[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Сіф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сіф
іўр.: ‏שֵׁת
Пол мужчынскі пол[1][1][…]
Бацька Адам[2][3]
Маці Ева[4]
Браты і сёстры Каін, Авель, Азура[d], Aclima[d] і Awan[d]
Жонка Азура[d]
Дзеці Энас[d][5][6] і Noam[d][7]
У іншых культурах Seth in Islam[d] і Q9335691?
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сіф (іўр.: שֵׁת Шэт, араб. شيث‎‎ Шыт ці Шыйт) — у аўраамічных рэлігіях, трэці (пасля Каіна і Авеля) сын Адама і Евы. Паводле Кнігі Быцця[8], Сіф нарадзіўся пасля забойства Авеля Каінам, і Ева верыла, што Бог дараваў яго як замена памерламу Авелю.

Сіфава імя можа перакладацца, як «становішча», «падстава», «зацвярджэнне».

Паводле кнігі Быцця, Ева нарадзіла трэцяга сына Сіфа пасля забойства Каінам Авеля, і пасля таго, як Бог пракляў Каіна і яго нашчадкаў.

І спазнаў Адам яшчэ Еву, жонку сваю, і яна нарадзіла сына, і дала яму імя: Сіф; бо, казала яна, Бог паклаў мне іншае насенне, замест Авеля, якога забіў Каін[9]

.

Таксама,

Адам жыў сто трыццаць гадоў, і спарадзіў сына паводле падабенства свайго і паводле вобразу свайго, і даў яму імя: Сіф[10]

.

На 105 год жыцця ў Сіфа нарадзіўся старэйшы сын Энош[11], апроч якога ў яго былі яшчэ сыны і дочкі[12]. Сіф памёр ва ўзросце 912 гадоў[13] (за 14 гадоў да нараджэння Ноя). Паводле яўрэйскай храналогіі, нарадзіўся ў 3630 да н. э. і памёр у 2758 да н. э.

У Іосіфа Флавія

[правіць | правіць зыходнік]

У сваёй працы «Іўдзейскія старажытнасці» Іосіф Флавій згадвае Сіфа як дабрадзейнага чалавека з выдатным норавам[14]. Ён паведамляе, што нашчадкі Сіфа вынайшлі навукі, звязаныя з нябеснымі целамі, і ўзвялі Слупы сыноў Сіфавых — два слупы, на якіх былі высечаныя шматлікія навуковыя адкрыцці і вынаходніцтвы, асабліва ў вобласці астраноміі. Паводле Іосіфа Флавія, гэтыя слупы былі ўзведзены нашчадкамі Сіфа на падставе прадказання Адама пра тое, што свет будзе двойчы разбураны: адзін раз агнём, а іншы — сусветным патопам. Мэта будаўніцтва — захаваць веды і адкрыцці для нашчадкаў, нават пасля знішчэння свету. Адзін слуп быў зроблены з цэглы, іншы — з каменя. Меркавалася, што калі цагляны слуп разбурыцца, каменны застанецца цэлым і працягне расказваць пра старажытныя адкрыцці, а таксама паведамляць людзям пра тое, што існаваў яшчэ і цагляны слуп. Іосіф Флавій сцвярджае, што ў часы яго жыцця каменны слуп усё яшчэ стаяў у Сірыядзе (назва земляў, на якіх шанавалася Сірыус; іншая назва Егіпта).

Аднак Уільям Уістан, перакладчык «Іўдзейскіх старажытнасцей» XVIII стагоддзя, у асобнай зносцы выказаў меркаванне, што Флавій мог пераблытаць Сіфа з Сесострысам, егіпецкім царом, які пабудаваў нейкі слуп у Сірыядзе. Уістан таксама паказвае на малаверагоднасць таго, каб якія-небудзь слупы змаглі перажыць сусветны патоп, які, на яго думку, меў пахаваць іх пад тоўстым слоем ападкавых парод. Пісьменнік-пераніаліст Найджэл Джэксан атаясамлівае зямлю Сірыяд у апавяданні Іосіфа Флавія з Сірыяй, спасылаючыся на звязаныя з ёй мандэйскія легенды пра «ўсходнюю зямлю Шыр»[15].

