Бентас
Выгляд
Бентас (ад грэч. Βένθος — глыбіня) — сукупнасць арганізмаў, якія жывуць на грунце і ў грунце дна вадаёмаў. У акіяналогіі бентас — арганізмы, якія насяляюць марское дно; у прэснаводнай гідрабіялогіі — арганізмы, якія насяляюць дно кантынентальных вадаёмаў і вадацёкаў. Жывёлы, якія адносяцца да бентасу, называюцца заабентасам[1], а расліны — фітабентасам. Да бентасу адносяцца таксама многія пратысты (напрыклад большасць фарамініфер).
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4., С.496