[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

KG Mobility

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
KG Mobility
Тып акцыянернае таварыства
Заснаванне 4 сакавіка 1954
Краіна
Адрас
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя аўтамабіль
Матчына кампанія KG Group[d]
Сайт kg-mobility.com (англ.)

KG Mobility — паўднёвакарэйскі вытворца аўтамабіляў. Належыць кангламерату KG Group  (англ.). Заснаваны ў 1954 годзе. З 1988 па 2023 год меў назву SsangYong.

Кампанія была заснаваная ў 1954 годзе (тады яна звалася Ha Dong-hwan Motor Company) і пачала сваю дзейнасць з вытворчасці вайсковых пазадарожнікаў Jeep. У 1977 назва зменена Dong-A Motor. У гэты час кампанія займалася вытворчасцю аўтобусаў, грузавікоў і спецтэхнікі.

Лагатып SsangYong Motor Company

У 1986 годзе перайшла пад кантроль карпарацыі Ssangyong Business Group, а ў 1988 змяніла назву на SsangYong Motor. SsangYong у перакладзе з карэйскага — два цмока. У 1988 пачынаюцца продажы пазадарожніка Korando Family. У 1991 годзе пачалося тэхналагічнае супрацоўніцтва з карпарацыяй Daimler-Benz. У 1993 годзе 5 % акцый кампаніі была набыта карпарацыяй Daimler-Benz, стартавала вытворчасць пазадарожніка Musso.

У 1997 кантрольны пакет акцый кампаніі быў набыты іншым карэйскім аўтавытворцам Daewoo Motors. У 2000 годзе фінансавы крызіс вымусіў кампанію Daewoo прадаць свой пакет.

Да 2009 года 51% акцый SsangYong Motor Company прыналежала кітайскай аўтамабільнай карпарацыі SAIC.

З 2011 года 74,65% акцый кампаніі належалі індыйскай карпарацыі Mahindra & Mahindra.

Пачынаючы з 2017 года SsangYong несла страты: 2017 — –65,3 млрд вон, 2018 — –64,2 млрд., 2019 — –282 млрд. У снежні 2020 года савет дырэктараў кампаніі падаў у суд Сеула заяву аб банкруцтве[1].

У 2021 годзе продажы аўтамабіляў знізіліся да 84 496 адзінак (–21% адносна 2020 года)[2].

У студзені 2022 года было падпісана пагадненне, паводле якога за 305 мільярдаў вон (254,65 млн. долараў) долю, якая належыць Mahindra, набываў кансорцыум на чале з паўднёвакарэйскім вытворцам электрамабіляў Edison Motors[2]. Пры падпісанні кансорцыум заплаціў каля 10 працэнтаў ад кошту пакупкі, але да 25 сакавіка не выплаціў рэшту ў 274,3 мільярда вон (224 мільёны долараў) і ў выніку кантракт быў скасаваны[3].

У чэрвені 2022 года суд па справах аб банкруцтве ў Сеуле абраў у якасці канчатковага прэтэндэнта на пакупку кансорцыум на чале з хімічным кангламератам KG Group  (англ.), які ў межах заяўкі на набыццё SsangYong супрацоўнічаў з інвестыцыйным фондам Pavilion Private Equity Fund[4]. У жніўні Камісія па справядлівым гандлі  (англ.) ўхваліла набыццё KG Group кантрольнага пакета акцый[5].

У канцы снежня 2022 года новы ўладальнік абвясціў аб запланаваным рэбрэндынгу. Такое рашэнне прэзідэнт KG Group Квак Чжэ Сун патлумачыў жаданнем парваць з «праблемным іміджам кампаніі»[6]. 22 сакавіка 2023 года SsangYong Motor Company была перайменавана ў KG Mobility. Новыя аўтамабілі будуць выпускацца пад маркай «KG»[7].

Мадэльны шэраг

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. SsangYong Motor under bankruptcy court has 3 months to settle debt issues (англ.). pulsenews.co.kr (22 снежня 2020). Праверана 22 снежня 2020.
  2. а б "S.Korea's SsangYong Motor sold for $255 mln to local consortium"(англ.). Reuters. 2022-01-10. Праверана 2022-01-10.
  3. "SsangYong rescue deal collapses"(англ.). autonews.com. 2022-03-29. Праверана 2022-04-01.
  4. "South Korean Court Picks KG Group Consortium as Final Bidder for SssangYong Motor"(англ.). The Wall Street Journal. 2022-06-28. Праверана 2023-03-22.
  5. "Regulator approves SsangYong takeover by KG Group"(англ.). just-auto.com. 2022-08-24. Праверана 2023-03-22.
  6. "SsangYong Motor to change name to KG Mobility"(англ.). The Korea Herald. 2022-12-22. Праверана 2023-03-22.
  7. "Die SsangYong Motor Company nennt sich jetzt KG Mobility"(ням.). de.motor1.com. 2023-03-22. Праверана 2023-03-22.