DOSBox
DOSBox | |
---|---|
Тып | Эмулятар |
Распрацоўшчык | DOSBox Team |
Напісана на | С, C++ |
Аперацыйная сістэма | Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне |
Мовы інтэрфейсу | англійская, нямецкая, руская і французская |
Першы выпуск | 31 студзеня 2002[1] |
Апошняя версія | 0.74 (12 мая 2010) |
Ліцэнзія | GNU GPL |
Сайт | dosbox.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
DOSBox — эмулятар PC, які стварае DOS-асяроддзе, неабходнае для запуску старых гульняў пад MS-DOS. Гэта дазваляе запускаць праграмы ў аперацыйных сістэмах, якія не падтрымліваюць, ці падтрымліваюць DOS-праграмы не поўнасцю, і на сучасных камп’ютарах, на якіх старыя праграмы могуць не працваць, ці працаваць з памылкамі. DOSBox можна ўжываць для запуску і іншага праграмнага забеспячэння для DOS, але такая магчымасць працуе з абмежаваннямі. Эмулятар мае адкрыты зыходны код і даступны для такіх сістэм, як Linux, FreeBSD, Windows, Mac OS X, iOS, OS/2, BeOS, KolibriOS, Symbian OS, Android. Таксама, Windows-версія пры дапамозе HX DOS Extender запускаецца пад чыстым DOS — такім чынам DOS эмулюецца пад DOS.
Налады
[правіць | правіць зыходнік]Хуткадзейнасць эмуляванай сістэмы залежыць ат камп’ютара і налад, якія вызначаны ў канфігурацыйным файле, альбо ўводзяцца карыстальнікам у інтэрактыўным рэжыме. DOSBox падтрымлівае абмежаваную колькасць каманд інтэрпрэтатара COMMAND.COM. Таксама, на дыску Z: прысутнічаюць некалькі спецыяльных праграм у выглядзе .COM-праграм, якія кантактуюць з хост-сістэмай праз backdoor:
- MOUNT — манціраванне лакальнай (хост) дырэкторыі як дыска (у тым ліку і CD-ROM) унутр DOSBox;
- MEM — паказвае колькасць вольнай аператыўнай памяці;
- CONFIG — запіс канфігурацыі ў файл;
- LOADFIX — скарачэнне колькасці даступнай памяці (для старых праграм, якія не ўмеюць работаць з вялікай колькасцю памяці);
- IMGMOUNT — манціраванне вобразу дыска (CD-ROM) у DOSBox;
- BOOT — запуск вобраза дыскеты або цвёрдага дыска незалежна ад эмуляванай сістэмы DOSBox (магчымасць запусціць іншую аперацыйную сістэму);
- Каманды IPX — дазвол і работа IPX-сеткі.
Магчымасці
[правіць | правіць зыходнік]- DOSBox часткова эмулюе аперацыйнае асяроддзе MS-DOS, вектары перарыванняў BIOS і апаратную частку IBM PC. Не патрабуе ні x86-працэсара, ні копіі арыгінальнай MS-DOS.
- Дынамічнае ядро працэсара: на сістэмах, якія маюць набор каманд i386, ужываецца дынамічная трансляцыя інструкцый. На сістэмах, не сумяшчальных з x86, выконваецца поўная эмуляцыя, што прыводзіць да істотнага запавольвання. Напрыклад, сістэма на аснове PowerPC G4 1,6 ГГц здольна эмуляваць сістэму са стандартным апаратным забеспячэннем і з працэсарам 80486 на 50 МГц; на x86-сумяшчальных сістэмах той жа хуткасці можна дасягнуць на значна слабейшым працэсары (напрыклад ад Pentium II).
- Эмуляцыя файлавай сістэмы — дазваляе дадаць каталог хост-сістэмы як HDD гасцявой сістэмы, што не даступна ні ў адным іншым эмулятары PC.
- Графічная эмуляцыя: тэкставы рэжым, Hercules, CGA (уключаючы кампазітны і 160×100×16 рэжымы), EGA, VGA (уключаючы Mode X), VESA і поўную эмуляцыю S3 Trio 64; у неафіцыйных зборках таксама Glide (з дапамогай іншага эмулятара Glide2x.dll).
- Гукавая эмуляцыя: Adlib, дынамік камп'ютара, Tandy, Sound Blaster, Creative CMS/Game Blaster, Disney Soundsource, Gravis Ultrasound, MPU-401 і Innovation SSI-2001.
- Сеткавая эмуляцыя (дазваляе гуляць у Інтэрнэце ў мультыплэерныя гульні): эмуляцыя мадэму праз TCP/IP, сеткавае тунэляванне IPX. Windows-версія падтрымлівае прамы паслядоўны порт.
- Праверана, што ў версіі 0.70 паўнавартасна работаюць 876 гульняў.[2]
Праблемы
[правіць | правіць зыходнік]Як і ўсе праграмы-эмулятары, DOSBox патрабуе істотна мацнейшы камп’ютар (асабліва працэсар), чым эмуляваная сістэма. Акрамя таго, падтрымка абароненага рэжыму пакуль знаходзіцца на ранняй стадыі распрацоўкі, таму DOS-праграмы, якія выконваюцца толькі ў гэтым рэжыме (а гэта большасць гульняў, выдадзеных пасля 1995 года), могуць працаваць не так добра, як у іншых эмулятарах, накшталт VMware альбо Virtual PC. На бягучай версіі GP2X-порту DOSBox марудна працуюць нават самыя простыя праграмы.
Недахопам DOSBox з’яўляецца адсутнасць эмуляцыі LPT-порту (з магчымасцю «адлюстравання» на «сапраўднае жалеза») — старыя праграмы з LPT-ключамі (напрыклад, CREDO) на DOSBox працаваць не будуць. Асяроддзе MS-DOS і апаратура PC эмулююцца не поўнасцю, таму Windows 95 і Windows 98 пад DOSBox запускаюцца з цяжкасцю.
Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20020324184534/https://dosbox.zophar.net/ Праверана 30 кастрычніка 2020.
- ↑ DOSBox, an x86 emulator with DOS (англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме DOSBox
- Афіцыйны сайт
- Эмуляцыя PC гульняў — DosBox. Самая поўная інструкцыя Архівавана 15 красавіка 2010.
- DOSBox вікі
- Як запусціць гульню праз DOSBox Архівавана 28 студзеня 2010.
- Афіцыйны форум DOSBox
- Неафіцыйная зборка DOSBox Архівавана 7 мая 2007.
- Іншая неафіцыйная зборка
- Arik.. Эмуляцыя PC гульняў — DosBox. Самая поўная інструкцыя. Наладка і ўжыванне(недаступная спасылка). GamesLife. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2012. Праверана 6 студзеня 2008.
- Дмитрий Чеканов, Павел Поглазов.. Эмулятар DosBOX: запускаем старыя DOS-гульні пад Windows(недаступная спасылка). Tom’s Hardware (28 студзеня 2005). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2012. Праверана 3 жніўня 2009.
- Версія DOSBox з убудаваным адладчыкам (англ.)
- Праграмнае забеспячэнне паводле алфавіта
- Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 2002 годзе
- Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне
- Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на C++
- Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на С
- Эмулятары DOS
- Эмулятары для Windows
- GP2X эмулятары
- Свабодныя эмулятары
- Праграмнае забеспячэнне для BeOS
- Праграмнае забеспячэнне для Haiku
- Праграмнае забеспячэнне для macOS
- Праграмнае забеспячэнне для Linux
- Праграмнае забеспячэнне для Windows
- Праграмнае забеспячэнне з ліцэнзіяй GNU GPL