З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Sideroxylon grandiflorum |
Насенне Sideroxylon grandiflorum |
Навуковая класіфікацыя |
---|
Від: | Sideroxylon grandiflorum |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Sideroxylon grandiflorum A.DC.
|
Сінонімы |
---|
Calvaria major
|
|
Sideroxylon grandiflorum — доўгажывучы від дрэў сямейства сапотавыя (Sapotaceae), эндэмічны для Маўрыкія.
Sideroxylon grandiflorum цэніцца за сваю драўніну.
У 1973 годзе лічылася, што гэты від вымірае. Існавалі нібыта толькі 13 прадстаўнікоў віду, узрост якіх ацэньваўся прыкладна ў 300 гадоў. Праўдзівы ўзрост не можа быць вызначаны, паколькі дрэвы гэтага віду не маюць гадавых кольцаў. Меркавалася, што насенне можа прарастаць толькі прайшоўшы праз стрававальны тракт птушак сямейства Дронты (Raphidae). На сёння даказана, што гэта не абавязковая ўмова.
Паколькі від лічыцца каштоўным, то леснікі і батанікі механічным шляхам вытанчаюць цвёрдую абалонку насення для таго, каб дапамагчы іх прарастанню[3].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Ellis, Richard (2004). No Turning Back: The Life and Death of Animal Species. New York: Harper Perennial. pp. 164. ISBN 0-06-055804-0