Трынітраталуол
Трынітраталуол | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₇H₅N₃O₆ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 204-289-6 |
SMILES | |
RTECS | XU0175000 |
ChemSpider |
Трынітраталуо́л (2,4,6-трынітраталуол, альфа-трынітраталуол, тратыл, тол, TНT), C7H5N3O6 — араматычнае нітразлучэнне, адно з найбольш распаўсюджаных брызантных выбуховых рэчываў. Вынайдзены ў 1863 годзе нямецкім хімікам Ёзэфам Вільбрандам.
Уяўляе сабой бясколернае крышталічнае рэчыва (тэхнічны ТНТ жоўтага колеру) з тэмпературай плаўлення 80,85[1] °C (г.зн. плавіцца ў вельмі гарачай вадзе). Шчыльнасць 1663 кг/м³, літага — 1540—1590 кг/м³. Добра раствараецца ў бензоле, талуоле, ацэтоне, хлараформе, тэтрахлорметане[1], азотнай і сернай кіслотах. Дрэнна раствараецца ў вадзе. Хімічна ўстойлівы, доўгі час захоўваецца без раскладання. Тэмпература раскладання 240 °C.
ТНТ атрымліваюць нітраваннем талуолу сумессю сернай і азотнай кіслот пры тэмпературы 50—120 °C з ачысткай водным растворам сульфіту натрыю.
Ужываецца ў прамысловасці і вайсковай справе як самастойна (у грануляваным (гранулатол), прэсаваным або адліваным выглядзе), так і ў складзе шматлікіх выбуховых сумесяў (алюматол, аманал, аманіт і інш.). У ЗША тратыл у прамысловасці і горнай справе не ўжываюць з пачатку 1990-х гг. з-за таксічнасці прадуктаў выбуху.
Выбуховыя паказчыкі
[правіць | правіць зыходнік]- Энергія выбуховага пераўтварэння — 1010 ккал/кг
- Хуткасць распаўсюджання ударнай хвалі — 6700—7000 м/с (пры шчыльнасці 1,6 г/см³)
- Цеплавая энергія выбуху — 4228 кДж/кг
- Брызантнасць па Гесу — 16 мм
- Брызантнасць па Касту — 3,9 мм
Зноскі
- ↑ а б 2,4,6-тринитротолуол // ХиМиК.ру (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Міляшкевіч Я. Г. Тол; Трынітраталуо́л // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 483, 550. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тринитротолуол // Российская энциклопедия по охране труда: В 3 т. — 2-е изд., перераб. и доп. — М.: Изд-во НЦ ЭНАС, 2007. (руск.)
- Троти́л (тринитротолуол, ТНТ, тол) // Военный энциклопедический словарь (руск.) / Пред. Гл. ред. комиссии С. Ф. Ахромеев. — 2-е изд.. — М.: Воениздат, 1986. — С. 754. — 863 с. — 150 000 экз.
- Троти́л, тринитротолуол, тол, ТНТ // Военный энциклопедический словарь / Отв. ред. Еремина Н.. — М.: Эксмо, 2007. — С. 921. — 1024 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-5-699-23223-9. (руск.)