Сэмеру
Выгляд
Сэмеру | |
---|---|
08°06′30″ пд. ш. 112°55′12″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Форма вулкана | Стратавулкан |
Дыяметр кратара | 650 м |
Глыбіня кратара | 220 м |
Апошняе вывяржэнне | 19 красавіка 2023 г. |
Вышыня вяршыні | 3676 м [1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сэме́ру (індан.: Semeru) або Мухамеру самы высокі вулкан на востраве Ява ў Інданезіі. Сэмеру знаходзіцца ў паўднёвым канцы вулканічнага комплексу — кальдэры Тэнгер (Tengger). У кратары вулкана знаходзіцца возера лавы. Вышыня Сэмеру — 3676 м (вышэйшы пункт вострава), мае некалькі кратараў; папярочнік сучаснага кратара 500—650 м, глыбіня да 220 м. Вулкан складзены андэзітамі і базальтамі. З’яўляецца галоўнай славутасцю нацыянальнага парку Брома-Тэнгер-Сэмеру .
Вывяржэнні
[правіць | правіць зыходнік]З 1818 года было адзначана 56 вывяржэнняў Сэмеру. З 1967 года вулкан пастаянна актыўны, ён вывяргае клубы дыму, вулканічнага попелу і піракластычнага матэрыялу з інтэрвалам 20-30 хвілін[1]. Вывяржэнні зараз адбываюцца ў асноўным у паўднёва-ўсходнім кратары вулкана[1].
Апошнія вывяржэнні
[правіць | правіць зыходнік]- 1 снежня 2020 вулкан пачаў вывяргаць распаленую лаву, яе паток дасягнуў больш за 1 км у даўжыню. Гарачыя аблокі ўтварылі шлейф вулканічнага попелу, які расцягнуўся на 11 км у бок раёна Бесак-Кабакан. Каля 550 чалавек вымушаныя былі пакінуць свае дамы. Вывяржэнне суправаджалася вулканічнымі маланкамі.
- 4 снежня 2021 года адбыўся масіраваны выкід вулканічнага попелу і камянёў, пры якім загінула 13 і пацярпелі ад апёкаў яшчэ 100 чалавек, пры гэтым эвакуацыя была абцяжараная з-за вулканічнага попелу, што накрыў дарогі і прывёў да разбурэння моста, да таго ж хмары вулканічнага попелу засланілі сонца настолькі, як быццам наступіла ноч[2][3][4]. Авіякампаніі атрымалі папярэджанне, што вулканічны попел можа падымацца на вышыню да 15 кіламетраў[5].
- 19 красавіка 2023 года вулкан зноў актывізаваўся, выкінуўшы слуп попелу на вышыню 2 км.
Зноскі
- ↑ а б в John Seach. Semeru Volcano (англ.). volcanolive.com. Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2013. Праверана 31 мая 2013.
- ↑ В Индонезии проснулся вулкан Семеру. . Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2021. Праверана 4 снежня 2021.
- ↑ При извержении вулкана в Индонезии погиб один человек, 41 получил ожоги . Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2021. Праверана 4 снежня 2021.
- ↑ Извержение вулкана Семеру в Индонезии: 13 человек погибли (руск.). BBC News Русская служба (4 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2021. Праверана 5 снежня 2021.
- ↑ На острове Ява вновь активизировался вулкан Семеру . Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2021. Праверана 4 снежня 2021.