[go: up one dir, main page]

This page is a translated version of the page Wikidata and the translation is 83% complete.
Outdated translations are marked like this.

Праект дазваляе цэнтралізавана кіраваць інтэрвікі спасылкамі ў бакавой панэлі паміж моўнымі версіямі праекта і між праектамі, якія ахапляюць зададзеныя тэмы, што было раней рэалізавана праз адзінкавыя інтэрвікі спасылкі ўнізе старонак.

Вікіданыя (Wikidata; www.wikidata.org) — гэта праект Фонду Wikimedia, запушчаны ў 2012 годзе. Ён накіраваны на стварэнне свабоднай базы ведаў аб усім у свеце, даступнай для чытання і рэдагавання як людзьмі, так і машынамі. Сховішча праекта будзе падаваць даныя на ўсіх мовах праектаў Wikimedia і дазволіць стварыць тэхналагічныя ўмовы для цэнтралізаванага доступу да даных гэтак жа празрыста, як гэта цяпер ідзе з медыяфайламі, размешчанымі на Вікісховішчы (Wikimedia Commons).

Першапачатковая распрацоўка праекта фінансавана дзякуючы шчодрым ахвяраванням фонду Allen Institute for Artificial Intelligence, Gordon and Betty Moore Foundation і Google Inc.

Дадатковая інфармацыя

Уплыў на Вікіпедыю

Мы працуем над трыма асноўнымі задачамі:

  1. Цэнтралізаваныя моўныя спасылкі
  2. Забеспячэнне цэнтральнага месца для інфармацыйных блокаў з данымі для ўсіх раздзелаў Вікіпедыі
  3. Стварэнне і абнаўленне артыкулаў-спісаў, заснаваных на даных у Вікіданых

Стан

Мы публікуем рэгулярныя зводкі аб актыўнасці вакол Вікіданых на Абнаўленнях стану.

Памер

Вікіданыя сёння з’яўляюцца найбуйнейшым праектам Wikimedia з больш за 100 міліёнаў старонак са змесцівам.