[go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

NASDAQ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Насдак
анг. NASDAQ

Фасад біржы (2007)
Тып Фондавая біржа
Разьмяшчэньне Нью-Ёрк, ЗША
Заснаваная 4 лютага 1971 (53 гады таму)
Уладар «Насдак»
Ключавыя асобы Томас Ўітмэн[1]
Валюта Амэрыканскі даляр
Колькасьць лістынгаў 2788 (2016)[2]
РынКап $7,5 трыльёну (2015)[3]
Аб'ём $9,585 трыльёну (2013)[4]
Індэксы NASDAQ Composite
NASDAQ-100
Сайт nasdaq.com

NASDAQ (бел. Насдак[5]; анг. National Association of Securities Dealers Automated Quotations — Аўтаматызаваныя катыроўкі Нацыянальнага аб’яднаньня гандляроў каштоўнымі паперамі) — электронны фондавы рынак, заснаваны ў лютым 1971 г. у Нью-Ёрку (ЗША). Месьціцца ў нью-ёрскай гарадзкой акрузе Мангэтан на Таймз-скўэр, д. 4(en)[6] (Рынак «Насдак»(en)). Ажыцьцяўляе дзённы гандаль з панядзелка па пятніцу ад 9:30 да 16:00 па мясцовым часе (17:30 — 00:00 па беларускім часе)[7].

На пачатак 2016 г. біржа «Насдак» мела 3675 брокераў у складзе 2393 маклерскіх дамоў 8 відаў: 1 адмысловец, 16 біржаў, 200 заказаўводных прадпрыемстваў, 4 запытавыя прадпрыемствы, 424 мяшаныя, 426 рынкаўтваральнікаў(en), 1316 (55%) удзельнікаў АКНАГКП і 6 электронных сетак зносінаў(en) (ЭСЗ)[8].

На 1 жніўня 2015 г. на біржы «Насдак» налічвалася 45 он-лайн-брокераў, у тым ліку 44 з ЗША: «Авангард»(en) (вёска Вэлі-Фордж(en), Чэстэрская акруга(en), штат Пэнсыльванія), «Агульны гандаль» (Гайлэнд-Парк(en), Азёрная акруга(en), штат Іліной), «Акцыя-Крыж», «Амэрыгандаль»(en) (Омага, штат Нэбраска), «Апцыёны-Экспрэс»(en) (Чыкага, штат Іліной), «Аўтамабільнае згуртаваньне аб'яднаных паслуг»(en) (Сан-Антоніё, акруга Бэксар(en), штат Тэхас), «Выбар-Гандаль» (Іст-Брансўік(en), акруга Мідлсэкс(en), штат Нью-Джэрзі), «Галіновы банкінг і траст»(en) (Ўінстан-Сэйлем, акруга Форсайт(en), штат Паўночная Караліна), «Гандлёвая пачвара» (Чыкага), «Гандлёвая станцыя»(en) (Плантэйшн(en), акруга Браўэрд(en), штат Флорыда), «Гандлёвы блок», «Гандлёвы кароль»(en) (Шарлот, акруга Мэкленбург(en), штат Паўночная Караліна), «Гандляваньне наўпрост», «Дом апцыёнаў» (Чыкага), «Е-Апцыён» (вёска Гленвью(en), акруга Кук(en), штат Іліной), «Е-Гандаль»(en), «Інтэрактыўныя брокеры»(en) (Грынвіч(en), акруга Фэрфілд(en), штат Канэктыкут), «Зібэрт» (Бэвэрлі-Гілз(en), акруга Лос-Анджэлес(en), штат Каліфорнія), «Капітал-Адзін укладаньне»(en) (Сіетл, штат Вашынгтон), «Кобра-Гандляваньне» (Плана, акруга Колін(en), штат Тэхас), «Купляй і трымай» (Эдысан(en), акруга Мідлсэкс, штат Нью-Джэрзі), «Марско» (Роўзлэнд(en), акруга Эсэкс(en), штат Нью-Джэрзі), «Марскі порт», «МБ гандляваньне» (Эль-Сэгундо(en), акруга Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія), «Морган-Стэнлі»(en), «Нізка-Гандлюе»(en), «Першагандаль»(en), «Плэйс-Гандаль» (Ралі, акруга Ўэйк(en), штат Паўночная Караліна), «Пэн-Гандаль» (Кёр-д'Ален(en), акруга Кутні(en), штат Айдага), «Роў-Прайс»(en) (Балтымар, штат Мэрылэнд), «Сьвятлохуткаснае гандляваньне»(en), банк Амэрыкі «Мэрыл-Лінч»(en), «Сіцібанк»(en), «Скотгандаль»(en) (Сэнт-Люіс, штат Мізуры), «Сого-Гандаль»(en), банк Сыёна(en) (Солт-Лэйк-Сіці, штат Юта), «Укладгандаль» (в. Гленвью, акруга Кук, штат Іліной), «Ўэлз-Фарго»(en) (Сан-Францыска, штат Каліфорнія), «Фоліё ўкладаньне»(en) (Маклейн(en), акруга Фэрфакс(en), штат Вірджынія), «Ф'ючарс анлайн» (Чыкага), «Хуткі гандляр», «Чарлз Шваб»(en) (Сан-Францыска, штат Каліфорнія), «Якраз гандляваць». Адзіным замежным он-лайн-брокерам на біржы было «Валютнае кіраваньне рынкамі»(en) (Лёндан, Ангельшчына)[9].