У хрысціянстве

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле некананічнай Кнізе Юбілеяў (II стагоддзе да н. э.), нараджэнне Сіфа датуецца 130 годам пасля стварэння свету. Гэтая кніга таксама згадвае, што ў 231 годзе пасля стварэння свету Сіф ажаніўся на сваёй сястры Азуры, якая была на чатыры гады малодшай. У 235 годзе ў іх нарадзіўся сын Энош.

У Армянскай Апостальскай Царкве Сіфа разам з Адамам, Авелем і іншымі шануюць як аднаго са Святых Праайцоў, адзначаючы яго дзень памяці 26 ліпеня. Акрамя таго, ён згадваецца ў радаводзе Ісуса, прыведзеным у Евангеллі ад Лукі[16].

Паводле веры мармонаў, Сіф «быў дасканалым чалавекам і вельмі падобным да свайго бацькі». Быў пасвечаны Адамам у святары ў 69 гадоў. За тры гады да сваёй смерці, Адам благаславіў яго, сказаўшы, што яго нашчадкі будуць «выбраны Богам» і захаваныя «да канца свету». У Кнізе Мармонаў Сіф — таксама імя народу джарэдзітаў.

У гнастыцызме

[правіць | правіць зыходнік]

У гнастыцызме лічыцца, што ў канцы свайго жыцця Адам перадаў Сіфу тайнае вучэнне, якое пазіней увайшло ў Кабалу.

Сіфіяны — хрысціянская гнастычная секта, якая, магчыма, існавала яшчэ да з’яўлення хрысціянства. Іхняе вучэнне, хоць у асноўным іудзейскае па паходжанні, верагодна, адчула моцны ўплыў платанізму. Сваю назву сіфіяны атрымалі з-за асаблівага шанавання біблейскага Сіфа, якога яны лічылі боскім увасабленнем у сваіх міфах пра стварэнне. Адпаведна, патомства Сіфа, паводле іхніх уяўленняў, складала абраную вышэйшую прыступку чалавецтва.

У Каране Сіф, вядомы як Шыт ібн-Адам («Шыт Адамаў сын»), наўпрост не згадваецца. Ён шануецца ў ісламскіх традыцыях як трэці і праведны сын Адама і Евы (у ісламе — Хава) і разглядаецца як дар, пасланы Ўсявышнім пасля смерці Авеля (Хабіл). Суніцкі навуковец і гісторык ібн-Касір у сваёй кнізе па гісторыі «Пачатак і канец» (البداية والنهاية, «аль-бідая ва-н-ніхая»)[17] згадвае Сіфа як прарока, падобнага да яго бацькі Адама. Ён піша, што пасля смерці Адама[18] менавіта Сіф перадаў людзям Боскі Закон і адносіць яго да выдатных дапатопных патрыярхаў з пакаленняў Адама. Некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што менавіта Сіф атрымаў першыя пісанні[19], згаданыя ў Каране (сура 87, аят 18). Сярэднявечны гісторык і тлумачальнік Карана ат-Табары, а таксама іншыя тлумачальнікі, лічаць, што Сіф пахаваў Адама і нейкія таемныя тэксты ў яго магіле, якую завуць «Пячорай скарбаў».

