.by
.by | |
---|---|
Увядзенне | 1994 |
Тып дамена | Нацыянальны дамен верхняга ўзроўню |
Статус | Дзеючы |
Рэгістратар | Спіс рэгістратараў |
Арганізатар | Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь |
Прызначэнне | аб'екты, звязаныя з Беларусь |
Абмежаванні рэгістрацыі | Няма |
Вэб-сайт | cctld.by |
.by — нацыянальны дамен верхняга ўзроўню для Рэспублікі Беларусь.
Рэгістрацыя даменаў у Беларусі была дазволена з 1994, а свабодная рэгістрацыя даменаў другога ўзроўню для прадпрыемстваў адкрылася ў красавіку 2000.
У 2008 налічвалася больш за 18 000 даменаў.by з агульнай колькасці каля 50 000 беларускіх сайтаў.
Да сакавіка 2008 года рэгістрацыю даменаў .by ажыццяўляла толькі кампанія ТАА «Адкрыты кантакт». У сакавіку 2008 года дамены .by пачала рэгістраваць кампанія — УП «Надзейныя праграмы», трохі пазней — СП ТАА «Дзелавая Сетка». У 2019 годзе спіс папоўніўся кампаніяй ТАА «Супорт чэйн» (брэнд HostFly.by).
Рэгістрацыя
[правіць | правіць зыходнік]Пры рэгістрацыі дамена ў зоне .by неабходна абавязкова пазначаць поўную і падрабязную інфармацыю пра ўладальніка дамена:
- для юрыдычных асоб: поўная назва арганізацыі, краіна рэгістрацыі, поўнае імя кіраўніка, пасада кіраўніка, поўнае імя адказнай асобы, поўны юрыдычны адрас, поўны паштовы адрас, тэлефон з кодам краіны і гарады, код арганізацыі (ОКПО), нумар разліковага рахунку, поўная назва банка, код банка (МФО).
- для фізічных асоб: поўнае імя, краіна рэгістрацыі, поўны адрас рэгістрацыі, тэлефон, нумар пашпарта, асабісты нумар (толькі для рэзідэнтаў Беларусі), кім і калі выдадзены пашпарт. У выпадку, калі даменнае імя рэгіструецца для інтэрнэт-крамы, неабходна ў абавязковым парадку пазначаць у якасці ўладальніка юрыдычную асобу.
Падача некарэктных даных пра ўладальніка дамена можа прывесці да адмовы ў рэгістрацыі даменнага імя адміністрацыяй даменнай зоны BY.
Звычайна дамен робіцца даступным да выкарыстання праз 5-10 працоўных дзён пасля атрымання аплаты. Максімальная працягласць рэгістрацыі для гэтай даменнай зоны складае 1 месяц.
Інфармацыя пра ўладальніка ў WHOIS дамена цалкам закрытая і недаступная для публічнага прагляду.
Ажыццявіць падаўжэнне дамена BY абавязкова неабходна да сканчэння тэрміну яго рэгістрацыі, пазначанага ў вашым акаўнце. У выпадку, калі дамен BY не быў падоўжаны ў пазначаны тэрмін, ён пераводзіцца ў непрацоўны стан і ў далейшым выдаляецца.
Звычайна падаўжэнне тэрміну рэгістрацыі дамена BY ажыццяўляецца праз 1-3 працоўныя дні пасля атрымання аплаты. Максімальная працягласць падаўжэння для гэтай даменнай зоны складае 7 дзён.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Звесткі whois для дамена .by на сайце IANA
- tld.by — рэгістрацыя даменаў .by ТАА «Адкрыты кантакт»
- www.hoster.by — рэгістрацыя даменаў .by УП «Надзейныя праграмы»
- tld.bn.by — рэгістрацыя даменаў .by СП ТАА «Дзелавая сетка» Архівавана 8 жніўня 2009.
- Дамены .BY па IP адрасах(недаступная спасылка)
- У зоне .BY зарэгістравана каля 18 тысяч даменаў