Паводле Даведніка «Насдак» аб першасным лістынгу, на 2016 г. для прапановы сваіх акцыяў на біржы прадпрыемству варта было мець: 1) звыш $11 млн апэрацыйнага прыбытку за папярэднія 3 гады; або 2) грашовы паток(en) звыш $27,5 млн за папярэднія 3 гады, сярэднюю рынкавую капіталізацыю цягам 12 папярэдніх месяцаў звыш $550 млн і даход (выручку) за папярэдні год звыш $110 млн; або 3) сярэднюю рынкавую капіталізацыю цягам 12 папярэдніх месяцаў звыш $850 млн і даход (выручку) за папярэдні год звыш $90 млн; або 4) рынкавую капіталізацыю на $160 млн, $80 млн актываў(en) (маёмасьці) і $55 млн уласнага капіталу(en) (сродкаў) акцыянэраў. Таксама для першаснай прапановы акцыяў прадпрыемства мела належаць прынамсі 450 акцыянэрам і валодаць рынкавай вартасьцю(en) ў $45 млн. Уступная плата (унёсак) за допуск да гандлю на біржы да 30 млн акцыяў складаў $125 тысячаў. Штогадовая плата (унёсак) за гандаль: да 10 млн акцыяў у абарачэньні(en) і да 50 млн амэрыканскіх дэпазітарных расьпісак(en) (для акцыяў замежных прадпрыемстваў) складала $45 тысячаў; звыш 150 млн акцыяў — $155 тыс.; звыш 75 млн амэрыканскіх дэпазытарных расьпісак — $75 тысячаў[10].

На 14 сакавіка 2016 г. у лістынгу біржы знаходзілася 2788 прадпрыемстваў, зь іх 2447 (87,8%) прадпрыемстваў ЗША. Сярод 341 замежнага прадпрыемства 202 (59,1% замежных) былі з Азіі (Кітай — 103, Ізраіль — 75), 89 з Эўропы, 56 з Канады, 23 з астравоў Карыбскага мора (Вэст-Індыя), 9 з Аўстраліі, 5 з Паўднёвай Амэрыкі, 2 з Мэксыкі і адно з Афрыкі (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка)[2].

Насдак Кампазіт (1994—2005 гг.)

На 2016 г. біржа «Насдак» выпускала 18 уласных індэксаў акцыяў прадпрыемстваў[11]:

1) 6 асноўных —

  • Насдак Кампазіт(en) (анг. NASDAQ Composite). Біржавы індэкс, што пачалі вылічаць з 5 лютага 1971 году ад вартасьці ў 100 пунктаў зь першапачатковым улікам акцыяў 50 прадпрыемстваў. Штосэкундна ў якасьці цэнавага індэкса распаўсюджваецца цягам гандлёвага дня. Складаецца з простых і звычайных акцыяў(en), амэрыканскіх дэпазітарных расьпісак(en) (АДР; для акцыяў замежных прадпрыемстваў), мэтавых акцыяў(en), акцыяў дамоўнай выгады(en) і камандытных таварыстваў(en). З 24 верасьня 2003 г. таксама вылічаецца ў якасьці даходнага індэкса з улікам цэнаў на акцыі прадпрыемстваў і дывідэндаў ад іх[12]. На 30 чэрвеня 2015 г. налічваў 2610 прадпрыемстваў: 1) 439 (16,8%) тэхналягічных з 41,52% рынкавай вартасьці акцыяў у індэксе; 2) 316 (12,1%) спажывецка-паслуговых з 20,91% вартасьці; 3) 750 (28,7%) прадпрыемстваў аховы здароўя з 17,1% вартасьці; 4) 570 (28,7%) фінансавых з 7,43% вартасьці; 5) 356 (13,6%) прамысловых з 5,5% вартасьці; 6) 173 (6,6%) вытворцы спажывецкіх тавараў з 5,07% вартасьці[13]. 20 ліпеня 2015 г. дасягнуў найбольшага памеру ў 5218,85 пунктаў. На 13 сакавіка 2016 г. улучаў 2588 прадпрыемстваў і меў вартасьць у 4748,47 пункта[14].
    • Насдак Сусьветна-Адборны Кампазіт (анг. NASDAQ Global Select Composite). Вартасьцевы індэкс, што стварылі 1 ліпеня 2006 г. зь ліку найбольшых прадпрыемстваў у «Насдак Кампазіт» паводле навастворанага Сусьветна-адборнага (верхняга) яруса рынка «Насдак»[15]. 20 ліпеня 2015 г. дасягнуў найбольшага паказьніка ў 2435,49 пункта. На 14 сакавіка 2016 г. улучаў простыя акцыі 1490 прадпрыемстваў з рынкавай капіталізацыяй звыш $160 млн і меў 2231,6 пункта[16].
    • Насдак Сусьветна-Рынкавы Кампазіт (анг. NASDAQ Global Market Composite). Вылічаецца зь 10 ліпеня 1984 г. ад пачатковага паказьніка ў 100 пунктаў. З 1 ліпеня 2006 г. стаў улучаць акцыі прадпрыемстваў, меншых за Сусьветна-адборны ярус рынка «Насдак» (мяжа $160 млн капіталізацыі), і перастаў насіць назоў «Насдак Нацыянальна-Рынкавы Кампазіт». На 14 сакавіка 2016 г. улучаў акцыі 444 прадпрыемстваў з рынкавай вартасьцю звыш $75 млн і склаў 1369,26 пункта[17].
    • Насдак Капітальна-Рынкавы Кампазіт (анг. NASDAQ Capital Market Composite). Вартасьцевы індэкс, што вылічаецца з 15 чэрвеня 1992 г. ад пачатковага паказьніка ў 100 пунктаў. Да 27 верасьня 2005 г. меў назоў «Насдак Малакапітальны Кампазіт». Улучае простыя акцыі прадпрыемстваў, меншых за Сусьветна-рынкавы ярус «Насдак» (мяжа $75 млн капіталізацыі). 1 чэрвеня 2007 г. дасягнуў найбольшага паказьніка ў 234,16 пунктаў. На 14 сакавіка 2016 г. улучаў простыя акцыі 653 прадпрыемстваў з рынкавай вартасьцю звыш $50 млн і склаў 121,54 пункта[18].
  • Насдак-100(en) (анг. NASDAQ-100). Цэнавы вартасьцевы індэкс(en), што пачаў вылічацца з 31 студзеня 1985 г. ад пачатковага паказьніка ў 250 пунктаў. 31 сьнежня 1993 г. дасягнуў амаль 800 пунктаў і на наступны гандлёвы дзень атрымаў новы адлік вылічэньня ад 125 пунктаў. Складаецца з простых і звычайных акцыяў, АДР і мэтавых акцыяў 100 найбольшых паводле рынкавай капіталізацыі нефінансавых прадпрыемстваў на біржы. З 4 сакавіка 1999 году таксама пачаў вылічацца ў выглядзе даходнага індэкса з улікам дывідэндаў ад акцыяў[19]. На 31 сьнежня 2015 г. 36 тэхналягічных прадпрыемстваў складалі 51,67% вартасьці індэкса, 32 спажывецка-паслуговыя — 24,26%, 15 прадпрыемстваў аховы здароўя — 14,35%[20]. 11 сакавіка 2015 г. дасягнуў найбольшага паказьніка ў 4719,05 пунктаў. На 13 сакавіка 2016 г. склаў 4361,83 пункта[21].
    • Насдак-100 Роўнаўзважаны (анг. NASDAQ-100 Equal Weighted). Цэнавы індэкс, што вылічаюць з 20 чэрвеня 2005 г. ад пачатковай вартасьці 1000 пунктаў. Грунтуецца на «Насдак-100», дзе акцыі кожнага са 100 прадпрыемстваў штоквартал (кожныя 3 месяцы) пераўзважваюць да 1% індэкса. Таксама існуе ў выглядзе даходнага індэкса. 22 чэрвеня 2015 г. дасягнуў найбольшага значэньня ў 2744,2 пункта. На 11 сакавіка 2016 г. складаў 2509,3 пункта[22].

2) 12 галіновых —

  • Насдак-100 Тэхналягічная галіна (анг. NASDAQ-100 Technology Sector). Роўнаўзважаны цэнавы індэкс, створаны 22 лютага 2006 г. ад вартасьці ў 1000 пунктаў. Складаецца з акцыяў прадпрыемстваў у галіне інфармацыйных тэхналёгіяў з «Насдак-100», дзе акцыі кожнага прадпрыемства штоквартал (кожныя 3 месяцы) пераўзважваюць да роўнай долі ў індэксе. 5 жніўня 2015 г. дасягнуў найбольшага памеру ў 2582,4 пункта. На 14 сакавіка 2016 г. налічваў 36 прадпрыемстваў і складаў 2269,61 пункта[23].
  • Насдак-100 Пазатэхнічная галіна (анг. NASDAQ-100 Ex-Tech Sector). Роўнаўзважаны цэнавы індэкс, створаны 22 лютага 2006 г. ад вартасьці ў 1000 пунктаў. Складаецца з акцыяў нетэхналягічных прадпрыемстваў з «Насдак-100», дзе акцыі кожнага прадпрыемства штоквартал (кожныя 3 месяцы) пераўзважваюць да роўнай долі ў індэксе. 1 чэрвеня 2015 г. дасягнуў найбольшага паказьніка ў 2460,12 пункта. На 14 сакавіка 2016 г. налічваў 69 прадпрыемстваў і складаў 2305,48 пункта[24].
  • Насдак Ахова здароўя (анг. NASDAQ Health Care). Цэнавы індэкс, створаны 12 ліпеня 2005 г. ад вартасьці ў 200 пунктаў. Складаецца з простых і звычайных акцыяў, АДР, акцыяў дамоўнай выгады і камандытных таварыстваў. 20 ліпеня 2015 г. дасягнуў найбольшага памеру ў 862,23 памеру. На 14 сакавіка 2016 г. налічваў 607 прадпрыемстваў аховы здароўя і складаў 620,29 пункта[25].
  • Насдак Біятэхналёгія(en) (анг. NASDAQ Biotechnology). Цэнавы індэкс, што вылічаюць з 1 лістапада 1993 г. ад вартасьці ў 200 пунктаў. Таксама з 24 верасьня 2003 г. вылічаецца ў выглядзе даходнага індэкса. Складаецца з простых і звычайных акцыяў, АДР (для акцыяў замежных прадпрыемстваў), акцыяў дамоўнай выгады і камандытных таварыстваў. Улучае вытворцаў лекаў у галіне біятэхналёгіяў і фармацэўтычнай прамысловасьці з рынкавай капіталізацыяй звыш $200 млн. 20 ліпеня 2015 г. дасягнуў найбольшага памеру ў 4165,86 пункта. На 14 сакавіка 2016 г. налічваў 190 прадпрыемстваў і складаў 2737,32 пункта[26].
  • Насдак Кампутар (анг. NASDAQ Computer). Цэнавы індэкс, створаны 1 лістапада 1993 г. ад вартасьці ў 200 пунктаў. Складаецца з простых і звычайных акцыяў, АДР, акцыяў дамоўнай выгады і камандытных таварыстваў. Улучае вытворцаў кампутараў, паўправаднікоў і апраграмаваньня. 24 сакавіка 2000 г. дасягнуў найбольшага паказьніка ў 2964,66 пункта. На 14 сакавіка 2016 г. налічваў 334 прадпрыемствы і складаў 2529,38 пункта[27].
  • Насдак Перавозкі(en) (анг. NASDAQ Transportation). Цэнавы вартасьцевы індэкс, што вылічаюць з 5 лютага 1971 г. ад вартасьці ў 100 пунктаў. Складаецца з простых і звычайных акцыяў, АДР (для акцыяў замежных прадпрыемстваў), мэтавых акцыяў, акцыяў дамоўнай выгады і камандытных таварыстваў. Улучае прадпрыемствы ў галіне аўтадарожных, марскіх, паветраных і чыгуначных перавозак людзей і грузаў, у тым ліку дастаўкі пасылак. 20 ліпеня 2015 г. дасягнуў найбольшага паказьніка ў 4075,06 пункта. На 14 сакавіка 2016 г. налічваў 51 прадпрыемства і складаў 3454,37 пункта[28].
  • Насдак Прамысловы (анг. NASDAQ Industrial). Цэнавы вартасьцевы індэкс, створаны 5 лютага 1971 г. ад паказьніка ў 100 пунктаў. Складаецца з простых і звычайных акцыяў, АДР, мэтавых акцыяў, акцыяў дамоўнай выгады і камандытных таварыстваў. 5 жніўня 2015 г. дасягнуў найбольшага памеру ў 4241,3 пункта. На 14 сакавіка 2016 г. налічваў 915 прамысловых, будаўнічых і паслуговых прадпрыемстваў і складаў 3986,46 пункта[29].
  • Насдак Сувязь (анг. NASDAQ Telecommunications). Цэнавы індэкс, створаны 1 лістапада 1993 г. ад вартасьці ў 200 пунктаў. Складаецца з простых і звычайных акцыяў, АДР, мэтавых акцыяў, акцыяў дамоўнай выгады і камандытных таварыстваў. 10 сакавіка 2000 г. дасягнуў найбольшага памеру ў 1230,06 пункта. На 14 сакавіка 2016 г. налічваў 117 прадпрыемстваў сувязі і складаў 252,22 пункта[30].
  • Насдак Фінансавы 100(en) (анг. NASDAQ Financial 100). Цэнавы вартасьцевы індэкс, што вылічаецца з 31 студзеня 1985 г. ад пачатковай вартасьці ў 250 пунктаў. Улучае простыя і звычайныя акцыі і амэрыканскія дэпазытарныя расьпіскі (АДР) 100 найбольшых паводле рынкавай капіталізацыі банкаў, страхавых, брокерскіх і іншых фінансавых прадпрыемстваў на біржы. Таксама з 23 жніўня 2013 г. вылічаецца ў выглядзе даходнага індэкса. 12 студзеня 2015 г. дасягнуў найбольшага паказьніка ў 3425,62 пункта. На 14 сакавіка 2016 г. складаў 3112,45 пункта[31].
    • Насдак Банк (анг. NASDAQ Bank). Цэнавы вартасьцевы індэкс, створаны 5 лютага 1971 г. ад паказьніка ў 100 пунктаў. Складаецца з простых і звычайных акцыяў, АДР, мэтавых акцыяў, акцыяў дамоўнай выгады і камандытных таварыстваў. 27 сьнежня 2006 г. дасягнуў найбольшага паказьніка ў 3455,75 пункта. На 15 сакавіка 2016 г. налічваў 361 банк і складаў 2673,86 пункта[32].
    • Насдак Страхаваньне (анг. NASDAQ Insurance). Цэнавы вартасьцевы індэкс, створаны 5 лютага 1971 г. ад паказьніка ў 100 пунктаў. Складаецца з простых і звычайных акцыяў, АДР, мэтавых акцыяў, акцыяў дамоўнай выгады і камандытных таварыстваў. Улучаў страхавальнікоў жыцьця, здароўя і ўласнасьці, перастрахавальнікаў і страхавальных брокераў. 29 кастрычніка 2015 г. дасягнуў найбольшага паказьніка ў 7561,69 пункта. На 15 сакавіка 2016 г. налічваў 46 страхавых прадпрыемстваў ды складаў 7208,86 пункта[33].
    • Насдак Іншыя фінансы (анг. NASDAQ Other Finance). Цэнавы вартасьцевы індэкс, створаны 5 лютага 1971 г. ад паказьніка ў 100 пунктаў. Складаецца з простых і звычайных акцыяў, АДР, мэтавых акцыяў, акцыяў дамоўнай выгады і камандытных таварыстваў. 23 чэрвеня 2015 г. дасягнуў найбольшага значэньня ў 6042,71 пункта. На 15 сакавіка 2016 г. налічваў 157 іпатэчных забудоўнікаў ды складаў 5406,97 пункта[34].
Стары лягатып «Насдак»