Паводле ісламскіх пісанняў, Сіф нарадзіўся, калі Адаму было ўжо за 100 гадоў, і менавіта яго Адам прызначыў сваім пераемнікам і правадніком для людзей. Сірыйскі гісторык і перакладчык XI стагоддзя аль-Мубашыр ібн-Фацік у сваёй «Кнізе выбраных мудрасцяў і прыгожых выслоўяў» («кітаб мухтар аль-хікам ва-махасін аль-калім»)[20] уключыў главу, прысвечаную Сіфу, нараўне з выслоўямі і афарызмамі старажытных філосафаў. У ісламскай традыцыі Сіф лічыцца ўладальнікам разнастайных ведаў: яму прыпісваецца разуменне часу, прадказанне Вялікага патопу, а таксама атрыманне адкрыцця пра спосаб здзяйснення начной малітвы. Паводле падання, менавіта да нашчадкаў Сіфа ўзыходзіць радавод чалавецтва ў ісламе, іўдаізме і хрысціянстве, паколькі Авель не пакінуў спадчыннікаў, а нашчадкі Каіна (Кабіл) былі знішчаны патопам. Многія традыцыйныя ісламскія рамёствы, напрыклад, выраб рагавых грабянёў[21], звязваюць з імем Сіфа[22]. Ён таксама мае важную ролю ў суфізме: ібн-Арабі прысвячае Сіфу главу ў сваіх «Гемах мудрасці», азагалоўленую «Мудрасць натхнёная ў слове Сіфавым»[23].

Трохкупальная грабніца, Башыт.

Паводле некаторых паданняў, грабніца Сіфа знаходзіцца ў вёсцы Ан-Набі-Шэйт (дасл., «Прарок Сіф») у гарах над далінай Бекаа ў Ліване. Там жа ёсць мячэць, названая ў яго гонар. Гэтае пахаванне апісаў географ XII стагоддзя ібн-Джубайр. Паводле іншай, пазнейшай традыцыі, якая з’явілася ў арабскіх географаў з XIII стагоддзя, Сіфава грабніца знаходзіцца ў палестынскай вёсцы Башыт, на паўднёвы захад ад вёскі Рамла. Фонд даследавання Палестыны сцвярджае, што назва Башыт паходзіць ад «Бейт-Шыт», перакладанае як «Дом Сіфа»[24]. У 1948 годзе, з утварэннем дзяржавы Ізраіль, вёска апусцела з зыходам палестынскіх арабаў. Аднак трехкупольное збудаванне, якое лічыцца грабніцай Сіфа, захавалася ў наваколлях ізраільскага мошава Асерэт, пабудаванага на месцы былой арабскай вёскі. Яшчэ адна меркаваная магіла Сіфа знаходзіцца ў афганскім горадзе Балх.

Мясцовыя мусульмане ў Аёдх’і (штат Утар-Прадэш, Індыя) лічаць, што 3,7-метровая магіла ў мячэці Хазрат-Шыс-Джынаці належыць прароку Сіфу[25].

У мандэйскіх пісаннях, уключаючы «Коласту», «Мандэіскую кнігу Іаана» і «Гінза Раба», Сіф атаясамліваецца з анёльскай выратавальнай фігурай Шыцілем (клас. манд.: ࡔࡉࡕࡉࡋ, Šitil)[26], сынам Адама Кадмая («Першароднага Чалавека»). Лічыцца, што Шыціль разам са сваімі братамі Анушам (Еношам) і Хібілем (Авелем) навучаў Іаана Хрысціцеля[27]. У тэкстах яго называюць па-рознаму: сын Адама[28], брат[29] ці сын[30] Хібіля, брат[29] ці бацька[30] Ануша. Шыціль лічыцца адным з вешчуноў мандэізму і прарокам, які атаясамліваецца з біблейскім Сіфам[31][32].

У езідстве Сіф вядомы як Шэхід ібн-Джэр[33].

Паводле езідскіх паданняў, Адам і Ева змясцілі сваё семя ў асобныя пасудзіны. З семя Евы з’явіліся казуркі, а семя Адама спарадзіла Шэхіда ібн-Джэра, прабацьку езідаў. Такім чынам, езіды вераць, што яны былі створаны асобна і адрозніваюцца ад усёй рэшты чалавецтва[33].

