Турма
Турма́ (ням. Turm — «вежа», або ад цюрскага тур. türme або татарскага törmä — «вязьніца») — выпраўленчая ўстанова, дзе людзі ўтрымліваюцца ў зьняволеньні і пазбаўленыя шэрагу асабістых свабодаў.
Звычайна ёсьць часткай сыстэмы крымінальнага правасудзьдзя. Пазбаўленьне свабоды шляхам зьняволеньня ў турме — праўнае пакараньне, якое можа быць накладзена судом за зьдзяйсненьне злачынства. Турмой таксама часта называюць ўстанову, дзе падазроныя і абвінавачаныя ў зьдзяйсьненьні злачынстваў ўтрымліваюцца пад вартай да суду (Ізалятар часовага ўтрыманьня).
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 1999 год у турмах Беларусі знаходзілася каля 70 000 чалавек (0,7 % насельніцтва Беларусі). Да студзеня 2014 году лік вязьняў скараціўся да 30 000 за кошт штогадовага зьніжэньня ўзроўню злачыннасьці прыблізна на 6 %[1]. На красавік 2023 году ў зьняволеньні знаходзілася 24 000 чалавек (0,3 % насельніцтва)[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Сяргей Куркач. «Немагчыма сёньня жыць і не разьвівацца» // Зьвязда : газэта. — 22 студзеня 2014. — № 11 (27621). — С. 1, 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Лукашэнка: пры ўсёй «дыктатуры» мы зрабілі гуманнымі нашу краіну і наша правасудзьдзе // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 14 красавіка 2023 г. Праверана 15 красавіка 2023 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |