[go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

SpaceX Starship

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Starship

Starship — пілятаваны касьмічны карабель новага пакаленьня, які распрацоўваецца прыватнай амэрыканскай кампаніяй SpaceX[1]. Starship разьлічаны на вывад на нізкую арбіту больш за 100 тонаў карыснай вагі.

У межах праекту Starship SpaceX таксама распрацоўвае звышцяжкія ракету-носьбіт Super Heavy для запуску карабля на нізкую калязямную арбіту зь зямлі і «танкер» на падставе Starship для яго дазапраўкі на арбіце для місій у далёкі космас.

Па словах CEO і галоўнага інжынэра SpaceX Ілана Маска, Starship ў будучыні заменіць Falcon 9 і Falcon Heavy, грузавы і пілятуемы Dragon V2.

Мэтай кампаніі SpaceX зьяўляецца запуск Starship: на Марс з грузам — у 2022 годзе, за якім адбудзецца пілятуемы палёт у 2024 годзе[1].

30 красавіка 2020 NASA ў рамках праграмы «Артэміда» абрала SpaceX ў ліку аднаго з трох падрадчыкаў для праектаваньня і распрацоўкі сыстэм высадкі людзей на Месяц у 2024 годзе[2]. Праграма прадугледжвае частковае спансаваньне праекту з мэтай стварэньня месяцовай вэрсіі карабля Starship, здольнага перавозіць экіпаж зь нізкай калязямной арбіты да месяцовай арбітальнай станцыі Gateway і паміж станцыяй і паверхняй Месяца[3].

Будаўніцтва і тэставаньне прататыпаў карабля вырабляецца на прыватным касмадроме SpaceX ў Бока-Чыка.

Амэрыканская карпарацыя SpaceX заявіла 6 жніўня 2020 году, што правяла пасьпяховыя лётныя выпрабаваньні прататыпу другой ступені ракеты-носьбіта Starship. Пуск прайшоў на палігоне ў Тэхасе, трансьляцыя вялася на Ютуб-канале NASASpaceFlight. Падчас выпрабаваньняў прататып падняўся на 150 мэтраў, перамясьціўся ўбок і зьдзейсьніў мяккую пасадку на зададзеную частку выпрабавальнай пляцоўкі[4].