[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Windows 95

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Windows 95
Выява лагатыпа
Распрацоўшчык Microsoft
Сямейства АС Windows 9x
Першы выпуск 24 жніўня 1995[1]
Апошняя версія OEM Service Release 2.5 — 26 лістапада 1997
Падтрымлівае мовы некалькі моў[d]
Падтрымлівае платформы x86
Тып ядра маналітнае ядро
Ліцэнзія Прапрыетарная ПА
Стан Гістарычнае (падтрымка спынена 31 снежня 2001)[2]
Вэб-сайт microsoft.com/win… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Windows 95 (кодавае імя Chicago) — графічная шматзадачная аперацыйная сістэма карпарацыі Microsoft. Афіцыйная дата выхаду — 24 жніўня 1995 года.

Windows 95 прызначалася ў асноўным для хатняга і SOHO сегментаў і была гібрыднай — падтрымлівала выкананне 16- і 32-разраднага кода. Навіны інтэрфейсу Windows 95 актыўна выкарыстоўваліся ва ўсіх наступных версіях Windows: менавіта ў ёй з'явіліся такія элементы графічнага інтэрфейсу, як працоўны стол са значкамі, панэль задач і меню «Пуск». Падтрымка Windows 95 спынена 31 снежня 2001 г.

Зноскі

  1. Washingtonpost.com: WashTech
  2. Windows Life-Cycle Policy(недаступная спасылка). Microsoft (3 красавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2010. Праверана 6 верасня 2009.