[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Сінец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сінец
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ballerus ballerus (Linnaeus, 1758)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  639435
NCBI  155074

Сіне́ц[1] (Ballerus ballerus) — від рыб з сямейства Карпавыя (Cyprinidae).

Спіна сіняя — адсюль назва. Народныя назвы: кляпец, сіньга, сопа.

Даўжыня цела да 40 см, маса да 1 кг. Падобны да ляшча. Адрозніваецца больш выцягнутым і сціснутым целам, дробнай луской, завостраным ротам, злёгку накіраваным угору, больш доўгім анальным плаўніком і інш. Галава невялікая. Спіна цёмна-сіняя, бакі і бруха серабрыста-белыя з залацістым адлівам, няпарныя плаўнікі бледна-шэрыя, грудныя — жаўтаватыя з чарнаватай аблямоўкай. Хваставы плаўнік з глыбокай выемкай.

Пашыраны ў вадаёмах басейнаў Балтыйскага, Азоўскага, Каспійскага, Чорнага мораў. Азёрна-рачная рыба, якая водзіцца толькі ў праточных азёрах, што ляжаць у рэчышчах. Насяляе раўнінныя ўчасткі рэк з ціхім цячэннем, больш шматлікі ў вусцевых участках буйных рэк. На тэрыторыі Беларусі ў невялікай колькасці водзіцца ў рацэ Дняпро і яго прытоках (Прыпяць, Сож, Бярэзіна).

Асаблівсці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Жыве чародамі. Зімуе на ямах у рэчышчах. Пасля таго як сыходзіць лёд, пакідае зімавальныя ямы і ідзе на пойму для нерасту.

Палаваспелымі становяцца асобіны на 4-м годзе жыцця пры даўжыні каля 20 см. Адкладвае ікру пры тэмпературы вады 7—9 °C. Нерасцілішчамі служаць залітыя паніжаныя ўчасткі пойм, затокі з леташняй расліннасцю. Плоднасць 4—25 тыс. ікрынак і больш.

Корміцца зоапланктонам, пераважна ніжэйшымі ракападобнымі, і бентасам.

Тэмп росту невысокі. Напрыклад у возеры Палік у 6-гадовым узросце маса сінца была каля 400 г[2].

Прамысловае значэнне невялікае.

Зноскі

  1. БелЭн 2002.
  2. Животный мир Беларуси. Позвоночные: учеб. пособие / В. В. Гричик, Л. Д. Бурко. — Мн.: Изд. центр БГУ, 2013. — С. 26.