4 лютага 1971 г. Нацыянальнае аб’яднаньне гандляроў каштоўнымі паперамі(en) (НАГКП; Вашынгтон (акруга Калюмбія), ЗША), заснаваная 7 жніўня 1939 году, стварыла ў Нью-Ёрку Аўтаматызаваныя катыроўкі (АКНАГКП; анг. NASDAQ) для гандлю праз электронную сетку зносінаў(en) (ЭСЗ). 8 лютага 1971 г. прайшоў першы гандаль акцыямі. У сьнежні 1988 г. запусьцілі сыстэму выкананьня малых заказаў(en), што дазволіла гандлярам ажыцьцяўляць заказы на менш за 1000 акцыяў праз рынкаўтваральнікаў(en). У чэрвені 1989 году ўвялі аўтаматызаванае пацьверджаньне зьдзелак(en), што стала абавязковым пры клірынгу з 1 сакавіка 1990 году[37]. У 1996 г. запусьцілі ўласны вэб-сайт, што дапамагло біржы стаць найбольшай у сьвеце паводле рынкавай капіталізацыі акцыяў прадпрыемству ў лістынгу. Цягам 2000—2001 г. Нацыянальнае аб’яднаньне гандляроў каштоўнымі паперамі (НАГКП) прадало біржу «Насдак» прыватным інвэстарам у якасьці публічнай кампаніі. У 2015 г. стала другой біржай сьвету паводле рынкавай капіталізацыі прадпрыемстваў у лістынгу.

