[go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Танка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Та́нка — манастрафічны пяцірадковы нерыфмаваны верш у японскай паэзіі. У першым і трэцім вершарадах па пяць складоў, у астатніх — па сем. Ляканічнасьць у многім абумоўлівае дакладнасьць, афарыстычнасьць і паэтычную ёмістасьць зьместу. Для танка, як і для хоку, характэрная шматзначнасьць паэтычнага выказваньня, глыбінны падтэкст, шырокае выкарыстаньне мастацкай дэталі. Танка звычайна становіцца зразумелай у кантэксьце паэтычнай і культурнай традыцыі, эпохі, якія адлюстроўваюцца ў творы, своеасаблівых умоваў жыцьця японскага народа. Адным з найбольш выдатных майстроў гэтай вершаванай формы лічыцца японскі паэт канца XIX — пачатку XX ст. Ісікава Такубоку. Першыя танка ў беларускай паэзіі зьявіліся ў 1915 г. дзякуючы М. Багдановічу.