Liqui Moly
Liqui Moly GmbH | |
---|---|
Тып | прыватная кампанія |
Заснаванне | 1957 |
Заснавальнікі | Ханс |
Краіна | |
Размяшчэнне | Германія Ульм |
Адрас | |
Прадукцыя | Маторныя масла, змазачныя матэрыялы, масляныя прысадкі |
Аперацыйны прыбытак | 544 млн еўра (снежань 2018) |
Колькасць супрацоўнікаў | 848 чал. (снежань 2018) |
Матчына кампанія | Würth Group |
Сайт | liqui-moly.com |
Liqui Moly GmbH — нямецкая прыватная кампанія, якая спецыялізуецца на вытворчасці аўтамабільных масел, змазачных матэрыялаў і прысадак. З 1 студзеня 2018 года кампанія з'яўляецца часткай Würth Group, якая выкупіла астатнія акцыі папярэдняга мажарытарнага трымальніка і генеральнага дырэктара Эрнста Проста.
Спонсарства
[правіць | правіць зыходнік]На працягу ўсёй гісторыі Liqui Moly актыўна падтрымлівае спорт. Кампанія з’яўлялася спонсарам каманд і спаборніцтваў у аўта- і матагонках, лыжных відах спорту, футболе, хакеі, баскетболе, гандболе, тэнісе і іншых спартыўных дысцыплінах.
Пачынаючы з чэмпіянату свету па хакеіи з шайбай 2017 года, які прайшоў у Германіі і Францыі, кампанія стала тытульным спонсарам спаборніцтва[1]. 17 студзеня 2021 года кампанія адмовілася падтырмліваць чэмпіянат свету 2021 года, у выпадку яго правядзення ў Мінску, бо «бягучая сітуацыя ў Беларусі, гэтак жа як і палітыка ўрада, стаўленне да дэманстрантаў і відавочнае парушэнне правоў чалавека ў Беларусі ў корані супярэчаць перакананням Liqui Moly і каштоўнасцям, якія падзяляе кампанія»[2].
Зноскі
- ↑ Чемпионаты мира по хоккею (руск.). Liqui Moly. Праверана 18 студзеня 2021.
- ↑ Еще один спонсор откажется от поддержки ЧМ-2021, если турнир пройдет в Белоруссии (руск.). Спорт Экспресс (17 студзеня 2021). Праверана 18 студзеня 2021.