[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Стула

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Англіканскі дыякан у альбе з фіялетавай стулай паверх яе.

Сту́ла — частка літургічнага аблачэння рымска-каталіцкага, лютэранскага і англіканскага духавенства. Прадстаўляе сабою доўгую стужку з тканіны, якая павязваецца тым ці іншым чынам у залежнасці ад месца чалавека ў царкоўнай іерархіі. Стула звычайна той жа афарбоўкі, што і арнат або капа. Стула — сімвал духоўнай улады Папы Рымскага, кардынала, епіскапа, ксяндза, дыякана.

  • Завальнюк У. М. Энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы / У. М. Завальнюк, М. Р. Прыгодзіч, В. К. Раманцэвіч. — Мінск, Изд-во Гревцова, 2013. — 808 с. ISBN 978-985-6954-73-6.