[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Талерка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Талерка — посуд, з якога ўжываюць першую і другую стравы, з трэціх страў толькі дэсерты. Пераважна талерка круглай формы. Талеркі таксама бываюць для хараства — дэкаратыўныя талеркі.

Фарфоравыя талеркі

Матэрыял часта грае вялікую ролю ў прызначэнні талеркі.

  • Керамічныя, або гліняныя
  • Шкляныя
  • фарфоравыя
  • Драўляныя
  • Металічныя

Таксама талеркі бываюць для аднаразовага прызначэння.

  • Пластыкавыя
  • Папяровыя

Талеркі маюць розную глыбіню. Глыбіня талеркі залежыць ад яе прызначэння. Талеркі вялікай глыбіні пераважна прызначаныя для першай стравы, радзей трэцяй стравы. Талеркі малой глыбіні — для другой і трэцяй стравы.

Талеркі малога памеру і малой глыбіні часта выкарыстоўваюцца як ніжняя частка кубачка, каб змесціва ў кубачку, у асобных выпадках вылівалася на талерку. Такія талеркі завуць сподачкамі.