Т-26
Т-26 — савецкі лёгкі танк. Cамый шматлікі танк Чырвонай і фінскай армій да пачатку Вялікай Айчыннай вайны і Арміі Іспанскай Рэспублікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі, другі па колькасці выпушчаных пасля Т-34 савецкі танк 1930-х — 1940-х гадоў. Створаны на аснове англійскага танка Vickers Mk E, закупленага ў 1930 годзе. Прыняты на ўзбраенне ў СССР у 1931 годзе.
Мадэрнізацыя і зняцце з вытворчасці
[правіць | правіць зыходнік]У другой палове 1930-х гадоў Т-26 быў найбольш масавым лёгкім танкам у СССР даваеннага перыяду. Гэты танк непасрэднай падтрымкі пяхоты на поле бою ў пачатку 1930-х гадоў быў лідарам у сваім класе, але хуткае развіццё замежных танкаў і з’яўленне практычна ва ўсіх войсках свету недарагіх масавых процітанкавых гармат змянілі становішча ў горшы бок для СССР. Адным з першых вестак аб наспелай неабходнасці істотнай мадэрнізацыі Т-26 стаў даклад ў 1936 годзе канструктара Сямёна Аляксандравіча Гінзбурга начальніку аўтабронетанкаваго кіравання Чырвонай арміі пра з’яўленне новых замежных танкаў, праўзыходных Т-26 па шэрагу характарыстык. У прыватнасці, рэкамендавалася звярнуць увагу на французскія танкі «Рэно» R 35 і «Форж-э-Шанціла» FCM 36 і чэхаславацкі «Шкода» Š-IIa, у якіх ужо рэалізаваны перспектыўныя тэхнічныя рашэнні: зварка і ліццё тоўстых бранявых дэталяў, падвеска з высокімі эксплуатацыйнымі характарыстыкамі.
У пачатку 1938 года савецкія вайскоўцы ўсвядомілі, што Т-26 пачаў хутка састараваць, што было адзначана С. А. Гінзбургам яшчэ за паўтары гады да гэтага. Да 1938 года Т-26, усё яшчэ пераўзыходзячы замежныя танкі па ўзбраенні, стаў саступаць ім па астатніх характарыстыках. У першую чаргу адзначалі слабасць броні і недастатковую рухомасць танка ў сувязі з малой магутнасцю рухавіка і перагружанасцю падвескі. Больш за тое, тэндэнцыі ў развіцці сусветнага танкабудавання ў той час такія, што ўжо ў найбліжэйшай будучыні Т-26 мог страціць і апошнюю перавагу — ва ўзбраенні, гэта значыць да пачатку 1940-х гадоў стаць канчаткова састарэлым. Але адразу перайсці да праектавання прынцыпова новага танка падтрымкі пяхоты савецкае кіраўніцтва не наважылася, палічыўшы, што канструкцыя Т-26 яшчэ мае рэзервы для сур’ёзнай мадэрнізацыі. Тым не менш, канструктарскае бюро завода № 185 пад кіраўніцтвам С. А. Гінзбурга атрымала дазвол на выраб вопытнага танка з узмоцненымі браніраваннем і падвескай. Пад назвай Т-111 такой прататып быў пабудаваны ў красавіку 1938 года, выпрабаваны і ў цэлым атрымаў нядрэнныя водгукі, але па масе ён перайшоў у катэгорыю сярэдніх танкаў, то бок першая спроба стварыць лёгкі танк з супрацьснарадным браніраваннем на замену Т-26 не ўдалася.
Серыйная вытворчасць
[правіць | правіць зыходнік]Мадэль | Вытворца | Заказчык | 1931 | 1932 | 1933 | 1934 | 1935 | 1936 | 1937 | 1938 | 1939 | 1940 | 1941 | Усяго |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Т-26 2-х баш | З-д «Бальшавік»/№ 174 (Ленінград) | РСЧА | 100* | 950 | 576 | 1 | 1627 | |||||||
Т-26 | № 174 (Ленінград) | 712 | 939 | 1173 | 1205** | 550 | 709*** | 1293 | 1314 | 114**** | 8009 | |||
НКВМФ | 1 | 22 | 23 | |||||||||||
Турцыя | 1 | 63 | 64 | |||||||||||
Т-26 арт | РСЧА | 1 | 5 | 6 | ||||||||||
Усяго | 100 | 950 | 1289 | 946 | 1236 | 1205 | 550 | 709 | 1294 | 1336 | 114 | 9729 | ||
Т-26 | СТЗ (Сталінград) | РСЧА | 29 | 115 | 98 | 7 | 249 | |||||||
НКВМФ | 23 | 20 | 10 | 53 | ||||||||||
Усяго | 29 | 115 | 98 | 30 | 20 | 10 | 302 | |||||||
У суме | 100 | 950 | 1289 | 975 | 1351 | 1303 | 550 | 739 | 1314 | 1346 | 114 | 10031 |
*З іх: 12 танкаў выпушчаны ў выглядзе разрезных навучальных дапаможнікаў; 35 з небранявой сталі прыняты ўмоўна з абавязацельствам замены корпуса на бранявы; 53 танка ў 1932 годзе перароблены ў ХТ-26
**74 з іх перароблены ў ТТ-26 і ТУ-26 (37 груп).
***Адзін танк з іх перароблены ў ТУ-132.
****Ліпень — 47, жнівень — 67.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Т-26