  1. ^ ТАА «Фондавы рынак NASDAQ» (анг.) // Дачыненьні з інвэстарамі NASDAQ, 2016 г. Праверана 14 сакавіка 2016 г.
  2. ^ а б Прадпрыемствы «Насдак» (анг.) // «Насдак», 14 сакавіка 2016 г. Праверана 14 сакавіка 2016 г.
  3. ^ Фондавая біржа «Насдак» (анг.) // «Грошыпіс», 10 верасьня 2015 г. Праверана 15 сакавіка 2016 г.
  4. ^ Найбольшыя фондавыя біржы сьвету ў 2013 г. паводле вартасьці электроннага гандлю акцыямі па сьпісах заказаў (у млрд даляраў ЗША) (анг.) // ТАА «Статыста»(de) (Гамбург), 2016 г. Праверана 15 сакавіка 2016 г.
  5. ^ Генконсул КНР у Нью-Ёрку на адкрыцьці таргоў на біржы «Насдак» павітаў з надыходам года Зьмяі // Міжнароднае радыё Кітая, 8 лютага 2013 г. Праверана 14 сакавіка 2016 г.
  6. ^ «Насдак» на Таймз-скўэр (анг.) // Насдак, 2016 г. Праверана 14 сакавіка 2016 г.
  7. ^ Час працы і асаблівасьці рэгіянальных рынкаў Форэкс // Тэлетрэйд(en), 2016 г. Праверана 14 сакавіка 2016 г.
  8. ^ Сьпіс рынкаўтваральнікаў (анг.) // Level2StockQuotes, 2016 г. Праверана 16 сакавіка 2016 г.
  9. ^ Анлайн брокеры (анг.) // «Насдак», 1 жніўня 2015 г. Праверана 16 сакавіка 2016 г.
  10. ^ Даведнік «Насдак» аб першасным лістынгу (анг.) // Лістынгавы асяродак «Насдак», студзень 2016 г. Праверана 14 сакавіка 2016 г.
  11. ^ Рэкорды ўсіх індэксаў «Насдак» (анг.) // «Насдак», 10 сакавіка 2016 г. Праверана 14 сакавіка 2016 г.
  12. ^ Мэтадалёгія індэкса «Насдак Кампазіт» (анг.) // Сусьветныя індэксы «Насдак», студзень 2012 г. Праверана 14 сакавіка 2016 г.
  13. ^ Весткавы аркуш «Насдак Кампазіт» (анг.) // Сусьветныя індэксы «Насдак», 30 чэрвеня 2015 г. Праверана 14 сакавіка 2016 г.
  14. ^ Агляд «Насдак Кампазіт» (анг.) // Сусьветныя індэксы «Насдак», 13 сакавіка 2016 г. Праверана 14 сакавіка 2016 г.
  15. ^ «Насдак» стварае новы рынкавы ярус з найвышэйшымі стандартамі лістынгу ў сьвеце (анг.) // «Насдак», 1 ліпеня 2006 г. Праверана 14 сакавіка 2016 г.
  16. ^ Агляд «Насдак Сусьветна-Адборны Кампазіт» (анг.) // Сусьветныя індэксы «Насдак», 14 сакавіка 2016 г. Праверана 14 сакавіка 2016 г.
  17. ^ Агляд «Насдак Сусьветна-Рынкавы Кампазіт» (анг.) // Сусьветныя індэксы «Насдак», 14 сакавіка 2016 г. Праверана 14 сакавіка 2016 г.
  18. ^ Агляд «Насдак Капітальна-Рынкавы Кампазіт» (анг.) // Сусьветныя індэксы «Насдак», 14 сакавіка 2016 г. Праверана 14 сакавіка 2016 г.
  19. ^ Мэтадалёгія індэкса «Насдак-100» (анг.) // Сусьветныя індэксы «Насдак», сьнежань 2015 г. Праверана 14 сакавіка 2016 г.
  20. ^ Весткавы аркуш «Насдак-100» (анг.) // Сусьветныя індэксы «Насдак», 31 сьнежня 2015 г. Праверана 14 сакавіка 2016 г.
  21. ^ Агляд «Насдак-100» (анг.) // Сусьветныя індэксы «Насдак», 13 сакавіка 2016 г. Праверана 14 сакавіка 2016 г.
  22. ^ Агляд «Насдак-100 Роўнаўзважаны» (анг.) // Сусьветныя індэксы «Насдак», 11 сакавіка 2016 г. Праверана 14 сакавіка 2016 г.
  23. ^ Агляд «Насдак-100 Тэхналягічная галіна» (анг.) // Сусьветныя індэксы «Насдак», 14 сакавіка 2016 г. Праверана 14 сакавіка 2016 г.
  24. ^ Агляд «Насдак-100 Пазатэхнічная галіна» (анг.) // Сусьветныя індэксы «Насдак», 14 сакавіка 2016 г. Праверана 14 сакавіка 2016 г.
  25. ^ Агляд «Насдак Ахова здароўя» (анг.) // Сусьветныя індэксы «Насдак», 14 сакавіка 2016 г. Праверана 14 сакавіка 2016 г.
  26. ^ Агляд «Насдак Біятэхналёгія» (анг.) // Сусьветныя індэксы «Насдак», 14 сакавіка 2016 г. Праверана 14 сакавіка 2016 г.
  27. ^ Агляд «Насдак Кампутар» (анг.) // Сусьветныя індэксы «Насдак», 14 сакавіка 2016 г. Праверана 14 сакавіка 2016 г.
  28. ^ Агляд «Насдак Перавозкі» (анг.) // Сусьветныя індэксы «Насдак», 14 сакавіка 2016 г. Праверана 14 сакавіка 2016 г.
  29. ^ Агляд «Насдак Прамысловы» (анг.) // Сусьветныя індэксы «Насдак», 14 сакавіка 2016 г. Праверана 14 сакавіка 2016 г.
  30. ^ Агляд «Насдак Сувязь» (анг.) // Сусьветныя індэксы «Насдак», 14 сакавіка 2016 г. Праверана 14 сакавіка 2016 г.
  31. ^ Агляд «Насдак Фінансавы 100» (анг.) // Сусьветныя індэксы «Насдак», 14 сакавіка 2016 г. Праверана 14 сакавіка 2016 г.
  32. ^ Агляд «Насдак Банк» (анг.) // Сусьветныя індэксы «Насдак», 15 сакавіка 2016 г. Праверана 15 сакавіка 2016 г.
  33. ^ Агляд «Насдак Страхаваньне» (анг.) // Сусьветныя індэксы «Насдак», 15 сакавіка 2016 г. Праверана 15 сакавіка 2016 г.
  34. ^ Агляд «Насдак Іншыя фінансы» (анг.) // Сусьветныя індэксы «Насдак», 15 сакавіка 2016 г. Праверана 15 сакавіка 2016 г.
  35. ^ Аляксей Арэшка. Кампанія EPAM Systems аб’явіла пра пачатак IPO // БелаПАН, 1 лютага 2012 г. Праверана 15 сакавіка 2016 г.
  36. ^ Насцэнка на акцыі «Эпам» (анг.) // «Насдак», 15 сакавіка 2016 г. Праверана 15 сакавіка 2016 г.
  37. ^ 90-28 Унёскі за паслугу Аўтаматызаванага пацьверджаньня зьдзелкі (АПЗ) (анг.) // Дапаможнік УУФГ, 2016 г. Праверана 15 сакавіка 2016 г.