  1. а б FamilySearch — 1999. Праверана 13 мая 2020.
  2. 3 // Genesis, בְּרֵאשִׁית, Första Moseboken
  3. Никифор (Бажанов) Иллюстрированная полная популярная библейская энциклопедия в 4-х выпусках, Enciclopédia bíblica popular completa ilustrada em 4 ediçõesМ.: 1891.
  4. 25 // Genesis, בְּרֵאשִׁית, Första Moseboken
  5. 6 // Genesis, בְּרֵאשִׁית, Första Moseboken
  6. Никифор (Бажанов) Енос, Энос // Иллюстрированная полная популярная библейская энциклопедия в 4-х выпусках. Выпуск IМ.: 1891. — С. 235.
  7. Book of Jubilees — 0150.
  8. Быццё. 4:25
  9. Быццё. 4:25
  10. Быццё. 5:3
  11. Быццё. 5:6
  12. Быццё. 5:7
  13. Быццё. 5:8
  14. Іосіф Флавій, Іўдзейскія старажытнасці, глава 2, раздзел 3. (англ.)
  15. «On the Prophethood of Seth in the Abrahamic Traditions», Sacred Web volume 25, Summer 2010
  16. Лук. 3:23-38
  17. Australian Islamic Library Архівавана 10 лістапада 2018. (Аўстралійская ісламская бібліятэка)
  18. Stories of the Prophets, Ibn Kathir, Story of Adam and Seth
  19. Encyclopedia of Islam, Shith, Online Web.
  20. مختار الحكم ومحاسن الكلم – المكتبة الوقفية للكتب المصورة PDF.
  21. Gai Eaton. Islam and The Destiny of Man. — Islamic Texts Society, 1994. — С. 211–212.

    (пра традыцыйны выраб рагавых грабянёў)
    Гэтае рамяство можна прасачыць ад вучня да майстра, пакуль хто-небудзь не дасягне… Сіфа… Менавіта ён першым навучыў людзей, і тое, што прыносіць прарок — а Сіф быў прарокам — павінна відавочна мець адмысловую мэту, як вонкавую, так і ўнутраную.

  22. Titus Burckhardt. Sacred Art in the East and West. — Suhail Academy Publishing, 1967. — С. 151.

    Такім чынам, традыцыі рамяства, якія захаваліся ў ісламскіх краінах аж да нашых дзён, як правіла, прыпісваюцца некаторым даісламскім прарокам, у прыватнасці, Сіфу, трэцяму сыну Адама.

  23. Ибн Араби. Геммы мудрости – Мудрость вдохновенная в слове Сифовом (перевод с арабского).
  24. Palestine Exploration Fund (PEF), 1838, p. 84.
  25. Mumtaz Alam Falahi. Muslim Ayodhya: city of mosques, mazars and graves(недаступная спасылка). Two Circles (6 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 19 July 2018.
  26. Drower, E.S. (1932). The Mandaeans of Iraq and Iran. Gorgias Press.com. ISBN 1931956499.
  27. The Mandaic Book of John(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2019. Праверана 19 ліпеня 2018.
  28. "Book One, 1st Glorification: The Return of Shitil, son of Adam to the World of Light". Ginza Rabba. Vol. Left Volume. Перакладчык Al-Saadi, Qais; Al-Saadi, Hamed (2nd ed.). Germany: Drabsha. 2019. pp. 1–9.
  29. а б "Book Five: The Descent of the Savior". Ginza Rabba. Vol. Right Volume. Перакладчык Al-Saadi, Qais; Al-Saadi, Hamed (2nd ed.). Germany: Drabsha. 2019. pp. 70–83.
  30. а б "Book Twelve: The Second Illumination". Ginza Rabba. Vol. Right Volume. Перакладчык Al-Saadi, Qais; Al-Saadi, Hamed (2nd ed.). Germany: Drabsha. 2019. pp. 130–135. [Note: this is book 10 in some other editions.]
  31. Brikhah S. Nasoraia. Sacred Text and Esoteric Praxis in Sabian Mandaean Religion 45 (2012). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2022.
  32. Drower, E. S. (Ethel Stefana) (1937). The Mandaeans of Iraq and Iran [microform]; their cults, customs, magic, legends, and folklore. Internet Archive. Oxford : The Clarendon press.
  33. а б Kreyenbroek, Philip (2005). God and Sheikh Adi are perfect: sacred poems and religious narratives from the Yezidi tradition. Wiesbaden: Harrassowitz. ISBN 978-3-447-05300-6. OCLC 63127403.