьцё») паведамляецца, што ў Хама было чатыры сыны: Хуш, Міцраім, Фут і Ханан, нашчадкі якіх засялілі Эгіпет, Этыёпію, частку Бабілёніі, Палестыны й іншыя краіны. Але ўсе гэтыя народы былі выклятыя богам і асуджаныя на рабства за тое, што Хам асьмяяў перад братамі свайго бацьку, якога ўбачыў голым, калі той спаў п’яны ў шатры. Гэты эпізод часта выкарыстоўваўся для апраўданьня рабства. У пераносным сэнсе імя Хам раней ужывалася для абазначэньня чалавека з простанародзьдзя. Пазьней яно стала агульным вызначэньнем грубага, нахабнага чалавека.[3]

Згадваньне ў Бібліі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гаворка пра Хама ідзе ў Быцьці 9:20—25:

Ной пачаў урабляць зямлю і пасадзіў вінаграднік; і выпіў ён віна, і ап’янеў, і ляжаў голы ў намёце сваім. І бачыў Хам, бацька Ханаанаў, сарамату бацькі свайго і, выйшаўшы, расказаў двум братам сваім.

А Сім і Яфэт узялі вопратку, і паклаўшы яе на плечы свае, пайшлі адвярнуўшыся і накрылі галізну бацькі свайго; твары іх былі абернуты назад, і яны ня бачылі сараматы бацькі свайго.

Ной праспаўся ад віна свайго, і даведаўся, што зрабіў зь ім малодшы сын ягоны, і сказаў: пракляты Ханаан; раб рабоў будзе ён у братоў сваіх.

  1. ^ 32 // Genesis, בְּרֵאשִׁית, Första Moseboken (стар.-гэбр.)
  2. ^ а б в г 6 // Genesis, בְּרֵאשִׁית, Första Moseboken (стар.-гэбр.)
  3. ^ Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. С. 150.